сям. бясхвостых земнаводных. 35 родаў, каля 580 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў тропіках Амерыкі і Аўстраліі. Жывуць у асн. на дрэвах. Актыўныя ўначы. Большасць відаў мае на канцах пальцаў расшыраныя дыскі-прысоскі, якія садзейнічаюць перамяшчэнню па верт. паверхнях. Найб.вял. род — сапраўдныя К. (род Hyla), 450 відаў. На Беларусі 1 від — К. звычайная (H. arborea).
Даўж. цела 2—13,5 см (К. звычайнай — да 5 см). Афарбоўка можа мяняцца ў залежнасці ад навакольнага фону. Кормяцца ў асн. дробнымі насякомымі і іх лічынкамі. Здабычу захопліваюць доўгім языком. Самкі адкладваюць да 1000 ікрынак. Жывуць у няволі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕНАТРО́Н [ад грэч. kenos пусты + (элек)трон],
электравакуумны дыёд для выпрамлення пераменнага току пераважнапрамысл. частаты. Вынайдзены ў 1905 англ. вучоным Дж.А.Флемінгам.
К. мае аксідны або карбідаваны катод (прамога ці ўскоснага напальвання) і чэрнены ці маціраваны рабрысты анод. Высакавольтныя К. (напружанне на анодзе да 100 кВ, сіла току да 500 мА) выкарыстоўваюцца ў выпрамніках радыёпрыёмнай і вымяральнай апаратуры, рэнтгенаўскіх устаноўках і інш.; нізкавольтныя (напружанне да 2 кВ, сіла току да некалькіх ампер) выцеснены выпрамнымі паўправадніковымі дыёдамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́РАЛА,
штат на ПдЗ Індыі, на ўзбярэжжы Аравійскага мора. Пл. 39 тыс.км². Нас. 29,1 млн.чал. (1993), пераважна народ малаялі. Адм. ц. — г. Трывандрам. Большую ч. штата займае нізінны Малабарскі бераг. На У — схілы гор Кардамонавых і Анаймуды. Клімат трапічны мусонны. Вільготны сезон з крас. да лістапада, ападкаў да 3 тыс.мм за год. К. — аграрны штат. Гал. культуры — какосавая пальма (каля 70% насаджэнняў краіны) і рыс. Вырошчваюць таксама арэхі кэш’ю, тапіёку, спецыі і вострыя прыправы, каўчуканосы, чай, каву. Марское рыбалоўства. Здабыча манацытавых пяскоў. Развіта харч., баваўняная, дрэваапр., гумавая, электратэхн., хім., нафтаперапр.прам-сць. Транспарт чыг. і марскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕЦЬ,
рака ў Краснаярскім краі і Томскай вобл. Расіі, правы прыток р. Об. Даўж. 1621 км, пл.бас. 94,2 тыс.км². Бярэ пачатак з балот Об-Енісейскага водападзелу. Цячэ па паўд.-ўсх. частцы Зах.-Сібірскай раўніны, рэчышча звілістае, шматлікія пратокі; упадае ў р. Об 2 рукавамі — Тагурскім і Нарымскім на адлегласці 160 км адзін ад аднаго. Гал. прытокі: Сачур, Арлоўка, Лісіца (справа), М. Кець, Мендэль, Яловая, Чачамга (злева). Жыўленне пераважна снегавое. Ледастаў з канца кастр. — пач.ліст. да канца крас. — пач. мая. Сярэдні расход вады 560 м³/с. Суднаходная на 737 км ад вусця. Сплаўная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́ЕЎСКІ ЛЕ́ТАПІС,
гістарычна-літаратурны помнік Кіеўскай Русі. Захаваўся ў Іпацьеўскім летапісе, дзе працягвае «Аповесць мінулых гадоў» і папярэднічае Галіцка-Валынскаму летапісу. Ахоплівае падзеі з 1118 да 1200. Складзены ў Выдубіцкім манастыры (Кіеў) на падставе мясц. летапісаў і асобых пагадовых запісаў. Прысвечаны пераважнамясц. падзеям (гісторыі Кіева і Кіеўскай зямлі), больш свецкі паводле зместу (апісваецца жыццё і дзейнасць кіеўскіх князёў). У творы асуджаюцца княжацкія ўсобіцы, апісваецца барацьба ўсх. славян з полаўцамі. Захаваў цікавыя і каштоўныя запісы пра важныя падзеі ў Полацкай зямлі ў сярэдзіне 12 ст., якія паводле меркавання некаторых вучоных, з’яўляюцца фрагментамі згубленага Полацкага летапісу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІМАТЫ́ЧНЫЯ СЕЗО́НЫ,
часткі года працягласцю ў некалькі месяцаў, якія вызначаюцца кліматычнымі асаблівасцямі. У экватарыяльным поясе з раўнамерным увільгатненнем і малой амплітудай змены т-ры на працягу года К.с. амаль не выяўляюцца. У субэкватарыяльным, трапічным і часткова субтрапічным паясах К.с. вылучаюць у асноўным па рэжыме ўвільгатнення, адрозніваюць сухі сезон (з малой колькасцю ападкаў) і вільготны сезон (са значнай колькасцю ападкаў). Ва ўмераным поясе добра выражаны 4 самаст. сезоны — вясна, лета, восень і зіма, якія вылучаюць пераважна па тэрмічных умовах. Для палярных раёнаў характэрны працяглая зіма і кароткае лета, а пераходныя К.с. выражаны слаба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІМКО́ВІЧ (Святлана Міхайлаўна) (н. 26.8.1935, Мінск),
бел. пісьменніца, драматург. Дачка М.Клімковіча. Скончыла БДУ (1958). Працавала ў перыяд. друку, на Бел. тэлебачанні, у 1977—90 адказны рэдактар бюлетэня «Тэатральны Мінск», з 1994 у час. «Пачатковая школа». Друкуецца з 1958. Піша казкі-п’есы пераважна для дзяцей і юнацтва «Балада пра белую вішню» (паст. 1984), «Вясновая песня» (паст. 1993), «Мілавіца» (1997) і інш. Аўтар лібрэта оперы «Дзікае паляванне караля Стаха» паводле аповесці У.Караткевіча (паст. 1989). Піша таксама казкі, апавяданні, нарысы, інсцэніроўкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЯЙМО́,
1) у выяўл. і дэкар.-прыкладным мастацтве невял. закончаная кампазіцыя з самаст. сюжэтам, якая з’яўляецца ч. адзінай агульнай задумы твора. Служыць для найб. поўнага, шматбаковага ўвасаблення маст. ідэі твора. Звычайна змяшчаецца абапал або па перыметры асн. сюжэта. У іканапісе — часта жанравая сцэна з быт. і этнагр. дэталямі, недапушчальнымі ў асн. сюжэце, якую адмяжоўвае маляваная або рэльефная рамка, граф’я. Часам адлюстраванне ў К. заменена манаграмай.
2) Невялікі знак на вырабах (пераважнадэкар.-прыкладнога мастацтва), які абазначае месца яго вытворчасці, назву прадпрыемства і інш. Пашыраны ў вырабах маст. прам-сці (фарфор, фаянс і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́КІ (ад грэч. kokkos зерне),
бактэрыі шарападобнай формы. Тэрмін «К.» выкарыстоўваюць для апісання формы мікраарганізмаў, таксанамічнага значэння не мае. Пашыраны ў глебе, паветры, харч. прадуктах і інш.Найб. вядомыя аэробныя К. — Micrococcus, анаэробныя — Peptococcus, Pediococcus.
Клеткі дыяметрам 0,5—4 мкм, нерухомыя. Пераважна грамстаноўчыя. Адзіночныя К. адносяцца да мікракокаў. У залежнасці ад напрамку дзялення ўтвараюць пары клетак — дыплакокі, ланцужкі — стрэптакокі. Пры дзяленні ў двух узаемнаперпендыкулярных напрамках узнікаюць плоскія «табліцы», у трох — кубічныя пакеты — сарцыны. Хаатычнае дзяленне з утварэннем гронкападобнай масы ўласціва стафілакокам. Некат. віды (малочнакіслыя стрэптакокі) выкарыстоўваюць у харч. прам-сці. Патагенныя стрэптакокі і стафілакокі выклікаюць гнойныя захворванні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОРТЫКАСТЭРО́ІДЫ,
гармоны пазваночных, якія выпрацоўваюцца карой наднырачнікаў. Уплываюць на водна-салявы (мінералакартыкоіды), вугляводны і бялковы (глюкакартыкоіды) абмен рэчываў. Па будове стэроіды — вытворныя тэтрацыклічнага вуглевадароду прагнану. Асн. К.: глюкакартыкоіды — гідракартызон (картызол), кортыкастэрон, картызон і мінералакартыкоід — альдастэрон. У крыві К. звязаны з бялкамі плазмы (альбумін і транскарцін). Метабалізуюцца пераважна ў печані, прадукты абмену выводзяцца праз ныркі. Біясінтэз і сакрэцыя К. рэгулююцца адрэнакартыкатропным гармонам (АКТГ). Сакрэцыя АКТГ і К. знаходзіцца пад уплывам навакольнага асяроддзя (напр., стрэс); т.ч. забяспечваецца адаптацыя арганізма да ўмоў існавання. Парушэнні абмену К. прыводзяць да хвароб (напр., Адысонава хвароба, Іцэнка-Кушынга хвароба). Прэпараты К. выкарыстоўваюцца ў медыцыне.