гармоны раслін, арганічныя рэчывы, што выпрацоўваюцца спецыялізаванымі тканкамі раслін і ўздзейнічаюць у невял. колькасці як рэгулятары і каардынатары развіцця. Адрозніваюць 5 тыпаў Ф.: аўксіны, гіберэліны, цытакініны (стымулятары), а таксама абсцызавая кіслата і этылен (інгібітары). Адзнакі Ф.: здольнасць перамяшчацца ад месца ўтварэння да месца ўздзеяння; рэгулятарны ўплыў на біясінтэз ферментаў і інш. бялкоў; універсальнае распаўсюджванне сярод вышэйшых раслін. Усе тыпы Ф. перакрываюцца па сваёй актыўнасці і ўздзейнічаюць амаль на кожны аспект развіцця: дзяленне і расцяжэнне клетак, дыферэнцыяцыя, арганагенез, рост сцёблаў, лісця, каранёў і пладоў, утварэнне кветак, завяданне, спакой пупышак і насення і інш. У вышэйшых раслін існуюць інш. тыпы Ф. (напр., фактар цвіцення — фларыген). Функцыян. і хім. аналагі Ф. выяўлены і ў ніжэйшых раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
няспо́рны
1. (малорезультативный) неспо́рый;
~ная рабо́та — неспо́рая рабо́та;
дождж ідзе́, але н. — дождь идёт, но неспо́рый;
2. (убыточный) неэконо́мный, невы́годный;
гэ́та бу́льба для насе́ння ~ная — э́тот карто́фель для семя́н неэконо́мный (невы́годный)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
алігафа́гія
(ад аліга- + -фагія)
харчаванне жывёльных арганізмаў толькі некалькімі відамі ежы, напр. пэўнымі відамі насення раслін, некаторымі травяністымі раслінамі, насякомымі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фітале́ймы
(ад фіта- + гр. leimma = рэшткі)
абвугленыя або слаба змененыя рэшткі старажытных раслін у выглядзе лістоў, сцёблаў, пладоў, насення, шышак.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КАНО́ПЛІ (Cannabis),
род аднагадовых кветкавых раслін сям. каноплевых. 3 віды. Пашыраны ва ўмераных паясах абодвух паўшар’яў. У культуры К. пасяўныя (C. sativa) — лубавалакністая, прадзільная і алейная расліна. Найб. пасевы ў Цэнтр. Азіі і Еўропе. На Беларусі пашыраны на невял. плошчы. К. індыйскія (C. indica) культывуюць у тропіках і субтропіках пераважна як наркатычную расліну, вытв-сць якой у многіх краінах забаронена. К. пустазельныя (C. ruderalis) — пустазелле яравых пасеваў.
К. пасяўныя — двухдомная травяністая расліна, выш. да 4 м. Мужчынскія асобіны — маніцы. жаночыя — мацёркі. Сцябло прамое, укрытае залозістымі валаскамі. Лісце лопасцевае. Кветкі маніц у мяцёлчатых суквеццях, мацёрак — у галоўчатых. Плод — аднанасенны арэшак. К. даюць валакно — пяньку, з насення атрымліваюць 30—35% алею. Канапляная макуха — каштоўны корм. З кастрыцы вырабляюць паперу і буд. матэрыялы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАК (Papaver),
род кветкавых раслін сям. макавых. Больш за 100 відаў. Пашыраны пераважна ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі 3 дзікарослыя віды М.: аргемона (P. argemone), няпэўны (P. dubium), самасейка, або відук (P. rhoeas). Трапляюцца як пустазелле на палях, каля дарог. Культывуецца М. снатворны (P. somniferum). 5 інтрадукаваных: М. амурскі (P. anomalum), ападаючы (P. fugax), голасцябловы (P. nudicaule), прыкветкавы (P. bracteatum), усходні (P. orientale).
Адна- і шматгадовыя травяністыя, пераважна карэнішчавыя расліны з млечным сокам. Лісце перыстарассечанае або перыстараздзельнае. Кветкі буйныя, адзіночныя, на доўгіх кветаносах, чырв., белыя, светла-фіялетавыя ці жоўтыя. Плод — каробачка. З няспелых каробачак М. снатворнага атрымліваюць опіум (загусцелы млечны сок, які выкарыстоўваецца ў вытв-сці лекаў, напр., кадэін, марфін, папаверын, і наркотыкаў), з насення — тэхн. алей. Лек., харч., алейныя, меданосныя і дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́СКУС (лац. muscus ад санскр. машонка, яйцо),
прадукт жывёльнага ці расліннага паходжання са своеасаблівым, т.зв. мускусным, пахам і здольнасцю паляпшаць і фіксаваць пах парфумерных кампазіцый.
ЖывёльныМ., які атрымліваюць пераважна з мускусных залоз самцоў кабаргі — зярністая цёмна-рудая маса, мае бялкі, тлушчы, халестэрын, розныя солі. Пах абумоўлены прысутнасцю макрацыклічнага кетону мускону. Мускусны пах маюць некаторыя эфірныя алеі, а таксама сінт. пахучыя рэчывы, якія не знойдзены ў прыродзе. Пахучая аснова расліннага М. — макрацыклічныя лактоны (макраліды); найб. важныя амбрэталід, які ёсць у эфірным алеі з насеннягібіскусу, і тыбеталід, што уваходзіць у састаў эфірнага алею з каранёў аптэчнага дзягілю. Сярод сінт. М. найб. шырока выкарыстоўваюць т.зв.нітрамускусы — вытворныя бензолу, што маюць адну ці некалькі нітрагруп (напр., М. амбравы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАСТО́ЙКА,
адзін з алкагольных напіткаў. Паводле рэцэптуры і віду сыравіны падзяляюць на салодкія, паўсалодкія і горкія, паводле колькасці спірту — на моцныя і малаалкагольныя. Салодкія Н. падобныя на наліўкі, але больш моцныя (маюць 16—25 аб’ёмных працэнтаў спірту) і ў іх меншая колькасць экстрактыўных рэчываў і цукру. Н. моцныя паўсалодкія маюць 30—40% спірту і 9—10% цукру, горкія — 40—45% спірту. Салодкія Н. вырабляюць са спіртаваных сокаў, морсу, настояў, горкія — з купажу (сумесі) спіртаваных настояў розных траў, каранёў, лісця, насення і інш. эфіраалейнай сыравіны, рэктыфікаванага спірту, змякчанай вады. Пасля вытрымкі купажу (не больш за 1 сут) Н. фільтруюць і разліваюць у бутэлькі. Найб. вядомыя бел. Н. «Белавежская горкая» (з настояў травы дуброўкі, лаўровага лісту, кропавага семя) і «Зуброўка» (з настояў траў зуброўкі і душыцы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІДЗІ́НА (Swida),
род кветкавых раслін сям. кізілавых. Каля 40 відаў. Пашыраны ва Усх. Азіі і Паўн. Амерыцы, радзей у Еўропе. На Беларусі 1 від — С. крывава-чырвоная (S. sanquinea). Трапляецца на схілах у лісцевых і мяшаных лясах. Больш за 10 відаў прайшлі інтрадукцыйную праверку ў Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі: С. Амома (S. amomum), белая (S. alba), шаўкавістая (S. sericea) і інш. Выведзена шмат садовых форм.
Лістападныя кусты або дрэвы выш. 1,5—6 м. Лісце супраціўнае, суцэльнае, чаранковае. Кветкі белыя, у шчытка- ці парасонападобных галоўчатых суквеццях. Плод — сакаўная, чорная або белая касцянка. З насення атрымліваюць тэхн. алей, чырванаватая драўніна ідзе на такарныя вырабы, з галін плятуць кошыкі і маты. Выкарыстоўваюць С. для замацавання пяскоў і схілаў. Дэкар., тэхн., меданосныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІСТЭ́МА РАЎНКІЕ́РА,
экалагічная класіфікацыя раслін, заснаваная на месцазнаходжанні пупышак узнаўлення ў адносінах да паверхні глебы і наяўнасці адпаведных прыстасаванняў для перажывання неспрыяльнай пары года (зімы або засушлівага перыяду). Прапанавана дацкім эколагам і геабатанікам К.Раўнкіерам (1905, 1907). Адпаведна С.Р. адрозніваюць 6 груп жыццёвых форм раслін: эпіфіты — расліны, якія не маюць каранёў у глебе; фанерафіты — надземныя расліны, у якіх пупышкі ўзнаўлення знаходзяцца на парастках, размешчаных вертыкальна; хамефіты — паверхневыя расліны, у якіх пупышкі ўзнаўлення размешчаны высока над зямлёй; гемікрыптафіты — расліны, што ўтвараюць дзірван, у якіх пупышкі ўзнаўлення знаходзяцца на ўзроўні глебы ці пад яе паверхняй; крыптафіты — расліны, або іх часткі (клеткі), у якіх зімой пупышкі ўзнаўлення знаходзяцца ў глебе (геафіты) ці пад вадой (гідрафіты); тэрафіты — аднагадовыя расліны, у якіх жыццёвы цыкл заканчваецца за адзін вегетацыйны сезон (неспрыяльную пару года перажываюць у выглядзе насення).