ТЭ́МІН (Temin) Хоўард Марцін (10.12.1934, г. Філадэльфія, ЗША — 1994),
амерыканскі вучоны ў галіне вірусалогіі. Чл.Нац.АН ЗША (1974), Амер. акадэміі мастацтваў і навук. Скончыў каледж у Суартмарэ (1955). З 1959 д-р філасофіі ў Каліфарнійскім тэхнал. ін-це. З 1969 праф. анкалогіі ва ун-це г. Мадысан. Навук. працы па механізмах узаемадзеяння анкагенных вірусаў з клеткай. Адкрыў вірусны фермент (зваротную транскрыптазу), які забяспечвае сінтэз ДНК на матрыцы РНК у працэсе перадачы генет. інфармацыі (1970). Даказаў, што ўключэнне вірусных геномаў у клетачны генатып прыводзіцьда ператварэння нармальнай клеткі ў ракавую. Сфармуляваў тэорыю правіруса (1970). Нобелеўская прэмія 1975 (з Д.Балтымарам і Р.Дульбека).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УБЫВА́ЮЧАЙ ДАХО́ДНАСЦІ ТЭО́РЫЯ,
адзін з тэзісаў неакласічнай тэорыі вытв-сці, паводле якога паслядоўнае павелічэнне на адзінку выдаткаў аднаго з фактараў вытв-сці (працы, капіталу, зямлі) пры нязменнай велічыні іншых і нязменных тэхн. умовах дае паніжальную аддачу ў выглядзе прыросту прадукцыі. Паступовае памяншэнне прадукцыйнасці пэўнага фактару вытв-сці прыводзіцьда ўраўноўвання яго цаны і выручкі ад прадукцыі, якая атрымліваецца за кошт выкарыстання дадатковых адзінак гэтага фактару. У.д.т. сфармулявана ў пач. 20 ст. А.Маршалам, Ф.Эджуартам і інш. (прадстаўнікі Кембрыджскай школы). Яна не дзейнічае ва ўмовах, калі маштабы вытв-сці пашыраюцца і адначасова павялічваецца выкарыстанне ўсіх фактараў, а таксама ва ўмовах тэхн. прагрэсу. Гл. таксама Прадукцыйнасці тэорыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕНАТЫ́П (ад фен + тып),
асаблівасці будовы і жыццядзейнасці арганізма, абумоўленыя ўзаемадзеяннем генатыпа з навакольным асяроддзем. Ф. — прыватны выпадак рэалізацыі генатыпа ў канкрэтных умовах, таму ч. генатыпічных магчымасцей не выяўляецца. Напр., у аднаяйцавых блізнят, што маюць аднолькавы генатып, магчымы фенатыпічныя адрозненні, калі блізняты развіваліся ў розных умовах. У працэсе мікраэвалюцыі адбор адбываецца па Ф. асобін. Звычайна ў папуляцыі захоўваюцца асобіны з шырокай нормай рэакцыі, межы якой вызначаюцца генатыпам, або асобіны патрэбнага Ф., які больш жорстка вызначаецца генатыпам. У гэтым выпадку адбор па Ф. пры наяўнасці асобін з розным генатыпам апасродкавана прыводзіцьда адбору па генатыпе, што спрыяе замацаванню ў генет. матэрыяле адзнак, карысных для выжывання.
в изнеможе́ниив знач. нареч. у знямо́зе; (бессильно) знясі́лена;
в изнеможе́нии упа́л у знямо́зе павалі́ўся;
приводи́ть в изнеможе́ниепрыво́дзіць у знясі́ленне, знясі́льваць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бянтэ́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; незак., каго.
Хваляваць, непакоіць, прыводзіцьда разгубленасці. Мініч вучыўся ў другой групе, але па росту ён быў самы большы ў школе, і гэта, відаць, бянтэжыла яго.Колас.Нельга сказаць, каб.. [Андрэй] раўнаваў .. [Галіну]. Для гэтага не было ніякіх падстаў, але пастаянная мужчынская кампанія жонкі бянтэжыла Андрэя і крыху злавала...Рамановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рухаві́к, ‑а, м.
1. Машына, якая ператварае які‑н. від энергіі ў механічную энергію; машына, якая прыводзіць у рух што‑н. Паравы рухавік. Рэактыўны рухавік. Дызельны рухавік.
2.чаго. Сіла, якая пабуджае да чаго‑н., садзейнічае росту, развіццю чаго‑н.
•••
Рухавік унутранага згарання — рухавік, у якім паліва згарае ўнутры цыліндра пад поршнем.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слупня́к, ‑у, м.
Вострая інфекцыйная хвароба, якая прыводзіцьда сутаргі мышцаў. — А ты ведаеш, што ў зямлі могуць быць мікробы слупняку, — закрычала Клава, хуценька дастаючы з сумкі ёд і бінт.Рунец./уперан.ужыв.На Саньку напаў слупняк. Я таксама лыпаю вачамі.. — Ну добра, — схамянуўся нарэшце мой прыяцель і грозна бліснуў вачамі.Сяркоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даве́сці
1. (даставіць да месца) hínführen vt; begléiten vt;
2. (прыводзіцьда чаго-н.) zu etw. (D) führen;
3. (прывесці ў які-н стан) heránbringen*; bis dahín bríngen*, dass…;
даве́сці да слёз zum Wéinen bríngen*;
4. (пракласці, правесці да якога-н месца) bis zu… (D) führen;
даве́сці чыгу́нку да го́рада die Éisenbahn bis zur Stadt führen;
5. (зрабіць да канца) (die Sáche) vollénden vt; zu Énde führen;
даве́сці ако́нную ра́муéinen Fénster rahmen éinpassen;
◊
даве́сці да ве́дамаj-n von etw. (D) in Kénntnis setzen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
СТАБІ́ЛЬНАСЦІ ПРЫ́НЦЫПу экалогіі,
канцэпцыя, у адпаведнасці з якой любая прыродная адносна замкнутая сістэма пры ўзаемадзеянні нежывога рэчыва і жывых арганізмаў з праходзячым праз гэтую сістэму патокам энергіі здольная да развіцця ў бок устойлівага стану пры дапамозе самарэгулюючых механізмаў (працэсаў). Такой сістэмай можа быць і біясфера Зямлі, і невял. экасістэма, напр., возера. У выпадку кароткачасовага дэстабілізуючага ўздзеяння звонку такія механізмы забяспечваюць вяртанне сістэмы да стабільнага стану, пры дасягненні якога перанос энергіі звычайна ідзе ў адным напрамку, з пастаяннай хуткасцю і садзейнічае падтрыманню ўстойлівасці сістэмы. Здольнасць да самастойнага дасягнення стану стабільнасці ўласціва толькі жывым сістэмам (папуляцыям, экасістэмам, біясферы ў цэлым). Прыватны выпадак С.п. — правіла стабільнасці ўзроставай структуры папуляцыі, у адпаведнасці з якім любая прыродная папуляцыя імкнецца да ўстанаўлення стабільнай узроставай структуры. Змены ў знешнім асяроддзі ці унутры папуляцыі звычайна прыводзіцьда ўзнікнення новага стабільнага размеркавання ўзростаў у папуляцыі. Выяўлена амер. біяфізікам А.Дж.Лотка (1925).