ШЧУ́СЕЎ Аляксей Віктаравіч (8.10.1873, Кішынёў — 24.5.1949),
расійскі архітэктар, тэарэтык і гісторык архітэктуры, педагог. Засл.архітэктарСССР (1930). Правадз.чл. Акадэміі архітэктуры СССР (1939). Акад.АНСССР (1943). Вучыўся ў Пецярбургскай АМ у Л.М.Бенуа і І.Я.Рэпіна (1891—97), з 1910 акад. у ёй. Выкладаў у Строганаўскім маст.-прамысл. вучылішчы (з 1913), Вышэйшых маст.-тэхн. майстэрнях (з 1918), арх. ін-це (1948) і інш. у Маскве. У 1926—29 дырэктар Траццякоўскай галерэі. Арганізатар і першы дырэктар Музея рус. архітэктуры (1946—49, цяпер Дзярж.н.-д. музей архітэктуры яго імя). Першыя найб. значныя работы ў неарускім стылі адметныя разнастайнасцю, маляўнічасцю (Марфа-Мар’інскі манастыр, 1908—12; комплекс Казанскага вакзала, 1914—26; 1941; абедзве ў Маскве). Удзельнічаў у распрацоўцы плана рэканструкцыі Масквы 1918—25, гал.архітэктарУсерас. і саматужна-прамысл. выстаўкі (1922—23). Сярод работ у стылі канструктывізму: НДІ курарталогіі і фізіятэрапіі ў г. Сочы (1927—31), будынак Наркамзема ў Маскве (1928—33; цяпер Мін-ва сельскай гаспадаркі Расіі). Стварыў маўзалей У.І.Леніна (у 1924 у дрэве, у 1929—34 у камені) на Краснай пл. ў Маскве. З выкарыстаннем элементаў класічнай арх. спадчыны будынкі гасцініцы «Масква» (1932—38, у сааўт.), Маскварэцкі мост (1936—38), будынак НКУС на Лубянскай пл. (1940—47), перонная зала станцыі метро «Камсамольская-кальцавая» (адкрыта ў 1952) у Маскве, т-р оперы і балета ў Ташкенце (1940—47). Аўтар праектаў аднаўлення зруйнаваных у Вял.Айч. вайну гарадоў Істра Маскоўскай вобл. (1942—43), Ноўгарад (1943—45), Кішынёў (1947). Істотна паўплываў на фарміраванне сучаснага аблічча Масквы. Аўтар навук. работ па пытаннях забудовы Масквы. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1946, 1948, 1952.
Літ.:
Афанасьев К.Н. А.В.Щусев. М., 1978;
Журавлев А.М. А.Щусев // Зодчие Москвы. М., 1988. Кн. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Іваноў П. П. (кіргіз. архітэктар) 5/584—585 (укл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Кліменка А. (архітэктар) 3/560; 4/29; 12/597
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Нікольскі А. (архітэктар) 3/411; 6/316; 9/313
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Сакалоў М. М. (архітэктар) 9/117, 431; 11/379
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ГВАРЫ́НІ, Гуарыні (Guarini) Гверына (17.1.1624, г. Мадэна, Італія — 6.3.1683), італьянскі архітэктар. Працаваў у Рыме, Мадэне, Месіне, Парыжы, з 1666 у Турыне. У яго пабудовах адлюстравана дынаміка позняга барока, складаны матэм. разлік спалучаецца з містычнай ірацыянальнасцю арх. вобразаў, напружанасцю формаў, вычварнасцю крывалінейных планаў: царква Сан-Ларэнца (1668—87) і Палацца Карыньяна (1679—83) у Турыне і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕ́КСІ-МЕСХІШВІ́ЛІ Уладзімір Шалвавіч (28.9.1915, Тбілісі — 1978),
грузінскі архітэктар. Засл. дз. маст. Грузіі (1961). Скончыў Грузінскі індустр.ін-т у Тбілісі (1939). Выкладаў у Грузінскім політэхн. ін-це. У творчасці імкнуўся да прастаты арх. формаў, выяўлення мастацка-пластычных уласцівасцяў матэрыялу. Работы: Палац спорту (у сааўт.) і Грузінскі с.-г.ін-т у Тбілісі, дом адпачынку ў Піцундзе; адна са станцый Тбіліскага метрапалітэна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЬЯЧКО́Ў Іван Пятровіч (1789 — пасля 1836),
бел.архітэктар 19 ст. Прадстаўнік класіцызму. Да 1813 працаваў у Маскве. З 1814 жыў і працаваў у Гомелі, у графа М.П.Румянцава. Асн. пабудовы паводле праектаў Дз. ў Гомелі: дваранскае вучылішча (1818), Гомельскі «паляўнічы домік», ткацкая і бялільная ф-кі (усе 1818—20); кіраваў буд-вам ланкастэрскай школы (1818) і «Рускага шынка» (1822).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯГІЛЕ́ВІЧ Уладзіслаў (каля 1674, Беларусь — 13.1.1714),
бел.архітэктар. Прадстаўнік архітэктуры барока. У 1691 уступіў у ордэн езуітаў. Вучыўся ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1695—98), езуіцкім паслушніцкім доме ў Вільні (1701—04). Працаваў у Оршы (1704—05 і 1707—09), Нясвіжы (1705—06), Мсціславе (1706—07). У 1707 у Мсціславе паводле яго праекта пабудаваны драўляны езуіцкі касцёл, у 1711 — званіца і гасп. пабудова.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КНО́БЕЛЬ (Knöbel) Іаган (Ян) Фрыдрых (14.6.1724, г. Дрэздэн, Германія — 23.10.1792),
нямецкі архітэктар; прадстаўнік ракако. Працаваў пераважна ў Варшаве і Гродне (1753—65). У 1754—63 узначальваў Каралеўскае буд. ўпраўленне. Аўтар праектаў і кіраўнік буд-ва палацаў Г.Брухла ў Млоцінах (1752—58) і Варшаве (б. палац Асалінскіх; 1754—59) і інш. Дабудоўваў Гродзенскі Новы замак (да 1754; часткова змяніў праект палаца).