КСЕНАФО́НТ (Xenophōn; каля 430 да н.э., Афіны — каля 354 да н.э.),

старажытнагрэчаскі гісторык, пісьменнік.

Вучань Сакрата. Праціўнік афінскай дэмакратыі, прыхільнік арыстакратычнага ладу Спарты. Удзельнік паходаў перс. палкаводца Кіра Малодшага супраць Артаксеркса II (401 да н.э.), вайны спартанскага цара Агесілая II супраць персаў (396—394 да н.э.), афінян і фіванцаў (394 да н.э), Карынфскай вайны 395—387 да н.э. на баку Спарты. У Афінах быў завочна прыгавораны да смерці. За заслугі перад Спартай атрымаў маёнтак у Элідзе, дзе займаўся земляробствам і літ. працай. Пасля 371 перасяліўся ў Карынф, пасля 369 адноўлены ў грамадз. правах, але ў Афіны не вярнуўся. Гал. творы: «Кірапедыя» (пра выхаванне Кіра), «Анабасіс» («Паход Кіра»), «Грэчаская гісторыя».

Літ.:

Фролов Э.Д. Огни Диоскуров: Антич. теории переустройства общества и государства. Л., 1984. С. 135—167.

т. 8, с. 542

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ГО́ЛАС РАДЗІ́МЫ»,

інфармацыйная культ.-асветная газета Беларускага таварыства па сувязях з суайчыннікамі за рубяжом. Выдаецца з 6.4.1955 у Мінску на бел. мове штотыднёва. Да студз. 1960 наз. «За вяртанне на Радзіму». Засн. бел. секцыяй Сав. к-та «За вяртанне на Радзіму» для прапаганды сав. ладу жыцця сярод бел. эмігрантаў. З сярэдзіны 1970-х г. больш аб’ектыўна асвятляла жыццё, у т. л. бел. эміграцыі. З сярэдзіны 1990-х г. адзінае бел. выданне, якое распаўсюджваецца сярод нац. дыяспары і ў асяроддзі замежных беларусістаў. Інфармуе аб паліт. працэсах, якія адбываюцца ў Беларусі, навінах грамадска-культ. жыцця. Публікуе шмат матэрыялаў па гісторыі Беларусі, асвятляе жыццё беларусаў у далёкім і блізкім замежжы. Да 1993 выдавалася «Бібліятэчка газ. «Голас Радзімы». Выдадзена больш за 150 кніг і брашур.

В.​Г.​Мацкевіч.

т. 5, с. 323

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАБУДЖА́ЛЬНЫ СКАЗ,

камунікатыўна-сінтаксічная адзінка мовы, што служыць для перадачы такіх інтэнцый асобы, што гаворыць, як просьба, прапанова, патрабаванне, парада, рэкамендацыя, заклік, загад і інш. П.с. ўласціва мадальнасць волевыяўлення («Адпачывай!» = «Я хачу, каб ты адпачываў») або неабходнасці («Хай ён болей чытае!» = «Яму неабходна болей чытаць»). Гэтымі значэннямі ў плане зместу звязваецца асоба, што гаворыць, з асобай (або персаніфікаванай з’явай ці прадметам), да якой звернута маўленне («Пасядзіце тут крыху, бабуля», «Хай квітнее наш край!», «Паляціце, хмаркі, у родную старонку!»). Сродкі выражэння пабуджэння і пабудовы пабуджальнай сінтакс. канструкцыі: інтанацыя, формы загаднага ладу дзеяслова, зваротак, інш. лексічныя і граматычныя катэгорыі, што набываюць пабуджальнае значэнне ў адпаведным кантэксце ці кансітуацыі («На кнігу!», «Маўчаць!», «Досыць ліць слёзы!», «Ну-ну, што далей?» і інш.).

Літ.:

Беларуская граматыка. Ч. 2. Сінтаксіс. Мн., 1986.

А.​Я.​Міхневіч.

т. 11, с. 462

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРЭЗІДЭ́НЦКАЯ РЭСПУ́БЛІКА,

адзін з 2 асн. (разам з парламенцкай рэспублікай) відаў рэспубліканскага дзярж. ладу. Характарызуецца захаваннем прынцыпу падзелу ўлад, канцэнтрацыяй у руках прэзідэнта паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы і кіраўніка ўрада, пазапарламенцкім выбраннем прэзідэнта. Ўрад фарміруецца прэзідэнтам незалежна ад раскладу сіл у парламенце. Прэзідэнт не мае права распускаць парламент. У класічнай П.р. (ЗША, Мексіка, Бразілія, Калумбія, многія інш. лац.-амер. і афр. краіны) вышэйшыя органы ўлады (прэзідэнт, парламент, вярх. суд) незалежныя адзін ад аднаго і маюць магчымасць рэальна ўздзейнічаць адзін на аднаго (сістэма «стрымак і супрацьвагаў»). Да П.р., за выключэннем некат. фармальных адрозненняў (наяўнасць прэм’ер-міністра, права прэзідэнта распускаць парламент), блізкія паліт. сістэмы Рас. Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Змешаныя, з рысамі парламенцкай і прэзідэнцкай рэспублікі, паліт. сістэмы (т.зв. паўпрэзідэнцкая рэспубліка) маюць Францыя, Чэхія, Польшча, Балгарыя, Украіна, Літва і многія інш. дзяржавы.

т. 13, с. 91

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сацыя́льны

(лац. socialis = грамадскі)

1) грамадскі, які мае дачыненне да грамадскага ладу, да жыцця людзей і іх адносін у грамадстве, вынікае з умоў грамадскага жыцця;

2) які мае на мэце змену грамадскіх вытворчых адносін (напр. с. рэвалюцыя, с-ыя пераўтварэнні).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сіньяры́я

(іт. signoria = улада)

1) орган дзяржаўнага самакіравання ў італьянскіх гарадах-камунах у 13—14 ст.;

2) форма палітычнага ладу рада гарадоў Італіі ў 13—16 ст., пры якой уся паўната грамадзянскай і ваеннай улады засяроджвалася ў руках аднаго правіцеля — сіньёра.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ład, ~u

м. лад, парадак;

dojść do ~u z kim/czym — дамовіцца; прыйсці да пагаднення з кім/чым;

bez ~u i składu — без толку; без сэнсу; без ладу

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Гламазда́ ’расцяпа’ (БРС), ’нехлямяжы’ (Касп.), ’бесталковы чалавек’, ’бесталкоўшчына’ (Нас.), ’няўмека’ (Сцяшк. МГ), глымызда́ ’гламазда, няварты чалавек, лішні ў хаце’ (Бяльк.). Вельмі цёмнае слова. Няма дакладных адпаведнасцей ні ў рус., ні ва ўкр. мовах. Можна, аднак, параўнаць з серб.-харв. glamàzati ’гаварыць багата і не да ладу; абдурваць’, чэш. hlomoziti ’шумець, крычаць’ (гэтыя словы Слаўскі, 1, 281, лічыць гукапераймальнымі і роднаснымі польск. glamać). Вытворныя: гламаздзе́нь ’бесталковы мужчына’ (Нас.), гламаздзі́ць ’набіваць галаву, забіваць бакі; навальваць адно на другое’ (Нас.). Параўн. яшчэ гламава́ты. Падрабязны агляд слав. матэрыялу (у тым ліку і ўласныя імёны тыпу ст.-рус. Гломазда) і спробу этымалогіі дае Трубачоў, Эт. сл., 6, 137–138.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

е́будзь, часціца ў складзе неазначальных займеннікаў і прыслоўяў што‑небудзь, хто‑небудзь, куды‑небудзь і пад. (Гарэц., Некр. і Байк., БРС, ТСБМ, Бяльк.), таксама дыял. ‑нібу́дзь ’тс’ (Цых.), укр. ‑не́будь ’тс’, рус. ‑нибу́дь ’тс’. У выніку кантамінацыі выразаў тыпу хто б ні быў і *хто‑будзь, гл. укр. хто‑будь (часцей будь‑хто) ’тс’, польск. kto bądź ’тс’, параўн. яшчэ ст.-бел. лечатсѧ в кого нибѫ​ди (XVI ст.), дзе выступае форма загаднага ладу 3‑й ас. адз. л. ад быць (Карскі 2–3, 269); адмоўе ў складзе гэтых выразаў мае ўзмацняльны (афектыўны) характар (ESSJ SG, 2, 323, насуперак Фасмеру, 3, 72, які бачыць тут параўнальную функцыю).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рэвалю́цыя

(фр. révolution, ад лац. revolutio = пераварот)

1) карэнны пераварот у жыцці грамадства, які заключаецца ў гвалтоўным звяржэнні старога грамадскага ладу і ўстанаўленні новага;

2) перан. карэнныя змены ў якой-н. галіне (навуцы, тэхніцы, мастацтве), якія прыводзяць да абнаўлення (напр. навукова-тэхнічная р.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)