куда́хтаць, ‑хчу, ‑хчаш, ‑хча; незак.

Ствараць гукі, падобныя на «куд-кудах» (пра курэй). Па ферме кудахталі куры, пеўні адзін перад другім выхваляліся сваімі галасамі. Даніленка. // перан. Крыкліва гаварыць, расказваць. Ну годзе кудахтаць на ўсю вуліцу.., — агрызнуўся паліцэйскі і, падштурхнуўшы Джыавані, загадаў яму: — Пайшлі! Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зазірну́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Тое, што і заглянуць. Зазірнуць у твар. Зазірнуць у заўтрашні дзень. Зазірнуць пад лаўку. □ Хто яго ведае, па якой прычыне дзядзька не зазірнуў да нас. Дамашэвіч. Пакаштаваўшы радыску, вырваную прама з гладкі, Рыгор зазірнуў за амшанік. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замахну́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што або чым.

1. Рэзкім узмахам падняць, занесці для ўдару; замахнуцца (у 1 знач.). Замахнуць сякеру над галавой. □ Заўважыўшы Міколку, [машыніст] сярдзіта замахнуў на яго рукой. Лынькоў.

2. Разм. Падмесці на скорую руку; змахнуць. Замахнуць смецце ў вугал.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здзьму́хнуць, ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр., што.

Дзьмухнуўшы, скінуць, знесці што‑н., ачысціць ад чаго‑н. Стары бераж[лів]а падняў з зямлі кавалак хлеба, асцярожна здзьмухнуў з яго пылінкі, пясок. Лынькоў. [Лукаш] нахіліўся да агню, узяў вугольчык, здзьмухнуў з яго попел і палажыў у люльку. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зя́бнуць, ну, ‑неш, ‑не; незак.

Мерзнуць, стыць. Падыходзіла зіма. Сыпаўся калючы сняжок, і сівер наганяў холад. .. Зяблі рукі. На пісьмовых уроках ручка вывальвалася з пальцаў. Чарнышэвіч. Ужо зусім змокла пілотка, зябла на ветры нядаўна астрыжаная галава. Быкаў. // Гінуць ад холаду; вымярзаць. Зябнуць пасевы ад марозу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лу́снуць, ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Аднакр. да лускаць (у 1 знач.). Вахроў скрыгануў зубамі, нібы луснуў арэх, і пайшоў. Алешка.

2. (1 і 2 ас. не ужыв.). Разм. Трэснуць, лопнуць. Бутэлька луснула. □ І слівы сыта луснулі ў баках, Аб’еўшыся і сонцам, і зямлёю. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заскару́знуць, ну, ‑неш, ‑не; зак.

Стаць шорсткім, шурпатым; агрубець. Рукі заскарузлі. // перан. Адстаць, закаснець. Калі чалавек заскарузне ў сваіх звычках і ў яго ўсталююцца пэўныя адносіны да работы, да жыцця, да людзей і, нарэшце, да самога сябе, дык ужо вельмі цяжка яго перайначваць. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маргну́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Аднакр. да маргаць (у 1–3 знач.).

•••

Вокам не маргнуць — а) не праявіць пачуццяў, настрою, не падаць віду; б) доўга не раздумваць, не вагацца (перад тым, як зрабіць што‑н.).

Як вокам маргнуць — пра вельмі хуткае дзеянне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзянёк, ‑нька, м.

Ласк. і зніж. да дзень (у 1, 2 знач.). У першы святочны дзянёк выйшаў настаўнік на знаёмую яму сцежку, каля двух ветракоў, і пайшоў на чыгунку. Колас. «Ну, будзе дзянёк!» — заклапочана падумала.. [Таня], міжвольна прыслухоўваючыся да голасу бойкага юнака ў карычневай футболцы. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

завя́знуць, ну, ‑неш, ‑не; пр. завя́з, ‑ла; зак.

Засесці, загрузнуць у чым‑н. топкім, сыпкім, цесным. Завязнуць у снезе. Машына завязла ў балоце. □ Зняможаны кот трапіў у дзірку між плота і завяз. Пальчэўскі. Ці ногі ў пяску завязлі, ці стома ісці не дае?.. В. Макарэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)