палітычная дактрына, якая прапагандуе аб’яднанне ўсіх арабскіх краін і народаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
«БУБНО́ВЫ ВАЛЕ́Т»,
выстаўка (1910), а потым (да 1917) аб’яднанне маскоўскіх жывапісцаў, якія адмаўлялі традыцыі акадэмізму, рэалізму 19 ст. і містычнага сімвалізму. Назву «Бубновы валет» (ад стараж.франц. выразу «бубновы валет» — ашуканец, махляр) прыдумаў ініцыятар выстаўкі М.Ларыёнаў. У аб’яднанне ўваходзілі: Д.Бурлюк, Н.Ганчарова, П.Канчалоўскі, А.Купрын, А.Лянтулаў, К.Малевіч, І.Машкоў, Р.Фальк, А.Экстэр і інш., творчасць якіх была адметная пошукамі ў духу зах.-еўрап.постімпрэсіянізму.
Літ.:
Золотой век художественных объединений в России и СССР (1820—1932): Справ. СПб., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МАЛАДА́Я ЕЎРО́ПА»,
тайнае міжнар.аб’яднаннерэв.-дэмакр. арг-цый некаторых краін Еўропы ў 1834—36. Створана Дж.Мадзіні ў Швейцарыі ў крас. 1834 з мэтай спрыяння ўсталяванню рэсп. ладу ў еўрап. краінах. У аб’яднанне ўваходзілі пераважна паліт. эмігранты (рэспубліканцы розных кірункаў), якія прадстаўлялі тайныя саюзы «Маладая Італія», «Маладая Германія» і «Маладая Польшча». Асн. дзейнасць «М.Е.» была накіравана на стварэнне ва ўсіх краінах Еўропы рэсп. арг-цый: заснаваны саюзы «Маладая Францыя», «Маладая Іспанія», «Маладая Бельгія». У 1836 улады Швейцарыі выслалі з краіны членаў «М.Е.», што прывяло да спынення яе дзейнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
трэст
(англ. trust)
1) аб’яднанне прадпрыемстваў, звязаных аднароднасцю прадукцыі або рознымі стадыямі перапрацоўкі сыравіны;
2) манапалістычнае аб’яднанне некалькіх прадпрыемстваў пад адным кіраўніцтвам.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Mónopoln -s, -e
1) манапо́лія
1) манапалісты́чнае аб’ядна́нне
3) манапо́льны га́ндаль
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
VVN = Vereinigung der Verfolgten des Naziregimes – Аб’яднанне асоб, якія праследаваліся пры нацызме
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
інтэгра́цыя
(лац. integratio = узнаўленне)
1) аб’яднанне ў адно цэлае якіх-н. частак (проціл.дэзінтэграцыя);
2) аб’яднанне нацыянальных гаспадарак дзвюх і больш дзяржаў з аднатыповым грамадскім ладам (эканамічная і.);
3) мат. знаходжанне інтэграла па функцыі (і. функцыі).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
батарэ́я, -і, мн. -і, -рэ́й, ж.
1. Артылерыйскае тактычнае падраздзяленне, якое складаецца з некалькіх гармат, а таксама пазіцыя, якую займае такое падраздзяленне.
Мінамётная б.
2.Аб’яднанне некалькіх аднатыпных прылад, прыстасаванняў у адзіную сістэму для эфектыўнага дзеяння.
Б. акумулятараў.
3. Сукупнасць злучаных паміж сабой крыніц току, энергіі.
Сонечная б.
|| памянш.батарэ́йка, -і, ДМ -рэ́йцы, мн. -і, -рэ́ек, ж. (да 3 знач.).
|| прым.батарэ́йны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ка́федра, -ы, мн. -ы, -федр і -аў, ж.
1. Узвышэнне для лектара, прамоўцы.
Лектар падняўся на кафедру.
2. У вышэйшай школе: аб’яднанне спецыялістаў вучэбных дысцыплін, якія адносяцца да адной галіны навукі.
К. хіміі.
К. беларускай мовы і літаратуры.
3. Пасада епіскапа, які кіруе епархіяй.
|| прым.кафедра́льны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.; спец.).
○
Кафедральны сабор — галоўны сабор у горадзе, у якім богаслужэнне вядзе епіскап.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АДКРЫ́ТЫЯ І ЗАКРЫ́ТЫЯ МНО́СТВЫАДКРЫ́ТЫЯ І ЗАМКНУ́ТЫЯ МНО́СТВЫў матэматыцы, класы мностваў (гл.Мностваў тэорыя). Мноства наз.адкрытым (АМ), калі яно разам з кожным сваім пунктам змяшчае ў сабе і некаторае яго наваколле, і замкнутым (ЗМ) — калі змяшчае ў сабе ўсе свае межавыя пункты. Напр., інтэрвал на прамой — АМ, адрэзак — ЗМ. Перасячэнне канечнага ліку і аб’яднанне любога ліку АМ з’яўляюцца АМ. Аб’яднанне канечнага ліку і перасячэнне любога ліку ЗМ будуць ЗМ. АМ можна разглядаць у эўклідавай прасторы любога ліку вымярэнняў, у адвольных метрычных і тапалагічных прасторах. Азначэнне ЗМ захоўваецца для мностваў у адвольных метрычных і тапалагічных прасторах.