назва горных хрыбтоў у гарах Сярэдняй Азіі, Паўд. Сібіры, Урала (напр., Джунгарскі Алатау, Заілійскі Алатау, Кіргізскі Алатау, Кузнецкі Алатау) з добра выяўленай вышыннай пояснасцю, на схілах якіх участкі, укрытыя расліннасцю, чаргуюцца са снежнікамі і ледавікамі, камяністымі россыпамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯРЖА́ЎНАЕ ПРАДПРЫЕ́МСТВА (АБ’ЯДНА́ННЕ),
адно са структурных падраздзяленняў нар.-гасп. комплексу ў Рэспубліцы Беларусь і некат. інш. краінах. З’яўляецца адносна адасобленым прадпрыемствам; сваю дзейнасць ажыццяўляе на аснове поўнага гасп. разліку, самакіравання і самафінансавання; мае статус юрыд. асобы і распараджаецца сваёй мат.-тэхн. базай. Гл. таксама Прадпрыемства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІО́НІК, овы (ад лац. ovum яйцо),
арнаментальны матыў на капітэлях і карнізах іанічнага і карынфскага арх.ордэраў. Складаецца з яйцападобных выпукласцей, якія зрэзаны зверху, абрамлены валікамі і чаргуюцца са стральчатымі лістамі, павернутымі вастрыём уніз. Паверхня элементаў І. гладкая або аздоблена разьбой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНЭ́ (Майсей Юдавіч) (17.12.1902, г. Віцебск — 12.9.1964),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання; адзін са стваральнікаў бел. аўтамабіляў і тэхнал. школы аўтамабілебудавання. Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1926). З 1945 гал. тэхнолаг Мінскага аўтамаб. з-да, з 1954 у БПА. Дзярж. прэмія СССР 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́БЧАНКА,
рака ў Чэрыкаўскім р-не і на мяжы са Слаўгарадскім р-нам Магілёўскай вобл., правы прыток р. Сож (бас.р. Дняпро). Даўж. 30 км. Пл. вадазбору 122 км². Пачынаецца на зах. ускраіне в. Дубраўка Чэрыкаўскага р-на. Рэчышча каналізаванае на працягу 5,8 км.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯЎСТО́ЙКА,
устаноўленая законам або дагаворам грашовая сума, якая спаганяецца з даўжніка ў выпадку невыканання або неналежнага выканання ім абавязацельства, у прыватнасці ў выпадку пратэрміноўкі выканання; адзін са спосабаў забеспячэння выканання абавязацельстваў. Пагадненне пра Н. складаецца ў пісьмовай форме (інакш несапраўднае). Разнавіднасці Н. — штраф і пеня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ДЖА (санскр. — князь, цар, правіцель),
княжацкі тытул у дзяржавах Паўд. і Паўд.-Усх. Азіі. Існуе састараж. часоў, упамінаецца ў Ведах. У сярэднявеччы — правіцель невял. княства, васал махараджаў, індус паводле веравызнання. Ў час брыт.калан. панавання ў Індыі — адзін з ганаровых тытулаў буйных землеўладальнікаў-індусаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЦЭ́ЦІС (Іаакім Іаакімавіч) (23.11.1873, Салдускі р-н, Латвія — 28.7.1938),
савецкі военачальнік, камандарм 2-га рангу (1935). Скончыў Акадэмію Генштаба (1909). У арміі з 1891. У 1-ю сусв. вайну палкоўнік. У дні Кастр. рэвалюцыі перайшоў на бок сав. улады, уступіў у Чырв. гвардыю, камандаваў 2-й латышскай брыгадай. Саснеж. 1917 нач. аддзела Рэв. палявога штаба пры Стаўцы вярх. галоўнакамандуючага ў Магілёве. З 28.1.1918 камандаваў войскамі па ліквідацыі Доўбар-Мусніцкага мяцяжу 1918. З крас. 1918 нач. латышскай стралк. дывізіі, адзін з ваен. кіраўнікоў ліквідацыі леваэсэраўскага мяцяжу ў Маскве (ліп. 1918). У ліп.—вер. 1918 камандуючы Усх. фронтам, у вер. 1918 — ліп. 1919 галоўнакамандуючы Узбр. Сіламі РСФСР. Сажн. 1919 у РВС Рэспублікі. З 1921 выкладаў у Ваен. акадэміі РСЧА. Аўтар ваен.навук.прац. Рэпрэсіраваны ў 1937. Рэабілітаваны пасмяротна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПЕРАЦЫ́ЙНАЯ СІСТЭ́МА,
комплекс праграм на ЭВМ, якія забяспечваюць усе працэсы пры выкананні любой праграмы карыстальніка. Пастаянна знаходзіцца ў памяці машыны, звязвае ўсе яе вузлы ў адзінае цэлае, забяспечвае эфектыўнае выкарыстанне выліч. сістэмы і шырокі набор паслуг. Складанасць і структура аперацыйнай сістэмы залежаць ад функцый і характарыстык працэсараў, сістэмы камандаў, спосабу размяшчэння праграм у памяці, прыстасаванняў уводу-вываду інфармацыі, метадаў доступу да выліч. сістэмы і інш.Тэарэт. аснову распрацоўкі аперацыйнай сістэмы складаюць графаў тэорыя, масавага абслугоўвання тэорыя і інш. Апаратныя сродкі і матэм. забеспячэнне ствараюцца для пэўнай аперацыйнай сістэмы, якая складаецца са стартавай праграмы (запуск ЭВМ і яе самакантроль; кантролеры знешніх прыстасаванняў), дыспетчара (устанаўлівае чарговасць выканання праграм), рэдактара (работа са структурнымі аб’ектамі), адміністратара (улік часу работы працэсара і выкарыстанне памяці) і інш.
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. У грамадз. вайну сакратар Харкаўскага, Гомельскага падп. к-таў РКП(б), на падп. рабоце ў тыле войск Дзянікіна, нач. палітаддзела дывізіі. У 1920—24 у РВСЗах. фронту і ў калегіі ВЧК—ДПУ. З 1924 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі: сакратар Віленскага, Беластоцкага, Брэсцкага акр. к-таў КПЗБ, Дамброўскага акр.к-та КПП, чл.ЦККПЗБ. У жн. 1926 арыштавана польск. ўладамі і зняволена на 6 гадоў у турму. Сажн. 1933 чл. Бюро ЦККПЗБ, яго прадстаўнік пры ЦККП(б)Б. У 1934 чл. польск. сакратарыята пры ЦК Кампартыі Францыі. У 1934—35 і ў 1937 кіраўнік Краявога сакратарыята ЦК КПП. Сажн. 1937 у СССР, у гэтым жа годзе беспадстаўна рэпрэсіравана. Рэабілітавана пасмяротна.