прадстаўнікі сялянскага руху ў перыяд Англійскіх рэвалюцый 17 стагоддзя. Рух створаны ў 1649 беззямельнымі сялянамі, якія занялі пустэльныя землі ў графстве Сюрэй і заснавалі с.-г. абшчыну. Кіраўнік і гал. ідэолаг Дж.Уінстэнлі абвясціў праграму стварэння бяскласавага грамадства, ідэал калект. уласнасці і калект.працы. У 1650 камуну разагналі мясц. землеўладальнікі. Падобныя абшчыны ўзніклі таксама ў інш. графствах. Д. называлі сябе таксама сапр.левелерамі, але кіраўнікі левелераў не прымалі іх камуніст. ідэі. Рух. Д. канчаткова быў задушаны ў 1653 О.Кромвелем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Е́НСЕН ((Jensen) Іаганес Ганс Даніэль) (25.6.1907, г. Гамбург, Германія — 11.2.1973),
нямецкі фізік-тэарэтык. Чл. Гайдэльбергскай АН (1949). Скончыў Гамбургскі ун-т (1932), дзе і працаваў у 1937—41. З 1941 праф. Гановерскага тэхнал. ін-та, з 1949 — Гайдэльбергскага ун-та. Навук.працы па ядз. фізіцы і фіз. цвёрдага цела. Даследаваў узаемадзеянні іонаў у крышталях, атрымаў залежнасць поўнай энергіі крышталя ад міжатамнай адлегласці. Увёў паняцце спін-арбітальнай сувязі і распрацаваў абалонкавую мадэль атамнага ядра (1950). Нобелеўская прэмія 1963 (разам з М.Гёперт-Маер).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕРАФЕ́ЕНКА (Віктар Ціханавіч) (н. 14.9.1946, г. Ганцавічы Брэсцкай вобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1993), праф. (1996). Скончыў Маскоўскі дзярж.ун-т (1969). З 1972 у БДУ. Навук.працы па матэм. фізіцы. краявых задачах электрадынамікі, матэм. мадэляванні. Распрацаваў аналіт. метады і тэорыю ўсярэдненых гранічных умоў для эл.-магн. палёў на тонкіх абалонках, тэарэмы складання для базісных эл.-магн. хваль.
Тв.:
Электромагнитные поля в экранирующих оболочках. Мн., 1988 (разам з С.М.Апалонскім);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Е́ЎСТАФ’ЕЎ (Фёдар Фёдаравіч) (12.10.1862, г. Трубчэўск Бранскай вобл., Расія — 21.1.1941),
бел. вынаходнік. Герой Працы (1928). З 1903 працаваў у Гомельскім чыг. дэпо. Вынайшаў лятальны апарат верт. ўзлёту — гелікаптэр, макет якога экспанаваўся на Екацярынаслаўскай прамысл. выстаўцы ў 1909, прыстасаванне для прадзімання дымагарных труб паравозных катлоў, дамкрат для падымання вагонаў, іскраўлоўнік на паравозах, эстакаду для падачы вугалю на паравозы і інш. З 1922 займаўся распрацоўкай праекта вінтаплана (верталёта) для перавозкі пасажыраў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖДАНО́ВІЧЫ,
вёска ў Мінскім р-не, каля вадасх. Крыніца, на аўтадарозе Мінск—Заслаўе. Чыг. ст. на лініі Мінск—Маладзечна. Цэнтр сельсавета. За 12 км на ПнЗ ад г. Мінск. 5669 ж., 660 двароў (1997). Дарожна-буд. ўпраўленне № 5, ПМК № 1, гідрагеал. станцыя, рамонтна-буд. ўпраўленне, з-д безалкагольных напіткаў. Рэсп. інтэрнат ветэранаў вайны і працы. Мінская абл. школа глухіх дзяцей, дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр, дзіцячы дом, сярэдняя школа, 4 б-кі, амбулаторыя, аптэка, 3 аддз. сувязі. Каля вёскі курорт Ждановічы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУК (Іван Васілевіч) (н. 18.3.1954, в. Паўстынь Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1996). Скончыў БПІ (1976). З 1976 у Ін-це надзейнасці машын Нац.АН Беларусі. Навук.працы па праектаванні, вырабе і павышэнні даўгавечнасці зубчастых перадач і перадатачных механізмаў на іх аснове. Распрацаваў тэарэт. асновы выбару і разліку геаметрыі зубчастых колаў нестандартнага зыходнага контуру.
Тв.:
Зубчатые передачи с повышенной податливостью зубьев. Мн., 1993 (разам з А.В.Берасневым, А.М.Нядзелькіным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУРА́ЎСКІ (Генадзь Іванавіч) (н. 8.1.1951, в. Маршчынавічы Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне цеплафізікі. Д-ртэхн.н. (1993). Скончыў БДУ (1973). З 1973 у Акад.навук. комплексе «Ін-т цепла- і масаабмену» Нац.АН Беларусі. Навук.працы па цепламасапераносе пры фазавых і хім. пераўтварэннях у дысперсных і сітаватых асяроддзях. Распрацаваў цеплафіз. асновы экалагічна чыстых працэсаў тэрмічнай апрацоўкі дысперсных і сітаватых матэрыялаў.
Тв.:
Тепломассоперенос в многофазных системах. Мн., 1990 (разам з В.Л.Ганжой, Э.М.Сімкіным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУЧЭ́НКА (Аляксандр Аляксандравіч) (н. 25.9.1935, г. Есентукі, Расія),
малдаўскі генетык. Акад.АН Малдовы (1976). Чл.-кар. Расійскай АН (1973). Скончыў Вышэйшы с.-г.ін-т імя В.Каларава (1960; Балгарыя). З 1960 у Малдаўскім НДІ арашальнага земляробства і агародніцтва (у 1967—76 дырэктар). У 1977—89 прэзідэнт АН Малдовы. Навук.працы па прыкладной генетыцы і тэарэт. асновах селекцыі с.-г. раслін (пытанні генетыкі памідораў, генетыка-біяхім. прыроды ўстойлівасці агароднінных культур да захворванняў, выкарыстання матэм. метадаў для прагназавання гетэрозісу).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАГО́РЫНЫ,
археалагічныя помнікі (паселішча каменнага і могільнік бронзавага вякоў, гарадзішча эпохі Кіеўскай Русі) каля в. Загорыны Мазырскага р-на Гомельскай вобл. У ніжнім гарызонце паселішча знойдзены мезалітычныя крамянёвыя прылады працы, мікраліты, зброя і кераміка позняга мезаліту і ранняга неаліту (7—4-е тыс. да н.э.), у верхнім — позняга неаліту і бронз. веку (3—2-е тыс. да н.э.). Выяўлены рэшткі неаліт. стаянкі і грунтавых пахаванняў культуры шнуравой керамікі Палесся. На гарадзішчы 12—13 ст. знойдзены рэшткі посуду і касцей чалавека.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛАТАРО́ВА (Марыя Міхайлаўна) (17.9.1907, г. Вазнясенск, Украіна — 14.2.1979),
бел. вучоны ў галіне афтальмалогіі. Д-рмед.н. (1951), праф. (1952). Скончыла Адэскі мед.ін-т (1930). У 1951—54 заг. кафедры Віцебскага мед. ін-та. З 1954 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук.працы па лячэнні эпідэмічнага кан’юнктывіту, па вызначэнні афтальмалагічных прыкмет пры розных хваробах.
Тв.:
Офтальмологические симптомы при различных заболеваниях организма. Мн., 1965;
Офтальмологические симптомы при болезнях ЛОР-органов и полости рта. Мн., 1969;