род двухстворкавых малюскаў. Каля 10 відаў. Пашыраны ў саланаватых і прэсных водах узбярэжжаў трапічнай часткі Атлантычнага ак., Еўропы, М. Азіі, у Чорным, Каспійскім і Аральскім морах. Жывуць калоніямі на падводных прадметах, збудаваннях, пясчаным грунце. Найб. вядомая Д. рачная (D. polymorpha). У Беларусі пашыраны на Пн, у рэках Прыпяць і Нёман.
Ракавіна (даўж. 0,8—5 см) клінападобная, зеленаватая або карычневая з папярочнымі цёмнымі палосамі. Маюць бісусавую залозу, сакрэт якой у вадзе становіцца цвёрдым у выглядзе нітак, якімі Д. прымацоўваюцца да субстрату. Раздзельнаполыя. Лічынка (велігер) свабодна плавае, хутка засяляе новыя вадаёмы. Кормяцца рэшткамі раслін і жывёл. Біяфільтратары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВУХПАРНАНО́ГІЯ (Diplopoda),
клас мнаганожак. 13 атр., у т. л.кіўсякі (3 атр.). Каля 50 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. Наземныя жывёлы, жывуць у месцах з павышанай вільготнасцю: лясным подсціле, глебе, пад камянямі або бярвёнамі і інш. На Беларусі найб.пашыраны прадстаўнікі атр.касцянак і гроначнікаў. У Белавежскай пушчы 15 відаў, з якіх дамінуюць странгілазома чорная (Strongylosoma pallipcs) і гламеры конекса (Glomeris connexa).
Цела выцягнутае, цыліндрычнае, падзелена на галаву і сегментаванае тулава, большасць членікаў якога мае 2 пары ног (адсюль назва). У большасці 1—2 ядавітыя залозкі. Развіццё з анамарфозам. Кормяцца гніючымі расліннымі рэшткамі. Удзельнічаюць у глебаўтварэнні, спрыяюць гуміфікацыі і мінералізацыі адмерлых ч. раслін. Некат. пашкоджваюць карэнні с.-г. раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯРНО́ВА-ПАДЗО́ЛІСТЫЯ ГЛЕ́БЫ,
тып глеб, якія фарміруюцца пад хвойна-шыракалістымі і хвойна-драбналістымі лясамі ва ўмовах прамыўнога воднага рэжыму. Належаць да аўтаморфных глеб. Пашыраны на Пд лясной зоны Усх.-Еўрап. і Зах.-Сібірскай раўнін. На тэр. Беларусі найб.пашыраны тып глеб, размешчаны вял. масівамі ва ўсіх яе частках, пераважна на павышаных элементах рэльефу (у паніжаных пераважаюць дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы). Асн. плошча ворных зямель размешчана на супесках і пясках. Значная частка Дз.-п.г. мае мала гумусу (да 2%) і пажыўных рэчываў, дрэнную аэрацыю і нетрывалую структуру, невысокую насычанасць асновамі. Іх урадлівасць павышаюць паглыбленнем ворнага гарызонта і паляпшэннем яго структуры, вапнаваннем глебы, унясеннем мінер., арган. і зялёных угнаенняў, мікраэлементаў, увядзеннем правільных севазваротаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАВА́Н-САРА́Й (ад караван + перс. серай — палац, дом),
заезны і гандл. двор для караванаў на дарогах і ў гарадах Б. Усходу, Сярэдняй Азіі, Закаўказзя. Вядомы са старажытнасці, найб.пашыраны ў 9—18 ст. у сувязі з ростам гарадоў і ўзмацненнем транзітнага караваннага гандлю.
Бываюць зальныя (Арменія) — прамавугольныя ў плане будынкі, падзеленыя на нефы (сярэдні неф для людзей і тавараў, бакавыя для жывёлы). Найб.пашыраны тып К.с. — з унутр. дваром, абкружаным 1- або 2-яруснымі памяшканнямі (уверсе звычайна гасцініца, унізе — склады і стойла). Умацоўваліся сценамі або далучаліся да культавых будынкаў. З развіццём чыг. і аўтамаб. транспарту страцілі сваё значэнне.
С.А.Сергачоў.
Караван-сарай у г. Арэнбург (Расія). 1836—42. Арх. А.П.Брулоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКЕ́Т (франц. maquette ад італьян. macchietta накід) у архітэктуры, аб’ёмна-прасторавае адлюстраванне будынка, арх. ансамбля, горада, якія будуюцца ці праектуюцца. Выконваецца з паперы, кардону, дрэва, пластмасы, гіпсу і інш. матэрыялаў у розных маштабах. Узнаўляе арыгінал ва ўсіх дэталях (наз. мадэллю) або набліжаны да яго. Служыць для праверкі і ўдасканалення арх. кампазіцыі. М. як адзін з метадаў распрацоўкі арх. праекта вядомы са старажытнасці. На Беларусі пашыраны ў 18—19 ст. Выкарыстоўваецца пры праектаванні ці рэканструкцыі асобных жылых і грамадскіх будынкаў, забудовы вуліц, плошчаў, мікрараёнаў, генпланаў комплексаў, гарадоў. Макетны метад найб.пашыраны ў конкурсным праектаванні і ў навуч. працэсе пры падрыхтоўцы арх. кадраў. З’яўляецца таксама важным элементам экспазіцыі музеяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯККАЦЕ́ЛЫЯ ЧАРАПА́ХІ, мяккаскурыя чарапахі,
мяккія чарапахі (Trionychoidea),
падатрад прэснаводных чарапах. 2 сям.: двухкіпцюровыя чарапахі (Carettochelyidae) — 1 від, пашыраны ў Паўн. Аўстраліі, на в-ве Н. Гвінея, і трохкіпцюровыя чарапахі, або трыоніксы (Trionychidae) — 6 або 7 родаў, 22 віды; пашыраны ў Азіі, Афрыцы, Паўн. Амерыцы.
Даўж. да 90 см. Цела і сплошчаны касцявы панцыр укрыты мяккай скурай без рагавых шчыткоў (адсюль назва). Галава з мяккім хабатком, на канцы якога знаходзяцца ноздры. Лапы шырокія, пальцы злучаны плавальнай перапонкай. Здольныя трымацца пад вадой да 15 гадз. Кормяцца раслінамі і жывёламі (насякомыя, ракападобныя, малюскі, рыбы, земнаводныя і інш.). У Азіі — аб’ект промыслу (мяса, яйцы).
Да арт.Мяккацелыя чарапахі: 1 — трыонікс кітайскі, або далёкаўсходняя чарапаха; 2 — трыонікс калючы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гіпарыён
(н.-лац. hipparion, ад гр. hippos = конь + Areion = імя хутканогага каня ў старажытнагрэчаскай міфалогіі)
вымерлы трохпальцы конь, які быў пашыраны ў неагене (параўн.анхітэрый, палеатэрый).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
вампірамо́рфы
(н.-лац. vampyromorpha)
атрад галаваногіх малюскаў, спалучаюць прыметы будовы, уласцівыя кальмарам і прымітыўным васьміногам; пашыраны ў трапічных і субтрапічных морах на глыбіні 700—1500 м.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ганіяты́ты
(н.-лац. goniatitidae, ад гр. gonia = вугал)
група вымерлых малюскаў класа галаваногіх з ракавінай у выглядзе плоскай спіралі або конуса; былі пашыраны ў морах палеазою.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ортасіфо́н
(н.-лац. Orthosiphon, ад гр. orthos = прамы + siphon = трубка)
вечназялёны паўкуст сям. губакветных, які пашыраны ў Паўд-Усх. Азіі; культывуецца ў Грузіі як лекавая расліна.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)