Значная колькасць атм. ападкаў, невял. гадавыя амплітуды т-ры, лясы, балоты і лугі, рэкі і азёры спрыяюць павышанай вільготнасці паветра на Беларусі. У гадавым ходзе максімум пругкасці вадзяной пары прыпадае на ліпень — 14—15 гектапаскаляў (гПа), мінімум — на студзень — 3—4 гПа. Зімой, адпаведна размеркаванню т-ры, пругкасць павялічваецца з ПннаПд ад 3,5 гПа да 4 гПа, а летам — ад 14 гПа да 15,5 гПа. На марэнных узвышшах пругкасць вадзяной пары меншая на 0,5—1 гПа, чым на раўнінах. У сярэднім за годна ўсёй тэр. Беларусі адносная вільготнасць каля 80%, макс. ў снежні—студзені — каля 90%, мінім. ў маі—чэрвені — 65—70%. Павялічаная адносная вільготнасць (на 3—5%) каля вадаёмаў, на балотах, у лясах, на ўзвышшах. Улетку ўстанаўліваюцца сухія дні з адноснай вільготнасцю 30% і менш. Колькасць сухіх дзён у сярэднім складае 5—7 наПн і на ўзвышшах і 13—17 — наПдУ, а ў асобныя гады можа павялічвацца да 20—40. Больш за ўсё сухіх дзён назіраецца ў маі. Вільготных дзён з адноснай вільготнасцю 80% і больш за год налічваецца 136—145 наПн і У, 107—113 наПд і ПдЗ, а на ўзвышшах дасягае 152. Зімой вільготных дзён больш, чым улетку. У снежні колькасць вільготных дзён складае 23—27, у маі 2—4. Высокая адносная вільготнасць спрыяе ўтварэнню туманаў, якія часцей узнікаюць у замкнёных катлавінах, на балотах і азёрах. На Беларусі ад 35 да 100 дзён за год з туманамі; на Мінскім і Навагрудскім узв. 65—100 дзён. Найб. дзён з туманамі ў халодную пару года (кастрычнік—сакавік), 60—80% ад гадавой сумы. На Беларусі пахмурных дзён ад 135 наПдУ да 175 наПнЗ за год. Зімой верагоднасць пахмурнага стану неба 80—85%. У снежні ў сярэднім 21—23 дні без сонца. У цёплую пару года воблачнасць складае да 45—55%.
Беларусь размешчана ў зоне дастатковага ўвільгатнення. На яе тэр. ў сярэднім за год выпадае 600—700 мм і больш. Марэнныя ўзвышшы цэнтральнай Беларусі атрымліваюць 650—700 мм і больш. Макс. колькасць ападкаў характэрна для Навагрудскага ўзвышша — 769 мм за год. На нізінах выпадае 600—650 мм. У асобныя вільготныя ці засушлівыя гады адхіленні ад сярэдняй гадавой нормы складаюць 100—200 мм. Абсалютны максімум ападкаў адзначаны ў Васілевічах (1115 мм), абсалютны мінімум — у Брагіне (298 мм). На цёплы перыяд (красавік—кастрычнік) прыпадае каля 70% гадавой сумы ападкаў. У гадавым ходзе максімум ападкаў выпадае ў ліпені (75—95 мм), а мінімум — у лютым (30—40 мм). У цёплы перыяд ападкі маюць пераважна ліўневы характар і могуць перавышаць сярэднямесячнае значэнне ў 2—3 разы. Абсалютны максімум зарэгістраваны ў жніўні (329 мм, г. Пружаны). У асобныя гады летам ападкі могуць адсутнічаць на працягу цэлага месяца. Колькасць дзён з ападкамі паступова змяншаецца ад 193—195 наПнЗ і ўзвышшах да 145 наПдУ. У сярэднім кожны другі—трэці дзень бывае з ападкамі. Зрэдку за суткі можа выпасці 100% месячнай нормы ападкаў. Абсалютная макс. сутачная колькасць атм. вільгаці адзначана ў ліпені 1973 наст. Слаўнае Віцебскай вобл. (148 мм). У халодны перыяд (лістапад—сакавік) фарміруецца снегавое покрыва, якое ляжыць ад 75 дзён наПдЗ да 125 дзён наПнУ. Выпадзенне снегу адзначаецца ў кастрычніку—лістападзе. Устойлівае снегавое покрыва ўстанаўліваецца ў снежні. Разбурэнне снегавога покрыва назіраецца наПдЗ у пачатку, а наПнУ у канцы сакавіка. Сярэдняя макс. вышыня снегу павялічваецца ад 15 смнаПдЗ да 30 см і больш наПнУ. У цёплыя маласнежныя зімы вышыня снегу ў 2 разы меншая, а ў халодныя шматснежныя — большая. Запас вады ў снегавым покрыве (слой вады ў мм), складае 30—40 ммнаПдЗ і 80—100 ммнаУ і ПнУ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕМЕ́СТР (лац. semestris шасцімесячны ад sex шэсць + mensis месяц),
палавіна навуч. года ў вышэйшых і сярэдніх спец.навуч. установах (звычайна 16—18 вучэбных тыдняў). У некат. краінах (напр., Вялікабрытаніі, ЗША) навуч.год дзеляць натрыместры.
2.перан. Страчваць здароўе, сілу, бадзёрасць. [Муж Палікарпаўны] вянуў на вачах і ў дзень, калі Марыне споўнілася пятнаццаць год, памёр.Шахавец.
•••
Вушы вянуцьгл. вуха.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старажава́ць, ‑жую, ‑жуеш, ‑жуе; незак.
Разм.
1. Выконваць абавязкі стоража. — Даўно старажуеш тут? — запытаў Лабановіч. — Да ўжо, мусіць, чацвёрты год, — адказаў стораж.Колас.
2.каго-што. Вартаваць каго‑, што‑н., пільнаваць каго‑, што‑н. «Прыпушчу, думаю, на часінку [пасвіцца каня], не канешне ж Лаўрэну цягнуцца тут, у яго вунь якія абшары старажаваць».Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
укругаву́ю, прысл.
1. Па кругу, у кругавым напрамку. — Дай, божа... На здароўе.. — з шумам адказалі ўсе, і чарка пайшла ўкругавую.Пестрак.Шырока расставіўшы ногі, Шаховіч пачаў ўкругавую ганяць ручку. Машына не заводзілася.Мяжэвіч.
2. У цэлым і прыблізна, на круг. Заданне брыгада выконвае ўкругавую штодня на 110–125 працэнтаў.Васілевіч.[Васіль:] — У наступным годзе — на першы план ураджай. Чаго б гэта ні каштавала, а давесці да даваеннага — дванаццаць цэнтнераў ўкругавую. Потым з года ў год павышаць.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ХО́МСКАЯ СУКО́ННАЯ ФА́БРЫКА Дзейнічала ў 1798—1838 у мяст. Хомск Кобрынскага пав.
(цяпер вёска ў Драгічынскім р-не Брэсцкай вобл.). У 1808 пастаўляла для арміі салдацкае сукно па 5 тыс. аршынаў за год. У 1828 ф-ка размяшчалася ў 13 мураваных і драўляных будынках. Мела паравую машыну, 12 стрыгальных, 35 прадзільных, 14 крэмплавальных, 2 шліхтавальныя, 4 кардавальныя, 54 ткацкія машыны, фарбавальню (9 катлоў),
плывучы мост для мыцця воўны. Працавала каля 550 чал., выраблялі да 50 тыс. аршынаў за год тонкага сукна высокай якасці з уласнай воўны. Фарбу набывалі ў Пецярбургу і Рызе. На Усерасійскай прамысл. выстаўцы (Пецярбург, 1829) прадукцыя адзначана малым залатым медалём. У 1838 ф-ка пераведзена ў маёнтак Альбярцін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАЖЭ́ЛЬСКАЯ ПАПЯРО́ВАЯ МАНУФАКТУ́РА.
Дзейнічала ў 1825—61 у маёнтку Бражэльцы Лідскага пав. (цяпер вёска ў Воранаўскім р-не Гродзенскай вобл.). Вырабляла за год пісчай паперы да 1500 стосаў на 12 907 руб., працавала да 72 чалавек (1850).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГЕАГРА́ФІЯ: ПРАБЛЕ́МЫ ВЫКЛАДА́ННЯ»,
навукова-метадычны часопіс. Выдаецца з 1995 у Мінску набел. і рас. мовах 4 разы ў год. Засн. рэдакцыяй час. «Адукацыя і выхаванне». Друкуе нарматыўныя матэрыялы, метадычныя парады, айч. і замежны вопыт выкладання геаграфіі.
ка́мня на ка́мне не оста́вить ка́меня на ка́мені не пакі́нуць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ДА́ЎЭСА ПЛАН,
план забеспячэння выплаты рэпарацый Германіяй, устаноўлены для яе дзяржавамі-пераможцамі (ЗША, Вялікабрытанія, Францыя пасля 1-й сусв. вайны). Распрацаваны ў 1923—24 міжнар. к-там экспертаў на чале з Ч.Даўэсам (адсюль назва). Зацверджаны 16.8.1924 наспец. канферэнцыі ў Лондане. Прадугледжваў выдаткаванне Германіі пазыкі ў памеры 200 млн.дол. (у т. л. 110 млн. банкамі ЗША) для стабілізацыі яе валюты (маркі), устанаўленне кантролю саюзных дзяржаў над герм.дзярж. бюджэтам, грашовым абарачэннем, крэдытам і чыгункамі, вызначыў памеры плацяжоў Германіяй у першыя 5 гадоў па 1—1,75 млрд. марак у год, потым па 2,5 млрд. марак у год. Прыняцце Д.п. садзейнічала паскарэнню вываду франц. і бельг. войск з Рура пасля рурскага канфлікту 1922—23, павелічэнню замежных інвестыцый у эканоміку Германіі і, як вынік, аднаўленню герм.эканам. патэнцыялу. У 1930 заменены Юнга планам.