Лясну́шка ’яблыня-дзічка’, ’яблык з дзікай яблыні’ (ушац., Жыв. сл.; беш., Нар. сл.; в.-дзв., Шатал.; Касп.). У выніку намінацыі выразу лясная яблыня. Аб суфіксе ‑ушк‑а гл. Сцяцко, Афікс. наз., 125. Годным увагі з’яўляецца круп. лясу́шкі ’дзічкі’ (Нар. сл.), у якім суфікс далучаецца да асновы lěs‑ (а не lěsьn‑). Аб семеме ’дзікі’ гл. лясны. Параўн. ля́саўка, лясоўка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Матру́на ’ліпа ў казках (з «бо́лным» гняздом, у якім жыве змяя Шкурапея)’ (Рам. 5), кам. матру́на‑коло́дыця, матрунка ’божая кароўка’ (З жыцця), ст.-бел. матрона ’матрона’ (XV ст.), якое са ст.-польск. matrona < лац. mātrōna ’тс’. Не выключана магчымасць запазычання праз рус. мову, у якой непасрэдна са ст.-грэч. Ματρώνα (Фасмер, 2, 583; Булыка, Запазыч., 199).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мы́цельнік, мы́цяльнік ’куток у хаце, дзе мыюць посуд’ (ТСБМ, Некр., Бір. дыс.; пух., ДАБМ, к. 335; шацк., КЭС; лельч., браг., Мат. Гом.; Мат. Маг.). Беларускае. Утворана ад ⁺мыцель (ці мы́цельны), як суднік. Параўн. укр. ми́тель ’цёплая вада для мыцця галавы’, ’луг, у якім жлукцяць бялізну’, а таксама польск. myciel ’луг’, ’лазеншчык’, чэш. mýtel, кладск. mejtel ’лазня’, ’ванна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Засклёп ’запоўненыя мёдам соты, якія запячатаны воскам’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. зас́клеп ’пакрыццё скляпеннем’, ’пабудова вусенем кокана’ (Жэлях.), польск. zasklep ’воск, якім пчолы заляпляюць шчыліны ў вуллях, васковыя крышанкі ў сотах’, ’кокан’. Бязафіксны наз. ад *zasklepti (параўн. заскле́піць, заскляпі́ць ’запячатаць соты’, ’склеіць’, рус. кур. заскле́пи́ть ’зрабіць скляпенне ў печы’ і чэш., славац. адпаведнікі), утворанага з коранем *sklep‑. Гл. склеп.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́кці ’пячы’ (Касп., Нас., Растарг.), пякці́ ’тс’ (слуц., мін., дзісн., мазыр., ігум., вілей., Мат.), ’гатаваць; паліць, прыпякаць’ (ТС), ’пячы сала’ (рагач., акц., светлаг., ЛА, 4) — новаўтварэнне ад асноў дзеяслова на ‑к‑ з канчаткам ‑чы, перад якім гэтае ‑к‑ аднаўляецца (Карскі 2–3, 276), параўн. пе́кчы ’пячы’ (Мат. Маг.), ’пячы сала’ (бых., ЛА, 4). Да пячы́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пісю́ліць (іран.) ’плакаць’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Ад назоўніка ⁺піс‑уль, у якім ‑уль — суфікс балтыйскага паходжання, параўн., літ. ‑ulys утварае nomina actionis, што абазначаюць такую дзейнасць арганізма, якая адбываецца незалежна ад яго волі, а *pis — і.-е. аснова, якая перадае гукаперайманне, калі што-небудзь льецца, цячэ (параўн. пісяць, пісаць ’мачыцца’). Параўн. таксама пі́зі, пі́сі ’слёзы’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Раса́ўка, роса́ўка ’жытні дэман, якім палохалі дзяцей, русалка’ (ТС), роса́лка ’тс’ (Выг.): роса́лка лякала дытэй, шоб жыта ны мя́лы; страшная, з роспу́шчанымы коса́мы (брэсц., Леванц.). Палескі варыянт традыцыйнай назвы руса́лка ’тс’ (гл.) у выніку збліжэння з раса 1 (гл.). Аднак параўн. расаватначка ’тс’ (гл. расаваць), што хутчэй сведчыць пра сувязь з раса 2 (< *ręsa) або раса 3 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суко́л ’кручаны дубец, якім звязваюць два калы ў плоце’ (полац., Нар. лекс.), ’зварот, закрут’ (Ласт.), ’месца, дзе плот пад кутом ламаецца на тры колікі’: на сукол плоту (ушац., Нар. медыцына, 176), суко́лы ’парныя калы’ (Касп.; в.-дзв., Нар. сл.), ’два перавітыя віткай калкі ў плоце’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Ад сукаць ’скручваць’, гл. сукал, збліжанае да кол, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Супо́л ’вузел на нітцы, вяроўцы і інш.’ (беласт., Сл. ПЗБ). З польск. supeł ’вузел’, форма з мазурэннем; у гаворках таксама szupeł, szypuł/sypuł, каш. šipeł ’тс’ і г. д. Борысь (587) мяркуе аб сувязі з szypułka ’сцябло, на якім знаходзіцца кветка або плод’ і прапаноўвае як пераходнае звяно значэнне ’завязь (кветкі або садавіны), якая мае форму звітага шарыка, вузла’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Траяны́ ‘сталюга, мальберт’ (Некр. і Байк.), ‘прыстасаванне з трох калоў, на якім падвешвалі калыску ў полі’ (Жд. 1, Мат. Гом.; мазыр., ГЧ; віл., рагач., Сл. ПЗБ), трояны́ ‘трохрогія вілы’ (Маш.; Горбач, Зах.-пол. гов.), трояны́, трояны́е вілкі́ ‘тс’ (ТС), тро́йні ‘тс’ (Касп.), параўн. укр. дыял. трояни́ ‘тс’. Множналікавы назоўнік для называння трохчастных прадметаў, гл. траян 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)