дзяці́ніцца, -нюся, -нішся, -ніцца; незак. (разм.).

Паводзіць сябе несур’ёзна, па-дзіцячаму (аб дарослых).

Дваццаць гадоў мае, а ўсё дзяцініцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непрацаздо́льны, -ая, -ае.

Няздольны да працы (па ўзросце, хваробе і пад.).

Н. інвалід.

|| наз. непрацаздо́льнасць, -і, ж.

Часовая н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

несуце́шны, -ая, -ае.

Такі, якога цяжка або немагчыма суцешыць; моцны па сіле праяўлення.

Н. боль.

|| наз. несуце́шнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ніштава́ты, -ая, -ае (разм.).

1. Досыць добры, нядрэнны.

Н. касцюм.

2. Значны, немалы (па велічыні, колькасці).

Н. акраец хлеба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ніякава́та, прысл. (разм.).

1. Няёмка, не па сабе, сарамліва.

Адчуваць сябе н.

2. Нязручна.

Пісаць левай рукой было н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паве́рсе, прысл.

1. Па верхняй частцы, верхам.

Пажар ішоў п.

2. Зверху, паверх чаго-н.

Падперазаўся п. вузенькай папружкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падво́днік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Марак, які служыць у падводным флоце.

2. Спецыяліст па падводных, вадалазных работах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спартакія́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -кія́д, ж.

Масавае спаборніцтва па розных відах спорту.

|| прым. спартакія́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спрактыкава́цца, -ку́юся, -ку́ешся, -ку́ецца; -ку́йся; зак.

Набыць вопыт, навык у якой-н. справе.

С. ў рашэнні задач па фізіцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сталя́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Рабочы, спецыяліст па апрацоўцы дрэва і вырабаў з яго.

|| прым. сталя́рскі, -ая, -ае.