брантатэ́рыі

(ад гр. bronte = гром, пярун + -тэрый)

групы буйных млекакормячых атрада няпарнакапытных са своеасаблівымі касцявымі нарасцямі на чэрапе (тытанатэрый, эмбалатэрый і інш.), якія жылі ў палеагене.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

паяды́нак

(польск. pojedynek)

1) узброеная сутычка двух праціўнікаў, дуэль;

2) спартыўная барацьба двух праціўнікаў;

3) наогул барацьба з кім-н., чым-н. (напр. п. са стыхіяй).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

перлі́т

(фр. perlute, ад perle = жэмчуг)

1) шклопадобная вулканічная парода, якая выкарыстоўваецца як будаўнічы і ізаляцыйны матэрыял;

2) адна са структурных частак жалезавугляродзістых сплаваў (сталі, чыгуну).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рэа́л2

(ням. Regal)

1) стол з нахіленай верхняй дошкай, на якую ставіцца каса са шрыфтам для набору;

2) друкарскі шрыфт, кегель якога роўны 120 пунктам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сарко́ма

(н.-лац. sarcoma, ад гр. sarkoma = нарасць мяса)

злаякасная пухліна, якая развіваецца са злучальнай тканкі і бывае эмбрыянальная (мезенхімома), касцявая (астэасаркома), мышачная (міясаркома) і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тэрпенці́н

(ням. Terpentin, ад гр. terebinthinos = тэрпенцінавы)

смалістае рэчыва, якое выдзяляецца са ствала хвойных дрэў у месцах разрэзу і пры перагонцы дае шкіпінар і каніфоль, жывіца.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

універбіза́цыя

(польск. uniwerbizacja, ад лац. unus = адзін + verbum = слова)

лінгв. утварэнне аднаго слова са словазлучэння, увядзенне аднаслоўнай назвы (неалагізма) замест двухслоўнай (напр. «абісаль» замест «абісальная зона»).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

цэ́льсій

[н.-лац. celsisus, ад A. Celsius = прозвішча шв. астранома і фізіка (1701—1744)]

тэрмометр са стоградуснай шкалой ад пункта раставання лёду да пункта кіпення вады.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Ке́рнавухі ’бязвухі, са скручаным вухам’ (ТС). Гл. карнавухі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

hiss

[hɪs]

1.

v.i.

1) шыпе́ць, сы́каць, сычэ́ць (як гусь, вужа́ка); сквірчэ́ць

2) сы́каць, сычэ́ць (са зло́сьці)

3) асьві́стаць (на сцэ́не)

2.

n.

1) шыпе́ньне, сычэ́ньне n. (гусе́й); сквірчэ́ньне (пры сма́жаньні)

2) сьвіст -у m. (незадавальне́ньня, асуджэ́ньня)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)