ufhören vi

1) перастава́ць, спыня́цца, ско́нчвацца;

es hat ufgehört zu rgnen дождж пераста́ў

2) (mit D) канча́ць (што-н.);

da hör doch ndlich auf! ну хо́піць табе́!, спыні́ся [пераста́нь] нарэ́шце!

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Wrtschaft f -, -en

1) гаспада́рка

2) экано́міка

3) рэстара́н, карчма́, шыно́к

4) вядзе́нне гаспада́ркі, гаспада́рнічанне;

die ~ führen займа́цца гаспада́ркай, ве́сці гаспада́рку

5) іран. беспара́дак;

schöne ~! іран. ну і пара́дкі!

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

гра́знуць, ну, ‑неш, ‑не; пр. граз, гразла; незак.

Апускацца ў што‑н. гразкае, топкае. Ногі правальваліся скрозь мох, гразлі ў ліпкай, цягучай твані балота. Лынькоў. Разведчык пад’ехаў і далажыў, што далей ехаць нельга — дарога пайшла праз дрыгву, коні гразнуць з першых крокаў. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галу́бчык, ‑а, м.

Разм. Ужываецца як ласкавы зварот да мужчыны. Гарун упаў на калені. — Павел Сцяпанавіч... галубчык, родны. Богам клянуся, дзецьмі сваімі. Не віноўны я. Шамякін. / З адценнем папроку, пагрозы, зларадства. Папаўся, галубчык! □ — А ну, падымайся, галубчык! — раптам крыкнула.. [Люба], тупнуўшы нагою. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асо́бна, прысл.

Убаку ад іншых, паасобку. Дзяўчаты і падлеткі ішлі асобна. Мележ. Пакуль вернемся, каб усё гэта перабраў: мак асобна, пясок — асобна. Якімовіч. // Толькі аднаму, без іншых. [Фёдар Мікалаевіч:] — Ну, я яму [Шугаеву] асобна выкажу падзяку. Крапіва. // Паасобку, разлучыўшыся, у адзіноце. Разам — цесна, асобна — моташна. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

азы́знуць, ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Ацячы, апухнуць. [Дзеці] апухлі і азызлі з голаду, зусім не падобны да тых вяртлявых скакуноў, якімі.. [Габрусь] бачыў іх раней. Чарот.

2. Азябнуць, змерзнуць. Яўхімка доўга не выходзіў з нашай хаты. Я ўжо азыз на холадзе, чакаючы яго. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абрамі́зіць, ‑міжу, ‑мізіш, ‑мізіць; зак., каго.

У картачнай гульні — прымусіць каго‑н. прайграць у выніку рэмізу. // перан. Разм. Паставіць у цяжкае, нязручнае становішча, зрабіць непрыемнасць каму‑н. [Пётр Пятровіч:] — Ну, узяў я тую міску ды надзеў яму на галаву. Падумаеш — так ужо абрамізіў! Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абве́ргнуць, ну, ‑неш, ‑не; пр. абверг, ‑ла; зак., што.

Выказаць нязгоду з якімі‑н. сцверджаннямі, чуткамі, даказаўшы іх непраўдзівасць. [Язэп] адчуваў, што Шугай гаворыць нешта зусім не тое, пра што павінна ісці размова, але не мог знайсці слоў, каб абвергнуць гэтыя бязглуздыя вывады. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клю́нуць, ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм.

1. Аднакр. да кляваць.

2. Выпіць гарэлкі, віна; напіцца да ап’янення. Швагер клюнуў, відаць, ніштавата. Здараецца гэта з ім рэдка. Брыль.

•••

Клюнуць носам — упасці наперад, ударыўшыся носам.

Курыцы недзе клюнуць — пра цеснату, адсутнасць свабоднага месца дзе‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змаргну́ць і зміргну́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак. і аднакр.

Маргнуць, міргнуць. Марыля сочыць за адным чалавекам, сочыць напружана, баючыся змаргнуць вокам. Кулакоўскі. Раман аціх, уставіўшыся вачыма ў акно. Зноў яны зрабіліся ў яго белыя і шкляныя. Глядзіць — не зміргне. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)