павыціска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Націснуўшы, выламаць усё, многае. [Бабка:] — Ну, марш ад акна! Шыбы яшчэ павыціскаеце. Каліна. Акуляры свае [Завішнюк] здымае і ўсё трэ і трэ, аж, здаецца, шкло павыціскае. Пташнікаў.

2. Сціснуўшы, прымусіць выступіць на паверхню ўсё, многае. Павыціскаць сок з лімонаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падражні́ць, ‑дражню, ‑дражніш, ‑дражніць; зак., каго.

Дражніць некаторы час. Аднаго пасіўнага наглядання Лабановічу было мала: яму хацелася пагутарыць з пісарам і падражніць яго кадэтамі. Колас. «Ну, а з чаркай як жа справа? Падражнілі толькі хіба? Ператоркаю ўсе кнопкі, А не выйду я без стопкі». Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўбяды́, ж., у знач. вык.

Разм. Не вельмі вялікая бяда, не так дрэнна, не так страшна. [Васіль Іванавіч:] — Бачу я, што бяда ваша не такая яшчэ вялікая. Такая бяда, можна сказаць, паўбяды. Лынькоў. [Каршукоў:] — Думаў адно, а выйшла не так, як хацелася. Ну, ды гэта яшчэ паўбяды. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пракі́нуць, ну, ‑неш, ‑не; зак., што.

1. Кінуць праз што‑н.

2. Злічыць, падлічыць (на лічыльніках). Пракінуць на лічыльніках.

3. Прапусціць, недагледзець. — Пайду, думаю, паўз кусты, ці ўсё сена разбіта, ці не пракінуў хто пракос які. Ермаловіч.

4. і без дап. Кінуўшы, не папасці, прамахнуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праме́рзнуць, ну, ‑неш, ‑не; пр. прамёрз, ‑мерзла; зак.

1. Моцна замерзнуць ад холаду; адубець. Цэлую ноч прасядзела [Кацярына] над .. [бычком] і добра прамерзла сама. Кулакоўскі.

2. Пакрыцца лёдам; зацвярдзець ад марозу на вялікую глыбіню. Рака прамерзла да дна, лёд быў чысты, як спірт, свіціўся наскрозь. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прымгну́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм. Заснуць ненадоўга лёгкім сном; прыдрамнуць, задрамаць. Паабедаўшы, Шалюта лёг на хвілінку прымгнуць, і якраз у гэты час прыехаў Варановіч. Дуброўскі. Зноў валаклі клункі ў хату, кармілі коней і на гадзіну, не распранаючыся, прымгнулі ў халодных сенцах. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прысягну́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Даць прысягу; паклясціся. Мы прысягнулі адпомсціць за пакуты нашага салдата. Чорны. // Пакляўшыся, запэўніць каго‑н. у чым‑н. [Аўгіня:] — Не бойцеся, бабка, мяне, дзецьмі прысягну, што нікому не скажу. Колас. — Прысягнуць магу, што ані нічога не чула. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

1. Незак. да распець.

2. Спяваць гучна, весела. — Ка мне йшлі дзяўчаты, Кветкі мае рвалі, Жніўныя, вясельныя Песні распявалі. Русак. Ля ракі распяваў салоўка. Сіняўскі.

3. Вымаўляць нараспеў. Ну што ось гэта вы, хлопцы? — распяваючы кожнае слова, працягнуў .. [Сямён]. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

схіну́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

1. Схіліць, нахіліць; сагнуць. Схінуць галаву на грудзі.

2. Абл. Схаваць куды‑н., каб хто‑н. не ўбачыў, не знайшоў. У Ваўкаўні, калі нямецкая «рама» над вёскай лётала, у зямлі поркаўся [Боганчык]. Схоў рабіў, каб багацце схінуць... Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

умыкну́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго.

Спец. Выкрасці дзяўчыну з мэтай заключэння шлюбу. Было ясна — без шлюбу ў царкве Андрэй не згодзен аддаць Насці, і далейшая спрэчка ні да чаго не прывядзе. Разбіраючы гэту перашкоду, Кузьма сказаў Насці: — Застаецца адно: умыкнуць цябе. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)