1. Зрабіць узаемныя грашовыя разлікі; шчодра разлічыцца. За працу і насенне я не палічуся — свае людзі.Сіўцоў.
2.перан. Адпомсціць, адплаціць каму‑н.; паквітацца за што‑н. Уваходзіць Чыбук.. Упіраецца позіркам ў Адзінцова. А, ваша благароддзе! Ну, прыйшла чарга палічыцца!Мележ.
3. Прыняць у разлік каго‑, што‑н.; ўлічыць. — Нельга ж быць такім, — нарэшце скаваў бацька. — Табе не падабаецца [елка], але ж ты павінен палічыцца з сястрой.Мяжэвіч.— Усё тут шыта белымі ніткамі, усё пабудована на домыслах і галаслоўных даносах агентаў. Даказаць гэта на судзе будзе лягчэй лёгкага. Але наўрад ці прыме суд пад увагу нашы доказы і палічыцца з імі.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ско́нчаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад скончыць.
2.ско́нчана; безас.узнач.вык., звычайназкім-чым. Пра заканчэнне, спыненне чаго‑н. (адносін, справы і пад.). [Стэфан:] — Пайшоў бы ты, Андрэй, куды трэба, прызнаўся, сказаў бы, што з мінулым усё скончана і ты пачынаеш новае жыццё.Ваданосаў.У-у-у, — загула Томка. — Хвацкі хлопец... І ў цябе з ім усё скончана? — спачувальна працягнула яна.Арабей.
4.узнач.прым. Адпеты, непапраўны ў сваіх паводзінах, імкненнях і пад. (пра чалавека). — Скончаны чалавек! — наліліся чырванню вочы Кастроўскага.Гурскі.
•••
І скончана — рашэнне канчатковае, далей размоў не можа быць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чарні́ць, чарню, чэрніш, чэрніць; незак.
1.што. Рабіць чорным; фарбаваць у чорны колер. Сам думаю пра Ніну: як яна будзе прыбіраць мой пакойчык, глядзецца ў люстэрка і чарніць бровы ці прычэсваць валасы...Мыслівец.// Забруджваючы дымам, куродымам, чадам і пад., рабіць чорным што‑н. Два коміны цеплавой электрастанцыі дымам чарнілі шэрае неба.Грамовіч.
2.перан.; каго-што. Няславіць, ганьбаваць, прадстаўляць у дрэнным выглядзе каго‑, што‑н. Адзін толькі кульгавы Базыль, сусед іхні, заўсёды чарніў Алёшку перад людзьмі.Якімовіч.«Які ж ты кусачы, — прыслухоўваючыся да .. фальцэту [Барабанава], не без злосці думаў Рудчанка. — Усё чэрніш. Хочаш паказаць, што ў нас усё дрэнна».Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шапкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.
Разм.
1. Уніжальна прасіць каго‑н. аб чым‑н. [Зыдор Пніцкі:] — У мяне, каб не схлусіць вам, сані вельмі нялюдскія, а шапкаваць перад людзьмі, каб пазычыць .. дык...Чорны.
2. Рабалепстваваць, нізкапаклоннічаць. [Карл Раманоўскі:] — Можа, нам усім прыйдзецца дамоў вярнуцца. Вельмі бо надаела шапкаваць перад панам. Як ні ўгаджай — усё роўна кепска.С. Александровіч.// Вітацца, знімаючы шапку. [Кацярына:] Як апранеш ты [Рыгор] бурку з башлыком, боты добрыя абуеш, запражэш стаенніка ў вазок, ды як паедзем на кірмаш, дык усё мястэчка залюбуецца, гледзячы на нас. Нашы вясковыя хамулы толькі шапкаваць будуць перад намі.Крапіва.//перан. Залішне слугаваць каму‑н.; падхалімнічаць перад кім‑н. [Леапольд Гушка:] — То нам не трэба тут лішне шапкаваць перад гэтым дапытнікам.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штора́з, прысл.
Кожны раз. Колькі светлых пачуццяў падымаецца ў душы, калі чытаеш.. творы [Чорнага], штораз адкрываючы ў іх усё новыя скарбы.Вітка.[Міколка] ласкава гладзіў шурпатыя шчокі ў маршчынах і, штораз цалуючы, гаварыў, гаварыў: — Які ж ты, дзед, слаўны чалавек...Лынькоў.// З кожным разам, раз ад разу. — Ты толькі, Міхась, не накідайся адразу на яду, — асцерагаў Міхася Пятрусь: — бо мама штораз будзе даваць смачнейшую страву.Колас.Чорны дым над полымем уздымаецца штораз вышэй.Брыль.// Вельмі часта; вельмі хутка. [Доктар] пацепваў высокімі пляч[а]мі, штораз папраўляў на носе акуляры.М. Стральцоў.Толькі сілы слабеюць штораз, Штохвіліны цяжэй усё дыша [конь]. Гэтак блізка жаданы папас, Але смерць за папас яшчэ бліжай.Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ка́зка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж.
1. Апавядальны твор вуснай народнай творчасці або літаратурны твор пра выдуманых асоб і падзеі, пераважна з удзелам чарадзейных фантастычных сіл.
Беларускія народныя казкі.
Казкі народаў Усходу.
2. Выдумка, няпраўда, мана.
Усё гэта — казкі.
◊
Бабскія казкі — беспадстаўныя нагаворы.
Казка пра белага бычка (разм., неадабр.) — пра бясконцае паўтарэнне аднаго і таго ж з самага пачатку.
|| памянш.ка́зачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).
|| прым.ка́зачны, -ая, -ае (да 1 знач.).
К. жанр.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
разуме́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.
1.каго-што. Усведамляць, спасцігаць розумам сэнс, змест і пад. чаго-н.; асэнсоўваць.
Р. усё сказанае.
Р. мастацтва.
Р. музыку.
2.што і з дадан. Ведаць, здагадвацца аб чым-н., усведамляць што-н.
Р. сваю памылку.
Р., што назад дарогі няма.
3.каго-што. Падразумяваць, мець на ўвазе.
4.у знач.пабочн. сл.разуме́еш (разуме́еце) Ужыв. з мэтай падкрэсліць што-н., звярнуць увагу на што-н.
Я, разумееш, не згодна з такой думкай.
|| наз.разуме́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)