элемент купальнай канструкцыі, які забяспечвае пераход ад квадратнай у плане падкупальнай прасторы да акружнасці купала ці яго барабана; адзін з асн. канструкцыйна-маст. элементаў візант. і стараж.-рус. архітэктуры. Вядомы ў архітэктуры рэнесансу, барока, класіцызму і інш. На Беларусі ветразі з’явіліся ў мураванай культавай архітэктуры 11—12 ст. (Полацкі Сафійскі сабор, Гродзенская Барысаглебская царква). Існуюць 2 асн. іх разнавіднасці: у выглядзе сферычных трохвугольнікаў (павернуты вяршыняй уніз, выкарыстоўваюцца пры пераходзе ад чацверыкоў да круглага ў плане купала або барабана) і плоскіх трохвугольнікаў (пры пераходзе да васьмерыкоў).
У драўляным дойлідстве Беларусі 17—19 ст. вядомы ветразі сферычныя, плоскія нахіленыя, гарыз. (кансольна-бэлечныя); прамыя (пры пераходзе чацверыка ў васьмярык) і адваротныя (пры пераходзе васьмерыка ў чацвярык; Рубельская Міхайлаўская царква і Кажан-Гарадоцкая Мікалаеўская царква).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ЧА (ад стараслав. вет — рада, стараж.-рус. вещать — гаварыць),
народны сход у стараж. і сярэдневяковай Русі, Украіне і Беларусі; орган дзярж. улады. Узнікла з племянных сходак славян. На вечы вырашаліся пытанні вайны і міру, заканадаўства, заключэння дагавораў, веча магло запрашаць ці выганяць князёў, судзіць за паліт. і інш. значныя злачынствы. Упершыню веча згадваецца ў Белгарадзе ў летапісах пад 997, у Ноўгарадзе Вялікім пад 1016, Кіеве пад 1068. На Беларусі існавала ў стараж. Полацку, Друцку, верагодна, у Мінску, Віцебску і інш. З канца 11 ст. роля веча павялічылася. Яго збіралі па меры неабходнасці, склікалі па ініцыятыве князя, пасаднікаў (службовых асоб) ці гар. насельніцтва. Правам удзелу ў вечы карысталіся ўсе паўнапраўныя вольныя мужчыны, вядучая роля належала заможным гараджанам і баярам. Паступова страціла сваё значэнне і ў 14—15 ст. у ВКЛ заменена сеймам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТАНО́ВІЧ (Іван Іванавіч) (н. 3.4.1937, в. Дамашы Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1973), праф. (1977). Скончыў Мінскі пед.ін-т замежных моў (1960). У 1959—60 у Ін-це філасофіі і права АНБеларусі, Бел. Энцыклапедыі. Быў супрацоўнікам Сакратарыята ААН, пастаянным прадстаўніком Беларусі пры ЮНЕСКА. У 1977—87 на парт. рабоце, з 1987 прарэктар Акадэміі грамадскіх навук пры ЦККПСС, у 1990—91 сакратар ЦК Кампартыі РСФСР. У 1993—95 дырэктар Бел. ін-та навук.-тэхн. інфармацыі і прагнозу. З 1995 нам. міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Даследуе праблемы гісторыі сац. філасофіі, сацыялогіі, тэорыі палітыкі. Аўтар прац «Сучасная «філасофская антрапалогія» (1970), «Сацыяльнае развіццё і праблема прагрэсу» (1977), «Буржуазная сацыялагічная тэорыя» (ч. 1—2, 1980—81), «Сучасны капіталізм: Сацыядынаміка ўлады» (1990), «Сацыядынаміка ідэалогій» (1995) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПО́КАЎ (Яўген Уладзіміравіч) (1.2.1869, в. Шамраеўка Сквірскага р-на Кіеўскай вобл. — 1.9.1938),
украінскі гідролаг, гідрагеолаг; адзін з заснавальнікаў гідралогіі. Акад.АН Украіны (1929). Правадз.чл. УАСГНІЛ (1935). Праф. (1917). Скончыў Пецярбургскі тэхнал.ін-т (1892). У канцы 19 — пач. 20 ст. працаваў на Беларусі ў складзе Заходняй экспедыцыі па асушэнні балотаў Палесся. З 1913 узначаліў работы па вывучэнні балотаў Палесся, інжынер-гідратэхнік Мінскай губ. Займаўся гідрагеал. вышуканнямі для водазабеспячэння Мінска. Выказаў меркаванне пра сувязь геал. структур ПдБеларусі з Дняпроўскай упадзінай на Украіне і інш. З 1926 дырэктар НДІ воднай гаспадаркі Украіны.
Тв.:
Режим речного стока в бассейне Верхнего Дпепра [до г. Киева]... Ч. 1—2. Спб., 1904—13;
Режим грунтовых вод в районе Полесья. Спб., 1914;
Праблема Вялікага Дняпра і асушэнне Палесся. Мн., 1935.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРАХНАЛО́ГІЯ (ад грэч. arachnē павук + ...логія),
раздзел заалогіі, які вывучае павукападобных. Вылучылася ў самастойную дысцыпліну ў сувязі з вял. пашырэннем павукападобных у свеце, стратамі, якія яны наносяць сельскай гаспадарцы, а таксама з небяспечнасцю для здароўя чалавека і жывёл ядавітых павукападобных, розных відаў кляшчоў — узбуджальнікаў і пераносчыкаў хвароб. Распрацоўка тэарэт. асноў арахналогіі звязана з імёнамі рус. вучоных М.А.Халадкоўскага, Я.М.Паўлоўскага, А.А.Бялыніцкага-Бірулі, У.М.Беклямішава. На Беларусі развіваецца з 1920-х г.; найб. ўвага аддаецца вывучэнню кляшчоў (гл.Акаралогія). Навукова-даследчая работа вядзецца ў ін-тах АНБеларусі (заалогіі, лесу), НДІэксперым. ветэрынарыі, эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, ВНУ. Вывучаюцца відавы склад, экалогія і ўплыў антрапагенных фактараў на згуртаванне павукападобных. Распрацоўваюцца практычныя мерапрыемствы па ахове чалавека, жывёл і раслін ад шкодных павукападобных і выкарыстанні карысных відаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРБАШЫ́Н (Яўген Аляксеевіч) (17.1.1918, с. Уінскае Пермскай вобл., Расія — 5.7.1969),
матэматык. Акад.АНБеларусі (1966), д-рфіз.-матэм.н., праф. (1951). Скончыў Уральскі ун-т (1940). З 1943 ва Уральскім політэхн. ін-це і Матэматычным ін-це АНСССР (Свярдлоўскае аддз.). З 1966 у Ін-це матэматыкі АНБеларусі, адначасова выкладаў у БДУ. Навук. даследаванні па дыферэнц. ураўненнях, тапалогіі і сучасных праблемах прыкладной матэматыкі. Распрацаваў эфектыўныя спосабы пабудовы функцый Ляпунова, тэорыю стабілізацыі сістэм з пераменнай структурай. Дзярж. прэмія СССР 1972.
Тв.:
Введение в теорию устойчивости. М., 1967;
Динамические системы с цилиндрическим фазовым пространством. М., 1969 (разам з В.А.Табуевай);
Функции Ляпунова. М., 1970.
Літ.:
Еругин Н.П., Красовский Н.Н. Е.А.Барбашин: (К 50-летию со дня рождения) // Дифференциальные уравнения. 1967. Т. 3, № 12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СКІ АРХІ́Ў»,
зборнік дакументаў па сац.-эканам. гісторыі Беларусі 15—18 ст. Падрыхтаваны гісторыка-археал. (пазней археаграфічнай) камісіяй Ін-та бел. культуры, выдадзены пад кіраўніцтвам Дз.І.Даўгялы ў Мінску (т. 1—3, 1927—30). Дакументы ў 1-м томе разбіты па раздзелах «Справы вышэйшых устаноў», «Справы мясцовых устаноў» (у асн. датычаць Магілёва), «Справы скарбу Вялікага княства Літоўскага». У 2-м томе (1928) змешчана т.зв. кніга запісаў № 16 з фондаў Метрыкі Вялікага княства Літоўскага (судовая кніга Полацкага і Віцебскага пав. за 1530—38). 3-і том мае падзагаловак «Менскія акты. Вып. 1», змяшчае 245 дакументаў 1494—1791, у асн.сац.-эканам. зместу, заканадаўчыя і ўстаўныя акты, матэрыялы аб цэхавым ладзе і рамесніцкай дзейнасці ў Менску. «Беларускі архіў» — найб. значнае навук. археаграфічнае выданне Беларусі даваен. часу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАНШТЭ́ЙН (Якаў Анатолевіч) (10.11.1897, г. Бельск, Польшча — 29.10.1937),
бел. і яўр. крытык і літ.-знавец. Чл.-кар.АНБеларусі (1936). Скончыў 1-ы Маскоўскі ун-т (1925), вучыўся ў Камуніст. акадэміі (1926—30). У 1930—37 у Ін-це л-ры і мастацтва АНБеларусі, адначасова з 1932 праф. Мінскага пед. ін-та. 6.6.1937 незаконна арыштаваны. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956. Друкаваўся з 1918, як крытык з 1925. Аўтар прац «Аб стане яўрэйскай літаратуры ў перыяд рэканструкцыі», «Вынікі 15-гадовай барацьбы за марксізм-ленінізм у літаратуразнаўстве» (абедзве 1932), «Літаратурная вучоба» (1935) і інш. Рэалізм проціпастаўляў усім «антырэалістычным» кірункам. З вульгарна-сацыялагічных пазіцый разглядаў бел. дакастр. л-ру, творчасць Я.Купалы, Я.Коласа, літ. арг-цыі «Маладняк», «Полымя», «Узвышша» абвінавачваў у бурж. нацыяналізме, варожасці да сацыялізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРУЙ (Вікенцій Фёдаравіч) (8.7.1912, в. Ракаў Валожынскага р-на Мінскай вобл. — 28.7.1985),
бел. спявак (тэнар). Засл. арт.Беларусі (1971). Скончыў Бел. кансерваторыю (1952). У 1939—41 саліст ансамбля БВА. У 1944—48 і з 1950 саліст хору, у 1959—78 саліст оперы Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Артыст вострахарактарнага плана, стварыў запамінальныя вобразы ў операх класічнага і сучаснага рэпертуару: Бамелій («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Ярошка («Князь Ігар»А.Барадзіна), Шуйскі і Місаіл, Пад’ячы («Барыс Гадуноў», «Хаваншчына» М.Мусаргскага), Жэром («Заручыны ў манастыры» С.Пракоф’ева), Стары Фауст («Фауст» Ш.Гуно), Радрыга («Атэла» Дж.Вердзі); у нац. операх — Нупрэй і Мільчык («Яснае світанне» А.Туранкова), Жабрак («Зорка Венера» Ю.Семянякі); выканаў партыі ў аперэтах І.Штрауса «Лятучая мыш» (Айзенштайн) і «Цыганскі барон» (Стэфан).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУДАЎНІ́ЧАЯ ФІ́ЗІКА,
сукупнасць навуковых дысцыплін, якія вывучаюць фіз. з’явы і працэсы, звязаныя з эксплуатацыяй збудаванняў; галіна прыкладной фізікі. Падзяляецца на будаўнічую кліматалогію, будаўнічую святлатэхніку, будаўнічую цеплатэхніку, буд. акустыку, аэрадынаміку, тэорыю даўгавечнасці буд. канструкцый. Станаўленне будаўнічай фізікі як навукі прыпадае на пач. 20 ст. (раней пытанні будаўнічай фізікі інжынеры і архітэктары вырашалі доследным шляхам). На Беларусі праблемамі будаўнічай фізікі пачалі займацца ў АНБеларусі (А.В.Лыкаў, Б.М.Смольскі), БПІ (Э.Х.Адэльскі), іх распрацоўваюць у БПА (М.Т.Салдаткін, В.Дз.Сізоў, Б.М.Хрусталёў, А.І.Юркоў), НДІбуд. матэрыялаў (Г.С.Гарнашэвіч).
Вызначае ўплыў фіз.-кліматычных і фіз.-хім. атмасферных уздзеянняў на буд. канструкцыі, патрабаванні да матэрыялаў і канструкцый для забеспячэння найб. спрыяльных для чалавека тэмпературна-вільготнасных, акустычных і святлотэхн. умоў.