Ласк.да раніца; самы пачатак раніцы. На трэ[цюю] ранічку да дня — Мужчыны трохі і блудзілі.Колас.Ранічкай і ў кажушку прабірае — дрыжыкі не можа суняць Кучук, рукі пацірае.Лобан.— Насі, Ванечка, касой, пакуль ранічка з расой...Кірэйчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
угнае́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. угнойваць — угнаіць.
2. Рэчыва, якое ўносіцца ў глебу для павелічэння ўраджаю. Мінеральныя ўгнаенні. Зялёныя ўгнаенні. □ Штучнае ўгнаенне зааралі ў глебу разам з гноем.Ермаловіч.Калгаснікі спяшаюцца вывезці на поле як мага больш угнаення, пакульне папсавалася дарога.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фасо́ля, ‑і, ж.
1. Травяністая аднагадовая расліна сямейства бабовых. Паніка за .. [Віктарам] сачыў, пакуль таго не схавалі сланечнікі і тычкавая фасоля.Карпюк.[Мужчына:] — У нас быў свой агарод — бульба, фасоля.Васілевіч.
2.зб. Насенне гэтай расліны, якое выкарыстоўваецца для ежы. [Ганна] адышлася ад акна, на якім перабірала фасолю.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пачасту́нак, ‑нку, м.
1. Ежа, пітво, якімі частуюць каго‑н. На прыпеку перад чалеснікам патрэсквала сухая лучынна: гатаваўся найпершы сялянскі пачастунак — яешня.Сабаленка.[Таварышы] заўсёды прыносілі пачастункі: булкі, цукар, сала.П. Ткачоў.[Сняжок] вельмі любіў салодкае і калі бачыў у руках у мяне цукар, дык не адыходзіў датуль, пакульне атрымліваў пачастунак.Бяганская.
2. Тое, што і частаванне. А як жа з госцем не пачаставацца? Гэта не часта, а раз у год. І ідуць пачастункі, вядуцца сватанні, раскідаюцца запросіны.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СА́ЧАНКА Барыс Іванавіч (15.5.1936, в. Вялікі Бор Хойніцкага р-на Гомельскай вобл. —5.7.1995),
бел. пісьменнік. Брат І.І.Сачанкі. У 1943 з бацькамі вывезены ў Германію. Скончыў БДУ (1960). Працаваў у час. «Полымя», сакратаром Саюза бел. пісьменнікаў, у выд-ве «Мастацкая літаратура». У 1993—95 гал. рэдактар выд-ва «Беларуская Энцыклапедыя». Друкаваўся з 1956. Першы зб. прозы «Дарога ішла праз лес» (1960). Чалавек на вайне, жыццё вёскі, маральна-этычныя дачыненні людзей — тэмы ранняй творчасці. Гіст. мінулае палескага краю раскрыта ў аповесцях «Варэйка Золата» (1964), «Англіцкая сталь» (1966), «Дыярыуш Мацея Белановіча» (1976). Пра Вял.Айч. вайну аповесці «Палон» (1962), «Пакульне развіднела» (1965), «Апошнія і першыя» (1966), «Аксана» (1968), раман «Чужое неба» (1975). У трылогіі «Вялікі лес» (1979—83) асэнсаванне прац. і ратнага подзвігу народа ва ўмовах акупацыі. Тэма Чарнобыля ў «Запісках аб радыяцыі» (нап. 1986—90), аповесцях «Родны кут» і «Еўка» (1987). У творах «Не на той вуліцы» (1974) і «Запіскі Занядбайлы» (1977), «Без пяці мінут «прахвесар» (1983) выкрываў мяшчанства, прыстасавальніцтва, графаманства, розныя аспекты побыту гараджан. Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Коласа 1982 за кн. прозы «Ваўчыца з Чортавай Ямы» (1978), Літ. прэмія імя І.П.Мележа 1991 за кн. крытыкі і публіцыстыкі «Сняцца сны аб Беларусі...» (1990). Апублікаваў са сваімі каментарыямі малавядомыя або невядомыя творы Я.Купалы, Я.Коласа, В.Ластоўскага, К.Сваяка, Л.Геніюш, У.Жылкі, А.Салаўя і інш. Склаў зб. паэзіі бел. эміграцыі «Туга па Радзіме» (1992), кн. ўспамінаў «На суд гісторыі» (1994) і інш. На бел. мову пераклаў аповесць Я.Гуцалы «Школьны хлеб», П.Андрэева (П.Абрасімава) «Аповесць пра майго сябра», кн. апавяданняў і аповесцей І.Андрыча «Трывожны год», п’есы А.Салынскага, А.Галіна і інш.
Тв.:
Выбр.тв.Т. 1—2. Мн., 1981;
Выбр.тв.Т. 1—3. Мн., 1993—95;
Беларуская эміграцыя. 2 выд.Мн., 1991;
Трэцяе вока. Мн., 1992.
Літ.:
Савік Л.С. Пад мірным небам бацькаўшчыны. Мн., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
цырымо́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; незак.
1.(звычайназадмоўем «не»). Захоўваць правілы прынятага этыкету; быць цырымонным. — Вам пераапрануцца трэба, — сказала жанчына і .. узлавана крыкнула: — Кіньце вы цырымоніцца!Асіпенка.Хлор быў заўсёды смелым у братавай хаце і нічуткі не саромеўся нікога і не цырымоніўся.Гартны.
2.зкім-чым і без дап. Праяўляць празмерную далікатнасць, прыстойнасць у адносінах: да каго‑, чаго‑н. [Антон:] — Прашу, пакульне: позна, навядзі парадак у брыгадзе. І не цырымонься з гультаямі!Савіцкі.Яшчэ ў школе яна [Ірына] звыкла камандаваць гэтым маўклівым хлопцам. І цяпер таксама не цырымоніцца.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
яшчэ́.
1.прысл. У дадатак да таго, што было або што ёсць; зноў, паўторна.
Падліць я. малака ў шклянку.
Пасля камандзіроўкі прыеду я. сюды.
2.прысл. Ужо, у мінулым.
Купіў касцюм я. тры месяцы назад.
3.прысл. Да гэтага часу.
Стары я. рухавы.
Бацькі дома я. няма (пакуль няма).
4.прысл. Указвае на наяўнасць дастатковага часу, умоў для чаго-н.
Я. паспею на аўтобус.
Я вам я. спатрэблюся.
Я. малады.
5.прысл. (пры вышэйшай ступені параўнання). У большай ступені.
Ён я. ніжэй сагнуўся.
6.злуч. уступальны. Указвае на верагоднасць умоў ці на іх суадноснасць з чым-н.; хоць.
Я. не паправіўся пасля хваробы, а ўжо думае пра работу.
7.часц.Ужыв. пасля займ. і прысл. для ўзмацнення выразнасці.
Ён нам дапамагаў, я. як дапамагаў!
Акучнік забраў Сяргей. — Які я.
Сяргей?
◊
Яшчэ б (разм.) — было б недарэчы, калі б не...
Я. б ты не быў задаволены!
Яшчэ нічога (разм.) — да некаторай ступені здавальняюча.
Гэта я. нічога.
Яшчэ які (разм.) — такі, што нават дзіўна, цудоўна, выключна.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́карыстаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Скарыстаць што‑н., ужыць у сваіх мэтах. Выкарыстаць адпачынак. Выкарыстаць зручны момант. □ Якаў радаваўся свайму вольнаму вечару, было жаданне як мага лепш выкарыстаць яго.Кулакоўскі.Свет для моладзі цяпер адкрыты, шырокі — чаму ж не выкарыстаць гэтую магчымасць?..Хадкевіч.// Знайсці прымяненне. Пакуль на поле не выехалі, прараб стараўся выкарыстаць кожнага цалінніка на будоўлі.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папаце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Пакрыцца потам, спацець — пра ўсіх, многіх. Пілуючы сухастоіны і кладучы вазы, яны папацелі.Чорны.
2.(1і2ас.неўжыв.). Запацець — пра ўсё, многае. Вокны папацелі.
3. Пацець некаторы час. Дарога да горада цяпер не здоўжылася. Затое пакуль [Язэп] перайшоў увесь горад — папацеў.Асіпенка.— Бачу, што здорава табе давялося папацець над гэтымі разлікамі, — загаварыў Дзямід Сыч.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Matura, dum libido manet
Спяшайся, пакуль ахвота не прайшла.
Спеши, пока охота не прошла.
Гл.: Dum ferrum...
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)