ніадку́ль, прысл.

Ні з якога месца, ні з якога боку.

Н. няма звестак.

Н. не чуваць галасоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падно́жжа, -а, мн. -ы, -аў, н.

Месца ля самага нізу чаго-н., аснова (гары, помніка).

П. манумента.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

су́каратка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Скручанае месца ніткі, вяроўкі.

Нітка пайшла ў сукараткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расшчэ́п, -у, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Месца, дзе што-н. расшчэплена, разрэзана ўдоўж.

Р. у дошцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ро́ўнядзь, -і, ж.

Роўнае месца, раўніна; роўная паверхня чаго-н., гладзь.

Снежная р. палёў.

Люстраная р. азёр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прарэ́з, -у, м.

1. гл. прарэзаць.

2. мн. -ы, -аў. Прарэзанае месца, адтуліна.

Завесіць шторай п. дзвярэй.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

про́чырк, -а, мн. -і, -аў, м.

Рыска, пракрэсленае месца, якое абазначае пропуск чаго-н.

П. у анкеце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напу́льснік, -а, мн. -і, -аў, м.

Павязка, якая накладваецца на тое месца на руцэ, дзе прашчупваецца пульс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

-топы

(гр. topos = месца)

другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з паняццем «месца».

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

впопа́д нареч., разг. упапа́д; (кстати) дарэ́чы, да ме́сца, да ла́ду; (уместно) тра́пна; (вовремя) у пару́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)