адна з вядучых нафтавых і прамысл. манаполій у Вялікабрытаніі. Засн. ў 1909. Член Міжнар. нафтавага картэля. Кантралюецца дзяржавай (38% акцый). Займаецца разведкай, здабычай, транспарціроўкай і перапрацоўкай нафты і газу, вытв-сцю нафтахім. прадукцыі, здабычай вугалю, здабычай і перапрацоўкай руд каляровых і каштоўных металаў. Здабывае нафту ў ЗША — 60% (Аляска), у Паўн.м. — каля 40%. Перапрацоўка ў 25 краінах, даччыныя і асацыяцыйныя фірмы ў 70 краінах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРХНЯРЭ́ЙНСКАЯ НІЗІ́НА,
нізіна па цячэнні р. Рэйн паміж гарамі Юра і Рэйнскімі Сланцавымі гарамі, у Францыі і Германіі. Даўж. каля 300 км, шыр. да 40 км. Верхнярэйнская нізіна — складаны грабен, запоўнены кайназойскімі адкладамі, месцамі — выхады вулканічных парод. Радовішчы калійнай солі і нафты. Клімат умерана кантынентальны, ападкаў 500—700 мм за год. Пасевы пшаніцы, цукр. буракоў; сады, вінаграднікі. Буйныя гарады: Карлсруэ, Мангейм, Франкфурт-на-Майне (ФРГ), Кальмар, Страсбур (Францыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАДУ́РА (Madura),
востраў у Малайскім архіпелагу, каля паўн.-ўсх. ўзбярэжжа Явы, паміж морамі Балі і Яванскім. Тэр. Інданезіі. Пл. каля 4,5 тыс.км². Берагі расчлянёны слаба, месцамі акаймаваны каралавымі рыфамі і водмелямі. Рэльеф узгорысты, выш. да 471 м. Складзены пераважна з мергеляў і вапнякоў, пашыраны карст. Клімат субэкватарыяльны, мусонны. Лістападныя трапічныя лясы, саванны, зараснікі хмызнякоў. Плантацыі рысу, кукурузы, тытуню. Жывёлагадоўля. Рыбалоўства. Рамёствы. Радовішчы нафты, газу. На М. гарады Сампанг, Суменеп.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНІ́ФА,
адно з буйнейшых марскіх нафтавых радовішчаў свету, на шэльфе Персідскага зал., у тэрытарыяльных водах Саудаўскай Аравіі (гл.Персідскага заліва нафтагазаносны басейн). Адкрыта ў 1957. Распрацоўваецца з 1964. Пач. запасы 1,22 млрд.т. Паклады пластавыя скляпенневыя ў карбанатных адкладах ніжнемелавога і верхняюрскага ўзросту на глыб. 2,4—2,75 км. Шчыльн.нафты 0,88 г/см³, уключае серу 3%. Нафта з фантануючых свідравін перапампоўваецца па нафтаправодзе ў порт Рас-Танура (Персідскі зал.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТО́РНАЕ ПА́ЛІВА,
вадкае ці газападобнае гаручае, якое выкарыстоўваюць у якасці паліва для рухавікоў унутр. згарання (поршневых, рэактыўных, газатурбінных). Атрымліваюць пераважна перапрацоўкай нафты (гл.Бензін, Газа), прыродных і спадарожных газаў (гл.Газы нафтавыя спадарожныя). Звычайна М.п. — сумесь асн. (базавага) паліва з прысадкамі (антыдэтанатарамі, антыаксідантамі, інгібітарамі карозіі і інш.). Выкарыстоўваюць таксама М.п., якое атрымліваюць перапрацоўкай цвёрдых гаручых выкапняў (вугалю, сланцаў, торфу). Гл. таксама Дызельнае паліва, Рэактыўнае паліва, Сінтэтычнае вадкае паліва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАФТЭ́НЫ,
насычаныя аліцыклічныя вуглевадароды, што змяшчаюцца ў нафце. Найважнейшыя — цыклагексан, метылцыклагексан і метылцыклапентан. У нафце ёсць таксама і больш складаныя вуглевадароды, што маюць ад 2 да 5 цыклаў у малекуле — бі- і поліцыклічныя Н.: біцыклаактан, біцыклананан, β-каратан (насычаны β-карацін), адамантан і іх вытворныя, насычаныя вуглевадароды стэроіднага і тэрпеноіднага тыпаў. У прам-сці з бензінавай фракцыі нафты вылучаюць цыклагексан і метылцыклагексан. Гл. таксама Аліцыклічныя злучэнні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МО́БІЛ КАРПАРЭ́ЙШЭН»
(Mobil Corporation),
амерыканская прамысл. карпарацыя. Месцазнаходжанне — г.Уілмінгтан (штат Дэлавэр, ЗША). Створана ў 1931 у выніку аб’яднання «Вакуум ойл компані» (засн. ў 1866) і «Стандард ойл компані» (засн. ў 1882) у «Сокані-Вакуум ойл карпарэйшэн». З 1976 сучасная назва. Карпарацыя займаецца здабычай і перапрацоўкай нафты, газу, вугалю і урану. Філіялы карпарацыі знаходзяцца ў многіх краінах. Грашовае абарачэнне «М.к.» 56,6 млрд.дол. ЗША, у вытв-сці занята 61,1 тыс. работнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́РБАН-БУ-ХА́СА,
нафтавае радовішча ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах (эмірат Абу-Дабі), за 80 км на ПдЗ ад г. Эт-Тарыф. Уваходзіць у Персідскага заліва нафтагазаносны басейн. Адкрыта ў 1962. Распрацоўваецца з 1964. Паклады на глыб. 2,3—2,4 км, прымеркаваны да ніжнемелавых адкладаў (порыстыя рыфавыя вапнякі і шчыльныя вапняковыя гліны), магутнасцю 150 м. Першапачатковыя прамысл. запасы нафты 395 млн.т. Нафтаправод да порта Джэбель-Дхана і г. Рувейс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНО́ЧНА-САХАЛІ́НСКАЯ РАЎНІ́НА,
нізінная раўніна на Пн в-ва Сахалін. Даўж. 300 км, шыр. каля 100 км; Ахінскі перашыек на Пн звужаны да 6—7 км. Уздоўж узбярэжжа на значных участках — ланцужкі лагун, аддзеленых ад мора косамі. Астраўныя кражы выш. да 500—600 км. На ПдУ — рэкі Тым і Набіль. Рэдкастойная лістоўнічная тайга з прымессю елкі і піхты, у прыбярэжных ч. — лесатундра, балоты. Здабыча нафты і газу (радовішчы Аха, Тунгорскае, Эхабі).