1.Набыць за грошы ці іншыя каштоўнасці. Купіць касцюм. Купіць кнігу. □ За багацце розуму не купіш.Прыказка.
2.перан. Подкупам, абяцаннямі і пад. схіліць на свой бок; падкупіць. У Аўгінні ніякіх сумненняў цяпер не заставалася: Саўку нанялі, купілі за грошы і ставілі на цёмную, здрадніцкую справу.Колас.//чым. Разм. Схіліць у сваю карысць якімі‑н. дзеяннямі, якасцямі. [Ураднік] лаяўся, гразіў, абяцаў арыштаваць і згнаіць у турме, спрабаваў купіць ліслівасцю, прасіў, але Агапа стаяла на сваім.Чарнышэвіч.
•••
За што купіў, за тое і прадаю — паўтараю толькі тое, што чуў, за дакладнасць не ручаюся.
Купіць ката ў мяшку — набыць што‑н., не бачачы і не ведаючы яго якасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
biegłość
biegłoś|ć
ж.
1. уменне, спрыт; веданне справы;
nabyć ~ci w czym — набыць досведу (умення) ў чым;
2. бегласць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
САВЕ́ЦКА-АФГА́НСКІЯ ДАГАВО́РЫ І ПАГАДНЕ́ННІ Паводле дагавора 1921 аб дружбе, падпісаным 28 лют. ў Маскве, бакі пацвердзілі незалежнасць адзін аднаго і ўсталяванне дыпламат. адносін; узаемна абавязаліся не ўступаць з трэцяй дзяржавай у ваен. ці паліт. пагадненні, якія б пашкодзілі аднаму з бакоў. Сав. бок даваў Афганістану права свабоднага і бязмытнага транзіту тавараў праз сваю тэр., абавязаўся аказаць апошняму фін. і матэрыяльную дапамогу. Дагавор 1926 аб нейтралітэце і ненападзе, падпісаны 31 жн. ў Пагмане (Афганістан), прадугледжваў неўмяшанне ва ўнутр. справы адзін аднаго; недапушчэнне на сваёй тэр.ўзбр. атрадаў і арг-цый, варожых да інш. боку; няўдзел у саюзах і пагадненнях, накіраваных супраць інш. боку; нейтралітэт у выпадку канфлікту аднаго з бакоў з трэцяй дзяржавай. Дагавор 1931 аб нейтралітэце і ўзаемным ненападзе, падпісаны 24 чэрв. ў Кабуле, пацвярджаў палажэнні дагавора 1926. Пагадненне 1946 па памежных пытаннях, падпісана 13 чэрв. ў Маскве, устанаўлівала сав.-афганскую мяжу па тальвегу (найб. глыбокай частцы) р. Амудар’я. Пагадненне 1956 пра супрацоўніцтва ў развіцці Афганістана, падпісана 28 студз. ў Кабуле, давала магчымасць афганскаму боку набыцьсав. крэдыт, што дапамагло Афганістану пераадолець эканам. страты, панесеныя ім у выніку канфлікту з Пакістанам. Дагавор 1978 аб дружбе, добрасуседстве і супрацоўніцтве паміж СССР і Дэмакр. Рэспублікай Афганістан (ДРА), падпісаны 5 снеж. ў Маскве, пацвярджаў прынцыпы дагавораў 1921, 1926 і 1931; прадугледжваў узаемныя кансультацыі бакоў з мэтай забеспячэння бяспекі і незалежнасці адзін аднаго, шырокае супрацоўніцтва і аказанне СССР Афганістану дапамогі ў паліт., эканам., культурнай, ваен. і інш. галінах. Стаў фармальнай падставай для ўводу сав. войск у ДРА у снеж. 1979. Скасаваны пасля падзення рэжыму Наджыбулы ў крас. 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
нагуля́ць
1. (пражывёл) Fett ánsetzen, fett wérden, im Gewícht zúnehmen*;
2. (набыцьшто-н.угульні) gewínnen*vt;
3.пагард. (атрымаць дзіця) (nach éinem únsittlichen Lében) ein Kind kríegen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
даляжа́ць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак.
Разм.
1. Праляжаць да канца ці да якога‑н. часу. Даляжаць да ўсходу сонца. □ Адзін валун у затоцы даляжыць да другога ледавіка. Калі ён і зазелянее, дык толькі ад моху.Барадулін.
2.(1і2ас.неўжыв.). Праляжаўшы некаторы час, набыць патрэбныя якасці. Яблыкі ўжо даляжалі, можна есці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дапы́тлівы, ‑ая, ‑ае.
Які імкнецца ўсё зразумець, пазнаць, набыць новыя веды. Дапытлівы розум. □ Уладзік — хлопец цікаўны, дапытлівы, ён ужо ўсё разумеў у бацькавай працы, ён прагна ўсё лавіў, прагна пазнаваў жыццё.Марціновіч.// Праніклівы, цікаўны (аб позірку). [Сілівон] абвёў дапытлівым позіркам насцярожаную постаць чалавека.Лынькоў.Цёмныя, заўсёды дапытлівыя вочы дачкі глядзяць цяпер некуды ў глыбіню саду.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заслужы́ць, ‑служу, ‑служыш, ‑служыць; зак., што.
1. Дзейнасцю, паводзінамі выклікаць пэўныя адносіны да сябе; стаць вартым чаго‑н. Заслужыць любоў. Заслужыць павагу. □ Малады настаўнік стараўся, наколькі мог, бліжэй падысці да дзіцячай душы, заслужыць давер’е вучняў.Колас.
2.Набыць права на што‑н. службай, працай; атрымаць за службу, працу. Заслужыць права на адпачынак. Заслужыць медаль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падгарэ́ць, ‑рыць; зак.
1. Згарэць, падпячыся з бакоў, знізу або, прыгарэўшы, набыць пах гарэлага. Пірог падгарэў. Малако падгарэла. □ Ніхто лепш за.. [пастуха] не пакажа, як зрабіць галасістую дудачку з вярбы альбо спячы ў прыску бульбы, каб яна нідзе не падгарэла.Шыловіч.
2. Згарэць знізу, пры зямлі. Дрэва падгарэла. □ Расошкі падгарэлі, і іх прыйшлося замяніць новымі.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Стаць вядомым, славутым; дабіцца славы. Праславіўся дзед Талаш на ўсю Высокую Рудню.Колас.Яе зоркім паглядам, не постаццю гнуткай Праславіўся хлопец, — Праславілі рукі!Броўка.
2.Набыць дрэнную славу, дрэнную рэпутацыю. — Вунь за тым паркам — палац былога душагуба, царскага генерала Антропава, што праславіўся сваёй жорсткасцю з бяззбройным народам.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уле́гчы, уля́гу, уля́жаш, уля́жа; уля́жам, уля́жаце, уля́гуць; улёг, уле́гла і улягла́, уле́гла і улягло́; уля́ж; зак. (разм.).
1.у што і з інф. Поўнасцю аддацца якой-н. справе.
У. ў навуку.
У. габляваць.
2.перан., у што і з інф. Уцягнуцца ў што-н., набыць моцную схільнасць да чаго-н.
У. ў гарэлку.
3.за кім-чым. Кінуцца наўздагон.
Сабака ўлёг за катом.
4.за кім. Пачаць заляцацца.
У. за дзяўчынай.
|| незак.уляга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1, 2 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)