сыро́ватка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.
Вадкасць, якая атрымліваецца пры адтопліванні, адстойванні кіслага малака. [Стасечка:] — Тут з аднаго малака можна добра жыць людзям. Рабі сыры, збівай масла, а маслёнкай і сыроваткай свіней кармі. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трансфармава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак. і незак., што.
1. Спец. Пераўтварыць (пераўтвараць) пераменны ток пры дапамозе трансфарматара. Трансфармаваць ток для асвятляльнай сеткі.
2. Кніжн. Пераўтварыць (пераўтвараць), відазмяніць (відазмяняць). Трансфармаваць атамную энергію ў электрычную.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трохко́лерны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае ў сваёй афарбоўцы тры колеры або які складаецца з трох частак розных колераў. Трохколерны сцяг.
2. Спец. Які ўзнаўляе шматколерны адбітак пры дапамозе трох колераў. Трохколерная фатаграфія.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
турбі́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да турбіны. Турбінныя лопасці. Турбінны завод. □ І сёння забурліла Рэчка Моўчадзь. Турбінны гул Здалёк цяпер чуваць. Шымук. // Які дзейнічае, працуе пры дапамозе турбіны. Турбінная помпа. Турбінны паравоз.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шля́хам, прыназ. з Р.
З дапамогай, пры дапамозе. З’езд [Саветаў] абавязаў Паркамзем узмацніць падрыхтоўку кадраў для сельскай гаспадаркі шляхам арганізацыі курсаў. «Весці». Некалькі назоўнікаў агульнага роду ўтворана шляхам словаскладання: кніганоша, лежабока, пустамеля, самавучка. Граматыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экза́рх, ‑а, м.
Гіст.
1. Галава жрацоў пры храме ў старажытнай Грэцыі.
2. Гіст. Намеснік імператара ў якой‑н. вобласці Візантыйскай імперыі.
3. У праваслаўнай царкве — галава асобнай царкоўнай вобласці ці самастойнай царквы.
[Грэч. éxarchos — галава, начальнік, намеснік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эмісі́йны 1, ‑ая, ‑ае.
Спец. Звязаны з эмісіяй 1. Эмісійная палітыка. Эмісійны банк (які мае права выпускаць банкноты).
эмісі́йны 2, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які дзейнічае пры дапамозе эмісіі 2. Эмісійны мікраскоп. Эмісійны фотаэлемент.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дазво́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак.
1. што. Даць дазвол, згадзіцца на што-н.
Д. ад’езд.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Даць магчымасць.
Гатунковае насенне дазволіць павысіць ураджай.
3. дазво́ль(це). Ужыв. як форма ветлівага звароту да прысутных пры пачатку якога-н. дзеяння.
Дазвольце запрасіць вас на выстаўку.
|| незак. дазваля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
галасава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; незак.
1. за каго-што. Выказвацца ў падтрымку каго-чаго-н. (у час выбараў пры вырашэнні пытання і пад.).
Г. за дэлегата.
2. што. Ставіць на галасаванне; выбіраць, рашаць шляхам галасавання.
Г. праект пастановы сходу.
3. Спыняць машыну ўзняццем рукі (разм.).
Г. на шашы.
|| зак. прагаласава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
апячы́ся, апяку́ся, апячэ́шся, апячэ́цца; апячо́мся, апечаце́ся, апяку́цца; апёкся, апякла́ся, -ло́ся; апячы́ся; зак.
1. Пашкодзіць сабе што-н. агнём або чым-н. гарачым, едкім, пякучым; атрымаць апёк.
А. крапівою.
2. перан. Пацярпець няўдачу, нечакана сустрэўшы перашкоду пры спробе зрабіць што-н. (разм.).
А. на новай справе.
Каля вады намочышся, каля агню апячэшся (прыказка).
|| незак. апяка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)