горад на У ЗША, у штаце Мэрыленд, пры ўпадзенні р. Патапска ў Чэсапікскі зал. Засн. ў 1729. 726 тыс.ж., з прыгарадамі 2,4 млн.ж. (1993). Марскі порт (грузаабарот больш за 25 млн.т за год). Старэйшая ў ЗША база ВМФ (з 1797). Важны трансп. вузел. Міжнар. аэрапорт (паміж Балтымарам і Вашынгтонам). Буйны прамысл., гандл., фін. і культ. цэнтр краіны. Чорная і каляровая (вытв-сць рафінаванай медзі) металургія. Радыёэлектронная, эл.-тэхн., аэракасмічная, аўтазборачная, суднабуд., прыладабуд., металаапр., хім., харч.прам-сць. Нафтаперапрацоўка. Гандаль вугалем, збожжам, металапрадукцыяй. 7 ун-таў (у т. л. Дж.Хопкінса). Мастацкая галерэя, музеі мастацтва, транспарту, Дом-музей пісьменніка Э.По і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫ́ДРЫЦКІ БОЙ 1942,
бой паміж аб’яднанымі сіламі партыз. атрадаў 128-га, Г.Я.Сарокі, узвода 277-га атрада, групы партызан падпалк. Чырв. Арміі А.К.Спрогіса і гарнізонам ням.-фаш. захопнікаў 11 вер. ў в.Выдрыца Крупскага р-на Мінскай вобл. ў Вял.Айч. вайну. Выдрыцкі гарнізон уваходзіў у сістэму абароны праціўніка па забеспячэнні сплаву лесу па р. Бобр і бяспекі транспарту на чыг. участку Барысаў—Крупкі. Партызаны засадамі перакрылі дарогі на в. Вяляцічы і г.п. Крупкі, перайшлі ўброд раку за 2 км ад Выдрыцы і пад прыкрыццём шчыльнага агню атакавалі гарнізон. У час бою каля аднаго з дзотаў па-геройску загінула камандзір дыверсійнай групы А.Ф.Колесава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫШЭ́ЙШАЕ ПРАФЕСІ́ЙНАЕ ВУЧЫ́ЛІШЧА (ВПВ). Засн. паводле пастановы СМ Беларусі ад 1.3.1989 «Аб эксперыменце па бесперапыннай падрыхтоўцы кваліфікаваных рабочых і тэхнікаў». Прымаюць асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Вядуць падрыхтоўку рабочых кадраў па 60 прафесіях (1-я ступень падрыхтоўкі, тэрмін навучання 2—3 гады) і спецыялістаў з сярэдняй спец. адукацыяй па 18 спецыяльнасцях (2-я ступень, 3 гады і 10 месяцаў) для машына- і прыладабудавання, чыг.транспарту, буд-ва, сельскай гаспадаркі і інш. Першае ВПВ створана ў 1989 у Мінску на базе сярэдняга прафес.-тэхн. вучылішча № 15. У 1996/97 навуч.г. на Беларусі 22 ВПВ і 1 вышэйшае тэхн. вучылішча машынабудаўнікоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЯТНІКАВАЯ МІГРА́ЦЫЯ,
рэгулярныя перамяшчэнні людзей з аднаго нас. пункта ў іншы, ад месца жыхарства да месца працы ці вучобы і назад. У аснове М.м. — неадпаведнасць у размяшчэнні вытв-сці і рассяленні насельніцтва. Рэгулярнасць М.м. адпавядае рэжыму прац. дзейнасці або вучобы. Гал. напрамкі — з вёскі ў горад, з малога горада ў буйны. Найб. значная і ўстойлівая ў прыгарадных зонах вял. гарадоў і гарадскіх агламерацый, а таксама ў сельскай мясцовасці урбанізаваных тэрыторый. Часам да М.м. адносяць таксама рэгулярныя паездкі сельскіх жыхароў у цэнтры абслугоўвання, пераважна гарады. Важная ўмова М.м. — развіццё транспарту. У Беларусі М.м. найбольш выражана ў рэгіёнах Мінска і абласных цэнтрах рэспублікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНАЯ АРГАНІЗА́ЦЫЯ ГРАМАДЗЯ́НСКАЙ АВІЯ́ЦЫІ (International Civil Aviation Organization; ІКАО),
спецыялізаваная ўстанова AAH, якая займаецца арганізацыяй і каардынацыяй міжнар. супрацоўніцтва дзяржаў па ўсіх аспектах дзейнасці грамадзянскай авіяцыі. Створана паводле Канвенцыі аб міжнар. грамадзянскай авіяцыі 1944, пачала дзейнічаць з 1947. На 1.1.1997 членамі ІКАО з’яўляліся 183 дзяржавы (у т. л. Рэспубліка Беларусь; з 1993). Мэты ІКАО: распрацоўка прынцыпаў і метадаў міжнар. аэранавігацыі, садзейнічанне планаванню і развіццю міжнар. паветранага транспарту, удасканаленне лётна-тэхн. правіл, забеспячэнне бяспекі палётаў. Сакратарыят ІКАО на чале з гал. сакратаром з’яўляецца пастаянным органам, які забяспечвае работу вышэйшага органа — Асамблеі і яе Савета. Месцазнаходжанне штаб-кватэры ІКАО — г. Манрэаль (Канада).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕВЯЛЬСКО́Й Генадзь Іванавіч (5.12.1813, с. Дракіна Кастрамской вобл., Расія — 29.4.1876),
расійскі мараплавец, даследчык Д. Усходу. Адмірал (1874). Скончыў Марскі корпус у С.-Пецярбургу (1832) і афіцэрскія класы (1836). У 1848—49 кіраваў марскім пераходам транспарту «Байкал» з Кранштата да Петрапаўлаўска-Камчацкага, адкрыў (1849) і даследаваў Татарскі праліў, выявіў астраўны характар Сахаліна. У 1850—55 узначаліў Амурскую экспедыцыю, даследаваў нізоўі р. Амур, засн. там рус. пасяленні, у т. л. Нікалаеўск-на-Амуры. На в-ве Сахалін адкрыў радовішчы вугалю. Яго імем наз. праліў, мыс у гэтым праліве, заліў, гара і горад на Сахаліне.
Тв.:
Подвиги русских морских офицеров на крайнем востоке России, 1849—1855. Хабаровск, 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́ТСБУРГ (Pittsburgh),
горад на ПнУ ЗША, у штаце Пенсільванія. Засн. ў 1758. 340,5 тыс.ж., з прыгарадамі больш за 2,2 млн.ж. (2000). Порт на р. Агайо, вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Буйны гандл.-фін. цэнтр ЗША, адзін з важнейшых цэнтраў цяжкай прам-сці — чорнай і каляровай металургіі, цяжкага машынабудавання і металаапрацоўкі. Вытв-сць абсталявання для металургічнай прам-сці і чыг.транспарту, маставых канструкцый, труб і інш. Развіты таксама эл.-тэхн., радыёэлектронная, станкаінструментальная, аўтамаб., шкляная, цэм., хім., паліграф., харч.прам-сць. Вытв-сцьмед. інструментаў і абсталявання. Цэнтр здабычы каменнага вугалю. Першая ў ЗША АЭС. 5 ун-таў, Тэхналагічны ін-т Карнегі. Карцінная галерэя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЎКІН Валянцін Георгіевіч (н. 20.11.1932, г. Гомель),
бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Д-ртэхн.н. (1984), праф. (1990). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг.транспарту (1959). З 1963 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм Нац.АН Беларусі. Навук. працы па структуры і фіз.-мех. уласцівасцях палімераў і кампазіцыйных матэрыялаў на іх аснове, вывучэнні трэння і зносу палімерных матэрыялаў. Распрацаваў новы навук. кірунак — структурную трыбамеханіку палімераў. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тв.:
Трение полимеров. М., 1972 (у сааўт.);
Трение и износ материалов на основе полимеров. Мн., 1976 (у сааўт.);
Структурная трибомеханика материалов на основе полимеров (разам з А.І.Свірыдзёнкам) // Трение и износ. 1980. Т. 1, №1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯЦІ́ЛЬНЯ,
асвятляльная прылада блізкага дзеяння. Складаецца з крыніцы святла (звычайна лямпа напальвання) і асвятляльнай арматуры (гл.Асвятляльныя прылады, Святлатэхніка).
Бываюць падвесныя, столевыя (у т. л. люстры), насценныя (бра), настольныя, ручныя, пераносныя (таршэры) і інш.; спец. С. робяцца герметычныя, пыла-, вода-, газанепранікальныя, выбуханебяспечныя. Паводле прызначэння адрозніваюць С. для асвятлення закрытых памяшканняў (прамысл., жыллёвых, грамадскіх), трансп. сродкаў (рухомых саставаў чыг. і аўтамаб.транспарту, паветранага, марскога і рачнога флоту), адкрытых пляцовак (трансп., прамысл., грамадскага, ваеннага і спец. прызначэння).
На Беларусі С. вырабляюцца на Брэсцкім электралямпавым заводзе, Лідскім заводзе электравырабаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́ВЕН,
у беларусаў лодка, выдзеўбаная з дрэва (хвоі, асіны, дубу і інш.). Наз. таксама дуб. Пашыраны сродак воднага транспарту; служыў для мясц. перавозак грузаў і людзей, рыбнай лоўлі, палявання. Памеры Ч. (ад 2,5 да 10 м даўжыні і 1—1,5 м шырыні) залежалі ад прызначэння і шырыні ракі ці канала. Кіравалі Ч. адналопасным вяслом без уключын. Бытавалі Ч. карытападобнай формы (бас. Нёмана), у інш. мясцовасцях — з разгорнутымі бакамі, завостранымі або злёгку закругленымі насамі і кармой. У 19 ст. выцеснены дашчанымі лодкамі, выйшаў з ужытку ў 20 ст. Вядомы таксама рускім, украінцам і інш.
Н.І.Буракоўская.
Човен на Берштаўскім возеры. Шчучынскі раён Гродзенскай вобл.Човен на Прыпяці.