здзе́йсніцца, ‑ніцца; зак.
Ажыццявіцца, збыцца. Горда расквітнела сацыялістычная Украіна. Здзейсніліся мары Шаўчэнкі аб брацтве паміж народамі. Купала. Марыў Андрэй паступіць у Мінскі політэхнічны інстытут. Ён зжыўся з гэтай марай і не мог уявіць, што яна не здзейсніцца. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
земляро́бства, ‑а, н.
1. Апрацоўка зямлі (у 3 знач.) для вырошчвання сельскагаспадарчых культур. Займацца земляробствам. □ [Людзі] адваёўвалі ад суцэльнай першабытнай пушчы ўсё новыя і новыя ўчасткі для земляробства. В. Вольскі.
2. Навука аб вырошчванні сельскагаспадарчых культур. Курс агульнага земляробства.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няве́данне, ‑я, н.
Адсутнасць звестак аб чым‑н.; адсутнасць ведаў у якой‑н. галіне. Самая прыкрая рэч, калі чалавек знаходзіцца ў стане поўнага няведання. Колас. Кухарчык адчуваў, што няведанне чужых моў проста падразае яму крылы ў навуку. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падзакусі́ць, ‑кушу, ‑кусіш, ‑кусіць; зак., чаго і без дап.
Разм. Паесці крыху, перакусіць. Прыехаў я позна ўвечары. Троху падзакусіў хлеба з салам, што прывёз з вёскі, і зараз лёг спаць. Гарэцкі. Сцёпка падзакусіў, распытаўся аб вясковых навінах. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пло́йма, ‑ы, ж.
Разм. Вельмі вялікая колькасць, мноства (аб жывых істотах). З балота несла ў сяло вільгаць і наганяла плоймы камароў і мошак. Мурашка. У гэтую часіну партызаны заўважылі, што за ўцекачом гоніцца цэлая плойма салдат. М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэкламава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак. і незак., каго-што.
Аб’явіць (аб’яўляць) аб чым‑н., карыстаючыся сродкамі рэкламы. Будаўнічая кампанія рэкламавала продаж гатовых дамоў. Лынькоў. // Расхваліць (расхвальваў) з мэтай папулярнасці. — Гэта ўсё новы старшыня! — рэкламаваў свайго сябра Дрозд. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самастрахо́ўшчык, ‑а, м.
Разм. Той, хто праяўляе празмерную асцярожнасць у чым‑н., каб застрахаваць сваю асобу ад адказнасці за непажаданы вынік. [Гарлахвацкі:] Каб я быў такі самастрахоўшчык, як іншыя, дык мог бы прапанаваць вам [Чарнавусу] падаць заяву аб уходзе. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спавясці́ць, ‑вяшчу, ‑вясціш, ‑вясціць; ‑вясцім, ‑весціце; зак., каго-што, аб чым і з дадан. сказам.
Тое, што і апавясціць. [Пан Юры:] — Накрыйся, кажу табе. Ідзі ў чалядню. Папрасі там гарэлкі. І аўса каню. — Не, — сказаў мужык. — Загадана яшчэ спавясціць... Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стопудо́вы, ‑ая, ‑ае.
Які важыць сто пудоў. Стопудовы груз. // перан. Вельмі цяжкі. У Славіка быццам стопудовы камень сарваўся з душы, паляцеў уніз, пад мост, бразнуўся аб сталёвыя рэйкі і разляцеўся на парашок. Шамякін. // перан. Вельмі багаты. Стопудовы ўраджай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сумле́ннасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць сумленнага. Сумленнасць намераў.
2. Сумленныя паводзіны, сумленныя адносіны да каго‑, чаго‑н. Жыццё ж людзей ідзе ў працы, у клопатах аб лепшым, якое не прыходзіць само, а заваёўваецца сумленнасцю чалавека, яго працай. Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)