падма́зацца, ‑мажуся, ‑мажашся, ‑мажацца; зак.
Разм.
1. Падфарбаваць, падмазаць сабе губы, шчокі.
2. перан.; да каго-чаго. Увайсці ў ласку ліслівасцю; паддобрыцца, падлізацца. [Сцяпан:] [Быкоўскі] яшчэ толькі збіраецца падмазацца да нашай Паўлінкі; ну, а каб слізчэй усё пайшло, дык перш мяне ён падмазаў. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перапхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.
Разм.
1. Штурхаючы, перамясціць куды‑н. або цераз што‑н. [Халуста:] — Каб гэты прывад быў на колах.., то яго раз-два і перапхнуў на другое прыгуменне. Чарнышэвіч.
2. Тое, што і перапхаць (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пі́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Аднакр. да пішчаць. Хоць бы птушка дзе піснула, — Ані знаку, ні следу. Лужанін.
2. Разм. Тое, што і пікнуць (у 2 знач.). [Яўхім:] — Я б іх так ліхадзеяў гэтых у кулак узяў, што і не піснулі б... Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыкархну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Разм. Заснуць на кароткі час; задрамаць. Вялікая слабасць, стома разлівалася па ўсяму целу — от бы сесці пад куст.. прыкархнуць на хваёвым вецці. Лынькоў. [Амеля:] — Пакуль бабы раніцай папрыходзяць лён церці, то прыкархнеш у цяпле гадзіну каторую. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыпну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.
Тое, што і прыпяць. Колькі дзён мінула пасля гэтага, гляджу, прыгнаў Сенька аднекуль новенькую лодку і прыпнуў у загоне супроць сваёй хаты. Краўчанка. — Чакай, Рыгор, я адвяду .. каня і прыпну яго на момант. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разлу́шчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.
Раскрыць (абалонку), расцерабіць, каб дастаць семя. Разлушчыць стручок. □ Васіліна сарвала каласок, які здаўся ёй большым за іншыя, разлушчыла яго, углядаючыся ў малочныя зярняткі, і нездаволена пакруціла галавой: — Ну і жыта, не маглі абмяняць на гатунковае. — Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
со́слепу, прысл.
Па слепаце; нічога не бачачы. Гэта ж ён [Базылькевіч] сослепу прывітаўся са сваім белым канём, назваўшы яго імем любімай жанчыны. Лужанін. Ну, часам здараецца з чалавекам, што ён як сослепу не туды падасца. Але ж потым ён, агледзіцца і вернецца назад. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ста́расціха, ‑і, ДМ ‑цісе, ж.
Разм. Жонка старасты (у 1 знач.). [Матушка:] — Хто ж ваша мілая? Ну, скажыце? — Старасціха Алена, — прамовіў Лабановіч. Колас. [Ганна] ніяк не магла асвойтацца з тым, што яна старасціха, што і яна мае нібы нейкае дачыненне да нямецкага начальства. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
струхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Разм.
1. каго-што. Скінуць, стрэсці каго‑, што‑н. Праклятая мурашка разгульвала ўжо між лапатак, толькі хлопец не паварушыўся, каб струхнуць яе. Быкаў.
2. Спужацца, спалохацца. [Даміра:] — Смерці я ніколі не баяўся, а тады струхнуў. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
счака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачакаць некаторы час. [Васіль Бусыга:] — Не, трэба счакаць яшчэ: а ну ж з’явіцца Саўка з добраю навіною. Колас. [Капітан] .. трохі счакаў і затым цвёрдай рукой загадна штурхнуў [Турка] ў спіну. Быкаў. Мікалай Пятровіч счакаў, пакуль стане ціха, і ўрачыста загаварыў. Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)