міф

(гр. mythos = паданне)

1) старажытнае народнае паданне пра легендарных герояў, багоў, пра паходжанне свету і з’яў прыроды;

2) перан. вымысел, выдумка.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

поря́дочность прысто́йнасць, -ці ж.;

э́то говори́т о его́ поря́дочности гэ́та гаво́рыць (све́дчыць) пра яго́ прысто́йнасць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

увасьмёх, прысл.

У колькасці васьмі чалавек (толькі пра мужчын або толькі пра жанчын).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

удзевяцёх, прысл.

У колькасці дзевяці чалавек (толькі пра мужчын ці толькі пра жанчын).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

удзесяцёх, прысл.

У колькасці дзесяці чалавек (толькі пра мужчын ці толькі пра жанчын).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усямёх, прысл.

У колькасці сямі чалавек (толькі пра мужчын або толькі пра жанчын).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чырванапёры, -ая, -ае.

3 чырвоным апярэннем (пра птушак), з чырвонымі плаўнікамі (пра рыб).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

захля́паць

‘пачаць хляпаць - пырскаць, крапаць (пра дробны дождж); запырскаць, заплюхаць каго-небудзь, што-небудзь; пабіць каго-небудзь чымсьці гнуткім, адхвастаць; пачаць гаварыць што-небудзь недарэчнае, неразумнае’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. захля́паю захля́паем
2-я ас. захля́паеш захля́паеце
3-я ас. захля́пае захля́паюць
Прошлы час
м. захля́паў захля́палі
ж. захля́пала
н. захля́пала
Загадны лад
2-я ас. захля́пай захля́пайце
Дзеепрыслоўе
прош. час захля́паўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прашпа́рыць

‘зак. да шпарыць - падаць моцна ці на працягу доўгага часу (пра дождж і пад.); прайсці пэўны час або пэўную адлегласць (кіламетр) і без прамога дапаўнення’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прашпа́ру прашпа́рым
2-я ас. прашпа́рыш прашпа́рыце
3-я ас. прашпа́рыць прашпа́раць
Прошлы час
м. прашпа́рыў прашпа́рылі
ж. прашпа́рыла
н. прашпа́рыла
Загадны лад
2-я ас. прашпа́р прашпа́рце
Дзеепрыслоўе
прош. час прашпа́рыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

касмало́гія, -і, ж.

Вучэнне пра Сусвет як пра адзінае цэлае.

|| прым. касмалагі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)