аблі́сцеласць, ‑і, ж.

Спец. Ступень пакрыцця расліны лісцем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перысталі́сты, ‑ая, ‑ае.

З перыстым лісцем. Перысталістыя расліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

солеўсто́йлівы, ‑ая, ‑ае.

Які валодае солеўстойлівасцю. Солеўстойлівыя расліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экзаты́чны прям., перен. экзоти́ческий; экзоти́чный;

~ныя раслі́ны — экзоти́ческие расте́ния;

э. касцю́м — экзоти́ческий (экзоти́чный) костю́м

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэкараты́ўны, -ая, -ае.

1. Прызначаны для ўпрыгожання чаго-н.

Д. жывапіс.

Дэкаратыўныя расліны.

2. Жывапісны, маляўнічы.

Д. від.

|| наз. дэкараты́ўнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

буякі́, -о́ў.

Кустовая ягадная расліна сямейства верасовых, а таксама цёмна-сінія з шызым налётам ягады гэтай расліны.

Кіславатыя б.

|| прым. буяко́вы, -ая, -ае.

Б. настой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прарэ́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., што.

Зрабіць радзейшым, вырваўшы некаторыя расліны.

П. густыя ўсходы буракоў.

|| незак. прарэ́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прарэ́джванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зака́знік, -а, мн. -і, -аў, м.

Род запаведніка, дзе часова забаронена паляванне, рыбная лоўля і дзе знаходзяцца пад асобай аховай расліны і жывёлы.

Бабровы з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агрэ́ст, -у, М -сце, м.

Калючая садовая кустовая расліна з кісла-салодкімі буйнымі ягадамі, а таксама ягады гэтай расліны.

|| прым. агрэ́ставы, -ая, -ае.

Агрэставае варэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

це́рні, -яў.

1. Пра калючыя расліны, а таксама калючкі на іх (уст. і кніжн.).

2. перан. Цяжкасці, пакуты, якія сустракаюцца на жыццёвым шляху каго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)