род кветкавых раслін сям. ясноткавых. Каля 45 відаў. Пашыраны ў Еўропе, нетрапічнай Азіі і Паўн. Амерыцы. На Беларусі 2 дзікарослыя віды — З. Руйша (D. ruyschiana; занесены ў Чырв. кнігу) і З. чабаракветны (D. thymiflorum). Трапляюцца ў лясах і хмызняках, на насыпах. 7 відаў — З. аўстрыйскі (D. austriacum), малдаўскі (D. moldavica), безбароды (D. imberbe), шматколерны (D. multicolor), вузлаваты (D. nodulosum), паніклы (D. nutans) і іншаземны (D. peregrinum), — інтрадукаваны Цэнтр.бат. садам Нац.АНБеларусі.
Адна- і шматгадовыя травяністыя расліны, радзей паўкусты з прамастойнымі ці ўзыходнымі сцёбламі. Лісце ланцэтна-лінейнае або сэрцападобнае. Кветкі двухполыя, рознага колеру, з двухгубым вяночкам, у несапраўдных кальчаках, збліжаных у агульныя суквецці ў пазухах верхняга лісця. Плод — чатырохарэшак. Лек., тэхн., меданосныя і дэкар. расліны, выкарыстоўваюць у парфумерыі і харч. прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́ВА (Дзіна Іванаўна) (н. 9.9.1929, г. Валгаград, Расія),
бел. спявачка (лірыка-драм. сапрана). Засл. арт.Беларусі (1967). Скончыла Ленінградскую кансерваторыю (1961). У 1962 салістка Петразаводскага муз.т-ра. З 1963 у Бабруйскім муз.-драм. т-ры, з 1965 у Магілёўскім абл. т-ры муз. камедыі, у 1970—75 салістка Дзярж.т-рамуз. камедыі Беларусі, у 1983—87 салістка Бел. філармоніі. З 1987 выкладае ў Бел. акадэміі мастацтваў. Голас шырокага дыяпазону і драм. здольнасці дазвалялі ёй ствараць разнапланавыя вобразы. Сярод роляў: Ірына, Агата («Пяе «Жаваранак» і «Паўлінка» Ю.Семянякі), Сільва, Адэта Дарымонд, Мадлен, Тэадора Вердзье («Сільва», «Баядэра», «Фіялка Манмартра», «Прынцэса цырка» І.Кальмана), Зорыка і графіня Ілона («Цыганскае каханне» Ф.Легара), Чаніта і Анжэла («Пацалунак Чаніты» Ю.Мілюціна), Віялета Леблан («Халопка» М.Стрэльнікава).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТА́РСІЯ (ад італьян. intarsio інкрустацыя),
спосаб дэкарыроўкі драўляных вырабаў (мэблі, пано, куфэркаў, сувенірных вырабаў і інш.) арнаментам або сюжэтнымі выявамі шляхам урэзвання ў іх паверхню кавалачкаў дрэва, іншых па фактуры і колеры; від інкрустацыі. Вядома са старажытнасці. Пашырэнне мела ў краінах Зах. Еўропы пры аздабленні мэблі. У 18—19 ст.бел. майстры аздаблялі І. мэблю для панскіх сядзіб і маёнткаў (у Нац.маст. музеі Беларусі захоўваецца гасціны гарнітур сярэдзіны 19 ст., упрыгожаны І.). З 1950-х г. некат. мэблевыя прадпрыемствы Беларусі выпускаюць мэблю, аздобленую І. па матывах бел.нар. арнаменту. У гэтай тэхніцы працуюць прафес. і самадз. мастакі П. і А.Гапакі, Р.Гебелеў, Дз.Сакажынскі, А.Сліжыкаў, У.Курбан і інш., а таксама народныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІХТЫЯФА́УНА (ад іхтыя... + ... фауна),
сукупнасць відаў рыб пэўнага вадаёма, басейна, зоагеагр. вобласці і інш. або пэўнага адрэзка часу ў гісторыі Зямлі. І. большасці басейнаў складаецца з відаў, якія адрозніваюцца па геагр. паходжанні і групуюцца ў асобныя фауністычныя комплексы. Па колькасці відаў самая багатая І. экватарыяльных вод зах.ч. Ціхага ак., найбольш бедная І. высокаарктычных вод. На працягу развіцця рыб сфарміравалася больш за 25 тыс. відаў, з якіх засталося каля 20,9 тыс. На Беларусі ў вадаёмах 58 відаў рыб з 18 сям. (46 абарыгенных і 12 завезеных з інш.геагр. абласцей для акліматызацыі і гадоўлі); знікла 12 відаў каштоўных прахадных рыб з прычыны абмялення асн. рэк і зарэгулявання іх сцёку плацінамі электрастанцый. У Чырв. кнігу Беларусі занесены вусач, рыбец, стронга ручаёвая (гл.Стронгі), сцерлядзь, харыус звычайны. І. вывучае іхтыялогія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЁЎ (Іван Сідаравіч) (29.5.1913, г. Ярцава Смаленскай вобл., Расія — 17.12.1987),
бел. вучоны ў галіне радыёэлектронікі. Чл.-кар.АНБеларусі (1969). Д-ртэхн.н., праф. (1966). Скончыў Ленінградскі электратэхн. ін-т (1941). З 1947 у тэхн.ВНУ Pacü. З 1962 у БПІ. З 1964 у Мінскім радыётэхн. ін-це (у 1964—73 рэктар). У 1976 у Ін-це тэхн. кібернетыкі, у 1977—84 — Ін-це прыкладной фізікі АНБеларусі. Навук. працы па тэорыі і аптымізацыі электронных прылад звышвысокіх частот, прыкладной электрадынаміцы, узаемадзеянні эл.-магн. выпрамянення з рэчывам. Распрацаваў шэраг прылад і прыстасаванняў звышвысокіх частот.
Тв.:
Основы теории и расчета устройств СВЧ: Радиоволноводы и резонансные системы. Мн., 1972;
Конструирование и расчет. полосковых устройств. М., 1974 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗА́РКІ (Branta),
род вадаплаўных птушак сям. качыных атр. гусепадобных. 5 відаў. Пашыраны на Пн Еўразіі і Амерыкі, К. гавайская (B. sandvicensis) — на Гавайскіх а-вах. На Беларусі 2 віды: К. чорная (B. bemicla) трапляецца на веснавых і асенніх пралётах; К. чырвонаваллёвая (B. ruficollis) — рэдкі залётны від.
Даўж. да 90 см, маса да 2,3 кг, К. канадскай (B. canadensis) да 8 кг. Колер апярэння розны. Галава маленькая, дзюба кароткая, чорная, ногі чорныя. Добра ходзяць, плаваюць. Гняздуюцца разрэджанымі калоніямі. Гнёзды на зямлі, нясуць 3—5 яец. Кормяцца раслінамі. У Чырв. кнігу МСАП занесены 1 від і 1 падвід. К. чырвонаваллёвая занесена ў Чырв. кнігу Беларусі. К. называюць таксама 2 віды гусей з роду Anser гусь белалобую (A albifrons) і піскульку (A. erythropus).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛАБАРО́Д (Tragopogon),
род кветкавых раслін сям. астравых. Каля 100 відаў. Пашыраны пераважна ў Міжземнамор’і, Сярэдняй Азіі, Паўн. Афрыцы, на Каўказе. На Беларусі трапляюцца К.: беларускі (T. bjelorussicus), усходні (T. orientalis), лугавы (T. pratensis, нар. назва казялок), няпэўны (T. dubium). Растуць на лугах, у хмызняках, каля дарог. У Цэнтр.бат. садзе Нац.АНБеларусі інтрадукаваны К. Кемулярыі (T. kemulariae); К. парэялісты (T. porrifolus) зрэдку культывуецца аматарамі як агародніна (белы аўсяны корань).
Шмат- ці двухгадовыя травяністыя расліны са стрыжнёвым коранем і млечным сокам. Сцябло разгалінаванае ці простае выш. 25—80 см. Лісце суцэльнакрайняе, лінейнае або ланцэтнае. Кветкі пераважна жоўтыя, двухполыя, язычковыя з 5-зубчастым вяночкам, сабраныя ў буйныя кошыкі. Плод — сямянка з чубком. Лек., карм., меданосныя і дэкар. расліны. Ядомыя, карані маюць інулін; сурагат кавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЫХА́Н (Леанід Іванавіч) (н. 26.7.1931, в. Слабада Мазырскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне ядз. энергетыкі. Чл.-кар.Нац.АНБеларусі (1984), д-ртэхн.н. (1977), праф. (1979). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча імя Баўмана (1955). З 1966 у Ін-це праблем энергетыкі Нац.АНБеларусі (у 1977—85 нам. дырэктара). Навук. працы па ядз. і традыц. энергетыцы. Упершыню даследаваў цепламасаперанос у аднафазных патоках і пры фазавых ператварэннях складаных хімічна ўзаемадзейных сістэм; распрацаваў канцэпцыю пасіўнай сістэмы бяспекі АЭС з легкаводнымі корпуснымі рэактарамі, тэхналогіі і апараты для глыбокай утылізацыі цяпла і ачысткі прамысл. газавых выкідаў.
Тв.:
Теплообмен в диссоциирующем теплоносителе четырехокиси азота. Мн., 1977 (разам з В.Б.Несцярэнкам);
Тепломассоперенос при фазовых превращениях диссоциирующих теплоносителей. Мн., 1984 (разам з У.Ф.Пуляевым, В.М.Салаўёвым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМАСА́ЦЫЯ (польск. komasacja),
ліквідацыя цераспалосіцы звядзеннем сялянскіх зямель у адзін участак з наступным выхадам на хутары; састаўная частка агр. рэформы ў Польшчы, абвешчанай сеймам у 1919. Праводзілася паводле закону ад 28.12.1925 «Пра парцэляцыю, камасацыю і асадніцтва» з мэтай умацаваць у Зах.Беларусі заможнае сялянства як апору польск. ўрада. Закон абавязваў памешчыкаў прадаваць сялянам і асаднікам участкі зямлі па 15 га у Польшчы і па 26 га у Зах.Беларусі і Зах. Украіне. З 1 млн.га зямлі, прададзенай у 1926—30 памешчыкамі, 90% купілі заможныя сяляне і асаднікі. Бяднейшым сялянам даставаліся горшыя землі. Расходы на К. цалкам клаліся на сялян. Правядзенне К. асабліва паскорылася ў гады эканам. крызісу 1929—30. Як і ўся агр. рэформа, К. ўзмацніла сац. размежаванне зах.-бел. вёскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМО́РНІЦКАЯ КУЛЬТУ́РА, нарвенскі цыкл,
археалагічная культура перыяду ранняга мезаліту на тэр. Польшчы і Зах.Беларусі (9—7-е тыс. да н.э.). Назва ад в. Каморніца (Польшча).
Для К.к. характэрны крамянёвыя прылады працы з пласцінкападобных адшчэпаў, пры апрацоўцы якіх выкарыстоўвалася мікралітычная тэхналогія (восі прылад звычайна не супадаюць з восямі загатовак). На помніках К.к. найчасцей знаходзяць вастрыі, апрацаваныя сустрэчнай рэтушшу, і паўвастрыі з дугападобным краем (тыпу Каморніца), «тупаспіннікі» (мікраграветы) з прамым краем (тыпу Ставінога або Кудлаеўка), выгнутыя ланцэтападобныя вастрыі, сегменты і падобныя да іх прылады разнастайнай шырыні з тупым вуглом у аснове, трохвугольнікі, кароткія і акруглыя скрабкі, вуглавыя і папярочныя разцы і інш.
Асобныя вырабы і комплексы рэчаў, якія нагадваюць каморніцкія, сустракаюцца ў Панямонні, на ПдУБеларусі (Беласарока), у складзе рудавостраўскай культуры Паўн. Украіны.