аддзялённы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае дачыненне да аддзялення (у 4 знач.). Аддзялённы камандзір.
2. у знач. наз. аддзялённы, ‑ага, м. Камандзір аддзялення. У арміі Бяссонаў доўга служыў і салдатам, і аддзялённым, і ўзводным, і ротным — усё ў пяхоце, у танкавую часць ён трапіў многа пазней. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адстая́цца, ‑стаіцца; зак.
1. Пастаяўшы нейкі час, даць асадак, адстой (пра вадкасць). Семнаццаціметровая тоўшча вады адстаялася, утварыўшы тры слаі. М. Стральцоў.
2. перан. Набыць канчатковы ўстойлівы выгляд (пра думкі, погляды). Усё там [у маленстве] ясна, міла здалёк, адстаялася ў часе, выдатна вынашана, нават і ў сорак пяць гадоў. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апраці́вець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Стаць агідным, невыносным для каго‑н. Яго гаспадар Сымон, Ракуцька здорава такі .. апрацівеў [Паліводскаму] сваёю хатняю гаворкаю заўсёды аб хлебе і вопратцы. Чорны. Усё.. [Нэлі] раптам апрацівела: і сённяшні вечар з нечаканай трывогай ад сустрэчы з Ласухам, падман маці, п’яны голас Сцяпана. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́кідаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Выкінуць у некалькі прыёмаў (усё, многае). Выкідаць на вуліцу ўсе рэчы.
2. перан. Разм. З цяжкасцю ўзгадаваць. Выкідаць дзяцей.
выкіда́ць 1, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да выкінуць.
выкіда́ць 2, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да вы́кідаць (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абле́гчыся, ‑ляжацца; зак.
Разм.
1. Абаперціся, усперціся. Ён [Ткачук] грузна аблёгся на наш хісткі столік, добра зацягнуўся цыгарэтай. Быкаў.
2. Прыйсці да звычайнага стану рэчаў; уладкавацца. І прыйшлі дамоў з такім пачуццём, нібы ўсё ўжо больш-менш добра, усё сяк-так абляглося, стала на сваё месца. Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кірмашава́ць, ‑шую, ‑шуеш, ‑шуе; незак.
Разм. Прымаць удзел у кірмашы. І хоць не з такім хваляваннем сягоння За свет, у краіны заморскія еду, Як некалі ехаў праз родныя гоні Па дровы, па сена, кірмашаваць з дзедам. Танк. Усё кірмашуе, пакуль грош за пазухай чуе. З нар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
злачы́нства, ‑а, н.
Грамадска небяспечнае дзеянне (або бяздзеянне), якое парушае закон і падлягае крымінальнай адказнасці. Крымінальнае злачынства. Дзяржаўнае злачынства. Ваеннае злачынства. □ Філістовіч яшчэ пэўны час спрабаваў выкручвацца, але вопытны следчы крок за крокам выкрываў усё новыя злачынствы былога гітлераўскага служкі. Паслядовіч.
•••
На месцы злачынства гл. месца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
знемагчы́, знемагу, зняможаш, зняможа; пр. знямог, знемагла, ‑ло; зак.
Страціць сілы, аслабець, дайсці да знямогі. Стаміўся ты, дружа, знямог І выбіўся з сіл. Ты шмат перамераў дарог Між пустак, магіл. Колас. Было ціха; здавалася, усё знемагло ад дзённай спёкі і, самлеўшы, чакала вечара і дажджу. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
буя́н, ‑а, м.
Той, хто схільны буяніць; скандаліст. Яшчэ на рэпетыцыях Іван, гэты ўсяму інстытуту добра вядомы буян, калі трэба было цалавацца, чырванеў і адмаўляўся. Карпюк. Усё мяне здзіўляла. Жанчыны, не па-вясковаму баявыя і спрытныя на язык, мужчыны — маўклівыя ў працы і буяны, калі вып’юць. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзе́ўка, ‑і, ДМ дзеўцы; Р мн. дзевак; ж.
Разм. Тое, што і дзяўчына. Агонь, а не дзеўка. Усё гарыць у яе руках. Пестрак. — Зірні ж хоць на дзеўку маю, — з гордасцю маці сказала Валя. Брыль.
•••
Заседзецца ў дзеўках гл. заседзецца.
Застацца ў дзеўках гл. застацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)