жмак, ‑а, м.

Няпэўная колькасць чаго‑н. (сена, саломы і пад.), большая за жменю, але меншая за ахапак. [Жаўнер], што сядзеў на стажку, сумыслу кінуў на дзеда жмак сена. Колас. Дзяўчына адышлася за некалькі крокаў ад кошыка і, ухапіўшы жмак сухога верасу, падняла яго. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераплаці́ць, ‑плачу, ‑плаціш, ‑плаціць; зак., што.

1. і без дап. Заплаціць больш, чым трэба. Пераплаціць за пакупку. □ [Касірка:] — Каму я з вас, мужчыны, сто рублёў пераплаціла? Пальчэўскі.

2. і чаго. Разм. Заплаціць, выплаціць паступова за што‑н. вялікую колькасць (грошай). Колькі я грошай пераплаціла за кнігі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прамата́, ‑ы, ДМ ‑маце, ж.

Уласцівасць, якасць прамога (у 4 знач.); праўдзівасць, шчырасць. Паважаюць гамяльчане Алёну Данілаўна за яе прамату характару, за дапытлівасць розуму, за праўдзівасць і прынцыповасць у вялікім і малым. Сабаленка. Гэты учарашні студэнт падкупляў .. [Максіма Сцяпанавіча] сваёй праматой і спакойнай адданасцю справе. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стымулява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак. і незак., каго-што.

Паскорыць (паскараць) або ўзмацніць (узмацняць) ажыццяўленне чаго‑н. Стымуляваць развіццё раслін. Стымуляваць развіццё жывёлагадоўлі. □ Людзі працы ўмеюць пастаяць за плён сваёй працы, за свае здабыткі, за сваю свабоду. Бо толькі свабода стымулюе стваральную працу. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кля́чы ’вяроўкі, за якія цягнуць сець’ (Маш.). Гл. клячаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́псацца ’замучыцца, нахадзіцца за дзень’ (Нар. лекс.). Гл. капашыцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аза́ж ’няўжо’ (Бяльк., Гарэц.) да а‑за‑ж (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

За́чы ’завочна’ (Нас.). З *за очи са сцягненнем галосных.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парука́цца ’павітацца за руку’ (Янк. 3., Мядзв.). Да рука.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адпра́сці, ‑праду, ‑прадзеш, ‑прадзе; ‑прадзём, ‑прадзяце; зак.

1. Прадучы, паменшыць, спрасці нейкую колькасць ільну, воўны і пад.

2. Адрабіць за што‑н. прадзеннем. Адпрасці за доўг.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)