ДЫЯПАЗО́Н [ад грэч. dia pasōn (chordōn) праз усе (струны)],

1) у музыцы — гукавы аб’ём пеўчага голасу ці муз. інструмента, гукарада, мелодыі, вак. ці інстр. партыі ў муз. творы і інш. Вызначаецца інтэрвалам паміж самым нізкім і самым высокім гукамі.

2) У фізіцы — вобласць змены якой-н. велічыні, аб’ём чаго-н. Напр., Д. вымярэнняў — вобласць значэнняў вымеранай велічыні, для якой вызначаны хібнасці сродкаў вымярэнняў; Д. паказанняў вымяральнай прылады — вобласць значэнняў шкалы, абмежаваных яе канцавым і пач. паказчыкамі; Д. радыёчастот (радыёхваль) — участкі, на якія ўмоўна падзелена ўся вобласць радыёчастот.

3) У пераносным сэнсе — аб’ём ведаў, здольнасцей, шырыня інтарэсаў, кругагляду, размаху дзейнасці.

т. 6, с. 313

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАСА́Ж (франц. passage літар. праход, пераход),

1)у музыцы — паслядоўнасць гукаў у хуткім тэмпе (з 16 ст.), характэрная для віртуознай музыкі і цяжкая для выканання. Бываюць гамападобныя, акордавыя і мяшаныя. У віртуозных творах буйнейшых кампазітараў напоўнены значным меладычным зместам (фп. эцюды Ф.​Ліста, Ф.​Шапэна).

2) У архітэктуры — тып гандл. ці дзелавога будынка, у якім магазіны, канторскія памяшканні размешчаны ярусамі па баках шырокага праходу з зашклёным пакрыццем. Будавалі ў 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. пераважна ў Еўропе.

3) Адзін з відаў верхавой язды — высокая рытмічная рысь.

4) У пераносным сэнсе — нечаканае здарэнне, дзіўны паварот справы.

т. 12, с. 159

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

meter

I [ˈmi:tər]

n.

1) мэ́тар -ра m.

five meters long — пяцімэтро́вы

2) паме́р -у m., ры́тм -у m.му́зыцы)

3) паме́р ве́рша, стапа́ f. (у вершасклада́ньні)

II [ˈmi:tər]

n.

лічы́льнік -а m. (электры́чны, га́завы, у таксі́)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

quantity

[ˈkwɑ:ntəti]

n., pl. -ties

1) ко́лькасьць f.

2) вялі́кая ко́лькасьць

The baker buys flour in quantity — Пе́кар купля́е муку ў вялі́кай ко́лькасьці

She owns quantities of books — Яна́ ма́е мно́ства кні́гаў

3) му́зыцы) даўжыня́ но́ты

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

expression [ɪkˈspreʃn] n.

1. выяўле́нне, перада́ча

2. вы́раз (твару, вачэй);

an expression of amazement/disbelief/horror выраз здзіўле́ння/недаве́ру/жа́ху;

There was a worried expression on his face. Яго твар выглядаў занепакоеным.

3. выка́званне, выражэ́нне, сло́ўны вы́раз;

expression of thanks/sympathy/regret выка́званне падзя́кі/спачува́ння/шкадава́ння

4. выра́знасць; экспрэ́сія; пачуццё (у музыцы, спевах і да т.п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

МЕНДЭЛЬСО́Н, Мендэльсон-Бартольдзі (Mendelssohn-Bartholdy) Якаб Людвіг Фелікс (3.2.1809, г. Гамбург, Германія —4.11.1847), нямецкі кампазітар, піяніст, арганіст, дырыжор, муз. дзеяч; адзін з прадстаўнікоў ням. рамантызму, заснавальнік лейпцыгскай школы. Музыцы вучыўся ў Л.​Бергера (фп.) і К.​Ф.​Цэльтэра (кампазіцыя). З 1833 музік-дырэктар у Дзюсельдорфе, з 1835 дырыжор і кіраўнік аркестра Гевандхаўза. Заснавальнік першай ням. кансерваторыі (Лейпцыг, 1843). У творчасці спалучаў прынцыпы рамантызму з арганічным развіццём класічных традыцый. У яго музыцы яснасць і ўраўнаважанасць, элегічнасць тону, апора на быт. формы музіцыравання, інтанацыі ням. песеннасці і пратэстанцкага харалу спалучаюцца з маляўнічасцю аркестроўкі, трапяткой усхваляванасцю, прасветленай летуценнасцю. Адзін з заснавальнікаў рамант. сімфанізму, у т. л. жанру праграмнай канцэртнай уверцюры. Сярод твораў: оперы «Вяселле Камача» паводле М.​Сервантэса (паст. 1827), «Вяртанне з чужыны» (паст. 1829), «Ларэлея» (паст. 1852, незак.), араторыі «Павел» (1836), «Ілія» (1846), «Хрыстос» (незак.), царк. хар. музыка, кантаты; 5 сімфоній (1824—42), у т. л. Італьянская (1833) і Шатландская (1842); 7 канцэртных уверцюр, у т. л. «Гебрыды, або Фінгалава пячора» (1830); 13 сімфоній для стр. арк. (1821—23); канцэрты з арк., у т. л. для фп. (1831, 1837), для скрыпкі (1844); камерныя ансамблі, у т. л. 4 фп., 7 стр. квартэтаў; творы для фп., у т. л. 48 «Песень без слоў» (1829—45), для аргана, у т. л. 6 санат; каля 60 хароў, больш за 100 песень; музыка да драм. спектакляў (у т. л. да п’есы «Сон у летнюю ноч» У.​Шэкспіра) і інш.

Літ.:

Мейлих Е.И. Ф.​Мендельсон-Бартольди. Л., 1973.

Ф.Мендэльсон.

т. 10, с. 285

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Метрмузыцы) 1/76; 7/158, 160, 306; 8/71; 9/222; 10/208

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

бры́нкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Адзывацца пры ўдары гукам, падобным да лёгкага звону; дзвынкаць. Брынкае шыба. // Выклікаць ударам такі гук. Нехта доўга брынкаў на кухні пасудай.

2. на чым. Няўмела або ляніва іграць на якім‑н. музычным інструменце. Андрэй Шыбянкоў, як зазвычай, сядзеў, фарсіста закінуўшы нагу за нагу, і брынкаў на вечнай сваёй гітары. Зарэцкі. Я ўжо ўмеў чытаць ноты, сяк-так брынкаў на раялі, і таму вучоба музыцы не была для мяне вялікім цяжарам. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэмбр, ‑у, м.

1. У музыцы — якасць гуку (яго афарбоўка), якая дазваляе адрозніваць гукі аднолькавай вышыні пры выкананні на розных інструментах або рознымі галасамі. М. Ворвулеў шчасліва спалучае ў сабе прыемны па тэмбру голас, адменную музычнасць і пачуццё сцэны. «Беларусь». Галасы ўсё больш скрыжоўваюцца, пераплятаюцца, узбагачаюць напеў тэмбрамі, робяць яго ўсё больш імклівым і рэльефным. «Полымя». // перан. Аб афарбаванасці, настроенасці чаго‑н. Мяккі тэмбр душы.

2. У фанетыцы — афарбоўка гука, якая вызначаецца становішчам фармант у частотным спектры гука.

[Фр. timbre.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БЛУ́МЕ ((Blume) Фрыдрых) (5.1.1893, г. Шлюхтэрн, Германія — 22.11.1975),

нямецкі музыказнавец. Праф. ун-таў у Лейпцыгу, Берліне, Кілі. У 1927—29 кіраўнік Ін-та муз. навукі, з 1935 супрацоўнік Дзярж. ін-та ням. музыказнаўства. З 1951 кіраўнік створанай ім міжнар. камісіі па арганізацыі выдання «Міжнародны даведнік музычных крыніц». Асн. працы прысвечаны музыцы 16—18 ст., у т. л. І.С.Баху. Рэдактар выданняў «Спадчына нямецкай музыкі» (1935—43), «Нямецкая музычная культура» (1939—45), поўнага збору твораў М.Прэторыуса (1928—40). Заснавальнік і рэдактар энцыклапедыі «Музыка ў гісторыі і сучаснасці» (т. 1—18, 1949—85). Прэзідэнт Міжнар. т-ва музыказнаўства (1958—62).

Літ.:

Festschrift Fr. Blume zum 70. Geburstag. Kassel etc., 1963.

т. 3, с. 197

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)