кірмашаваць, ‑шую, ‑шуеш, ‑шуе; незак.

Разм. Прымаць удзел у кірмашы. І хоць не з такім хваляваннем сягоння За свет, у краіны заморскія еду, Як некалі ехаў праз родныя гоні Па дровы, па сена, кірмашаваць з дзедам. Танк. Усё кірмашуе, пакуль грош за пазухай чуе. З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)