САМАДЗЯРЖА́ЎЕ,
манархічная форма праўлення ў Расіі, пры якой цару (з 1721 імператару) належалі вярх. правы ў заканадаўстве, кіраванні краінай, камандаванні арміяй і флотам. З сярэдзіны 16 ст. ў Расіі складвалася саслоўна-прадстаўнічая манархія: цар правіў разам з Баярскай думай, для вырашэння найважнейшых пытанняў склікаліся Земскія саборы. З канца 17 ст. адбываўся пераход да абсалютнай манархіі (гл. Абсалютызм), якая зацвердзілася ў час праўлення Пятра I [1682—1725, аднаасобна правіў з 1696], Пазіцыі С. аслаблены рэвалюцыяй 1905—07, у ходзе якой была створана заканад. Дзяржаўная дума. У ходзе Лютаўскай рэвалюцыі 1917, пасля адрачэння ад прастола Мікалая II і яго брата Міхаіла Аляксандравіча, С. спыніла існаванне.
т. 14, с. 128
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«САЮ́З АБАРО́НЫ ЎСТАНО́ЎЧАГА СХО́ДУ»,
падпольная антыбальшавіцкая арг-цыя ў Расіі ў канцы 1917 — пач. 1918. Створаны ў Петраградзе 23.11(6.12).1917 прадстаўнікамі правых эсэраў, нар. сацыялістаў, меншавікоў-абаронцаў і часткі канстытуцыйных дэмакратаў (кадэтаў); меў аддзяленні ў Маскве, Ноўгарадзе, Адэсе, Самары і інш. Мэта — выкарыстаць маючае быць 5(18).1.1918 адкрыццё Устаноўчага сходу для звяржэння ўлады бальшавікоў і аднаўлення дэмакр. ладу. Выдаваў «Известия Союза защиты Учредительного собрания», распаўсюджваў антыбальшавіцкія лістоўкі, арганізаваў 5—9 (18—22).1.1918 у Петраградзе і Маскве дэманстрацыі ў падтрымку Устаноўчага сходу (расстраляны ўладамі). Неўзабаве пасля разгону бальшавікамі Устаноўчага сходу [у ноч на 6(19).1.1918] «С.а.У.с.» спыніў існаванне.
т. 14, с. 220
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЮ́З ЗЯМЕ́ЛЬНЫХ УЛА́СНІКАЎ,
палітычная арганізацыя памешчыкаў Расіі ў 1905—08 і 1916—20. Засн. ў ліст. 1905 у С.-Пецярбургу для абароны буйнога прыватнага землеўладання і самадзярж. ладу ва ўмовах рэвалюцыі 1905—07. Пасля яе задушэння часова спыніў існаванне (1908). Адноўлены ў ліст. 1916 з мэтай дапамогі арміі с.-г. прадуктамі і абароны прыватнай уласнасці на зямлю. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 С.з. у. — падп. манархічная арг-цыя, звязаная з белым рухам. Адзін з яго кіраўнікоў А.В.Крывашэін у 1920 узначальваў белагвардзейскі «Урад Поўдня Расіі». Пасля разгрому Чырв. Арміяй асн. сіл белагвардзейцаў саюз распаўся.
т. 14, с. 226
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
лёс
(польск. los, ад с.-в.-ням. lôz)
1) незалежны ад волі чалавека ход падзей, збег абставін;
2) далейшае існаванне, будучыня (напр. л. чалавецтва);
3) доля, становішча ў жыцці (напр. жаночы л.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
«САНАЦЫ́ЙНЫ РЭЖЫ́М»,
«санацыя» (ад лац. sanatio аздараўленне), назва ў гіст. л-ры аўтарытарнага паліт. рэжыму ў Польшчы ў маі 1926 — вер. 1939. Устаноўлены ў выніку ваен.-дзярж. перавароту 12—13.5.1926 Ю.Пілсудскага і яго прыхільнікаў (прапагандавалі пераварот як народны і скіраваны супраць рэакцыі для аздараўлення эканомікі), падтрыманага Польскай сацыялістычнай партыяй, партыяй «Вызволене», Беларускай санацыяй і інш. Храналагічна ўмоўна падзяляецца даследчыкамі на 2 этапы: 1926—35 (ад перавароту Пілсудскага да яго смерці) і 1935—39 (час, калі пераемнікам Пілсудскага быў Э.Рыдз-Сміглы). У 1928—35 абапіраўся на Беспартыйны блок супрацоўніцтва з урадам. Легітымізаваны канстытуцыяй Польшчы 1935. Абараняў інтарэсы польскіх магнатаў, быў адметны паліт. нестабільнасцю і частай зменай урадаў, варожа ставіўся да СССР, імкнуўся да супрацоўніцтва (з 1932) з Германіяй (гл. Германа-польскі пакт 1934 аб ненападзе). Адмаўляў існаванне самаст. бел. этнасу ў польскай дзяржаве, узмацніў паланізацыю насельніцтва Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны (беларусаў, літоўцаў, украінцаў, яўрэяў і інш.), у т. л. праз жорсткае праследаванне тут нац.-вызв. і нац.-культ. руху (адносна беларусаў гл. ў арт. Беларуская сялянска-работніцкая грамада, Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры, Беларускі нацыянальны камітэт у Вільні, «Змаганне», Таварыства беларускай школы, Косаўскі расстрэл 1927, Асташынскае выступленне сялян 1932, Кобрынскае выступленне сялян 1933, Нарачанскіх рыбакоў выступленне 1935). Спыніў існаванне ў пач. 2-й сусв. вайны ва ўмовах ваен. паражэння Польшчы.
Літ.:
Краткая история Польши: С древнейших времен до наших дней. М., 1993;
Лазько Р.Р. Перад патопам: Еўрап. палітыка Польшчы (1932—1939). Мн., 2000.
У.М.Міхнюк.
т. 14, с. 145
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНГУЛЯ́РНАСЦЬ (ад лац. singularis асобны, асаблівы) касмалагічная, асаблівы стан у пачатку касмалагічнага расшырэння Сусвету ў фрыдманаўскіх і некаторых інш. касмалагічных мадэлях агульнай адноснасці тэорыі (АТА), што ляжаць у аснове сучаснай касмалогіі. Характарызуецца разбежнымі значэннямі шчыльнасці энергіі матэрыі, інварыянтаў тэнзара крывізны і інш. параметраў.
Існаванне Сусвету ў часе ў рамках гэтых мадэлей у мінулым абмежавана касмалаг. С. Наяўнасць яе ў касмалаг. рашэннях АТА сведчыць аб непрыдатнасці класічнай АТА у вобласці экстрэмальных умоў. Рабілася мноства спроб рашэння праблемы С., якія прывялі да пабудовы некаторых рэгулярных касмалаг. мадэлей, у прыватнасці, пабудаваны рэгулярныя закрытыя інфляцыйныя касмалаг. мадэлі ў рамках АТА і калібровачных тэорый гравітацыі. Існаванне Сусвету ў такіх мадэлях у мінулым і будучым не абмежавана ў часе. Стадыі касмалаг. расшырэння папярэднічае стадыя сціскання, а замест С. выступае стан з экстрэмальна вялікімі (магчыма, планкаўскімі) значэннямі шчыльнасці энергіі, т-ры і інш. параметраў. З гэтага стану пачынаецца расшырэнне Сусвету, якое падобна да Вялікага Выбуху і мае экспаненцыяльны характар у інфляцыйных мадэлях. Згодна з тэарэт. і назіральнымі данымі працягласць касмалаг. расшырэння («узрост Сусвету») у межах 10—20 млрд. гадоў.
Літ.:
Силк Дж. Большой взрыв: Пер. с англ. М., 1982;
Вайнберг С. Первые три минуты: Пер. с англ. М., 1981;
Хокинг С. Краткая история времени: От большого взрыва до черных дыр: Пер. с англ. СПб., 2000;
Minkevich A.V. Vacuum gravitational repultion effect and regular inflationary cosmology // X Intematioual Seminar «Nonlinear Phenomena in Complex Systems». Minsk, 2001.
А.В.Мінкевіч.
т. 14, с. 397
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адмяні́ць, ‑мяню, ‑меніш, ‑меніць; зак., што.
1. Спыніць існаванне чаго‑н.; ліквідаваць. У Рубанаўцы калісь хутары зрабілі, потым вайна, рэвалюцыя, хутары самі рубанаўцы адмянілі. Галавач. // Аб’явіць што‑н. раней прынятае, узаконенае несапраўдным; скасаваць. Адмяніць прысуд. □ [Сцяпан Тамашэвіч:] — Мы склікалі агульны сход жыхароў і імем Савецкай улады адмянілі загады акупацыйных улад. Залескі. // Даць распараджэнне, каб аб’яўленае, намечанае не адбылося. Адмяніць экскурсію. Адмяніць паездку за горад.
2. Замяніць па тое, што больш падыходзіць; абмяняць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
невядо́масць, ‑і, ж.
Кніжн.
1. Уласцівасць і стан невядомага (у 1 знач.). З горкай трывогай .. [Ракуцька] падумаў аб невядомасці той будучыні, якая раней ужо здавалася яму зусім яснай. Чорны.
2. Адсутнасць звестак, ведаў аб кім‑, чым‑н. Невядомасць цягнулася трое сутак. Краўчанка. Многа было розных чутак, сумных і радасных, але ўпэўнена ніхто нічога не ведаў, і гэтая невядомасць была найвялікшай пакутай. Шамякін.
3. Сціплае, непрыкметнае існаванне. Жыць у невядомасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«БАРАЦЬБА́»,
газета, орган ЦК КПЗБ. Выдавалася з кастр. 1932 да лют. 1933 у Берліне на бел. мове. Выходзіла нерэгулярна. Выйшла 5 нумароў. Была разлічана на зах.-бел. рэв. і камуніст. актыў, беларусаў-эмігрантаў, што жылі ў краінах Зах. Еўропы і ў Амерыцы. Выступала за сац. і нац. вызваленне і ўз’яднанне з БССР, у абарону дэмакр. арг-цый (ТБШ і інш.). Пісала пра рэв. выступленні ў Зах. Беларусі, бел. эміграцыю ў Францыі, Латвіі, асвятляла паліт. і эканам. становішча ў СССР і БССР. Вяла палеміку з кіраўнікамі Бел. хрысціянскай дэмакратыі і інш. партый. Спыніла існаванне пасля прыходу да ўлады ў Германіі Гітлера.
С.В.Говін.
т. 2, с. 301
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЗІ́НКАВАЕ, асобнае, індывідуальнае,
філасофская катэгорыя, якая адлюстроўвае існаванне адносна асобных у прасторы і часе рэчаў, з’яў, працэсаў з індывід. якаснай і колькаснай акрэсленасцю. Выяўляе тое, што ўласціва толькі гэтаму аб’екту і адрознівае яго ад іншых. У якасці адзінкавага можа разглядацца не толькі асобны прадмет, яго ўласцівасці ці прыкмета, але і цэлы іх клас, калі яны бяруцца як нешта адзінае. Адзінкавае непарыўна звязана з агульным. Любая рэч індывідуальная ў параўнанні з іншымі, разам з тым у пэўных адносінах валодае агульнымі з імі ўласцівасцямі. Улік катэгорыі адзінкавага ў метадалогіі пазнання праяўляецца ў пераходзе ад адзінкавага праз асаблівае да агульнага, заканамернага.
А.А.Лазарэвіч.
т. 1, с. 108
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)