комплекс абсталявання і апаратуры для тэлефоннай сувязі. Складаецца з тэлеф. вузлоў сувязі (тэлефонных станцый, падстанцый, канцэнтратараў і інш.), ліній сувязі і тэлефонных апаратаў. Паводле функцыян. і структурнага прызначэння Т.с. падзяляюцца на мясцовыя (напр., гарадскія, сельскія), міжгароднія і міжнародныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКІ УНІВЕРСІТЭ́Тімя А.А.Куляшова.
Засн. ў 1918 у Магілёве як пед.ін-т на базе Магілёўскага настаўніцкага інстытута. У 1919 перайменаваны ў Ін-тнар. адукацыі. У 1924 аб’яднаны з пед. ф-там БДУ. У 1930 адноўлены як пед.ін-т. У 1937 пры ін-це створаны настаўніцкі ін-т з 2-гадовым тэрмінам навучання для падрыхтоўкі настаўнікаў 5—7-х класаў агульнаадук. школы. Імя Куляшова прысвоена ў 1978. З 20.6.1997 ун-т. У 1998/99 навуч.г. ф-ты: гіст., пед., філал., замежных моў, біял., прыродазнаўства, эканам., фізіка-матэм., дашкольнага выхавання, фіз. выхавання, даінстытуцкай падрыхтоўкі і прафарыентацыі. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1992. Пры ун-це больш за 100 спецыялізаваных лабараторый і кабінетаў, б-ка (каля 500 тыс.экз.), навуч.-спарт.комплекс і навучальна-біял. база «Любуж». На базе М.у. створаны вучэбна-навук.комплекс.
архітэктурны комплекс 17 ст. ў г. Істра Маскоўскай вобл.Засн. ў 1656 патрыярхам Ніканам як падмаскоўная рэзідэнцыя патрыярха. У 17 ст. буйны культ.цэнтр. У ансамблі манастыра: Васкрасенскі сабор (1656—85, пабудаваны паводле плана храма Саламона ў Іерусаліме; у аздабленні сабора шырока выкарыстаны паліхромная кафля бел. майстроў І.Максімава, С.Палубеса, П.Заборскага, рэльефная разьба па дрэве К.Міхайлава і інш.), скіт Нікана (1658). трапезныя і бальнічныя палаты (1686), цэрквы Раства Хрыстова і Трохсвяціцельская, палац царэўны Таццяны Міхайлаўны. брацкія карпусы (усе 1686—98). каменная агароджа з шатровымі вежамі і «Святая брама» з надбрамнай царквой (1690—97, дойлід Я.Бухвостаў) і інш. У 1918 манастыр закрыты. З 1935 — Маскоўскі абл. краязнаўчы музей. У 1941 комплекс разрабаваны і спалены ням.-фаш. захопнікамі. На яго тэрыторыі створаны гіст.-маст. музей. Знаходзіцца на рэстаўрацыі (2000).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦУГ (Zug) Шыман Багуміл (20.11.1733, г. Мерзебург, Германія — 11.8.1807),
польскі архітэктар; прадстаўнік класіцызму. З 1752 працаваў у Саксонскай буд. управе (г. Дрэздэн), з 1762 у Польшчы. Найб. значныя работы ў Варшаве: палацы Бланка (1762—64), К.Панятоўскага на Сольцы (1772), Браніцкіх, Сангушкаў (абодва з 1777) і інш., бровар на Сольцы (1768), лютэранская царква св. Тройцы (1777—80), ратуша на Лешне і дом Рослера і Гартвіга (абодва каля 1784), паркавы комплекс на Сольцы (1772—80). У Аркадзіі (каля Няборава) спраектаваў парк (з 1778), Дом прымаса (да 1783), храм Дзіяны (1783), акведук (1784). Перабудаваў палац А.Радзівіл у Нябораве (1775—80). На Беларусі паводле праекта Ц. пабудаваны драўляны палац Л.Тышкевіча ў в. Гародна Воранаўскага р-на Гродзенскай вобл. (1779—80, не захаваўся), які ўваходзіў у комплекс Гародзенскай сядзібы.
Ш.Б.Цуг. Лютэранская царква святой Тройцы ў Варшаве. 1777—80.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ДЗЕЎШЧЫНА,
вёска ў Красненскім с/с Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. Цэнтр калгаса. За 22 км ад Маладзечна, 70 км ад Мінска, 5 км ад чыг. ст. Уша. 433 ж., 137 двароў (1996). Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Мемарыяльны комплекснар. славы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭЛЕГРА́ФНАЯ СТА́НЦЫЯ,
комплекс абсталявання, прызначаны для камутацыі каналаў сувязітэлегр. сеткі. На Т.с. арганізуюцца часовыя злучэнні канцавых пунктаў тэлегр. сеткі ў працэсе тэлеграфнай сувязі. Злучэнні наладжваюцца ўручную аператарам-тэлеграфістам (на Т.с., абсталяваных тэлегр.камутатарамі) або аўтаматычна (на Т.с. з аўтам. камутацыйнымі ўстройствамі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІ́ТНЕС (англ. fitness прыдатнасць, слушнасць, добрае здароўе),
розныя формы фізічнай культуры аздараўленчага і спарт. кірунку. Выкарыстоўвае шырокі комплексфіз. практыкаванняў: аэробікі, элементаў гімнастыкі, танц. рухаў, баявых мастацтваў, псіхатрэнінгу. Заняткі праводзяцца ў фітнес-клубах, залах, басейнах, на адкрытых пляцоўках для розных узроставых груп насельніцтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
біястратыграфі́чны
(ад біястратыграфія);
б-ая зона — слаі зямной кары, у кожным з якіх змяшчаецца пэўны комплекс скамянелых рэшткаў вымерлых арганізмаў, характэрны толькі для дадзенага слоя.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БЕНДЭ́Р-ХАМЕЙНІ́,
горад на Пд Ірана. Каля 35 тыс.ж. (1990). Нафтаэкспартны і рыбалоўны порт на беразе Персідскага зал. Чыг. ст. (паўд. заканчэнне Трансіранскай чыгункі). Аэрапорт. Нафтахім. (у т. л. буйнейшы на Сярэднім Усходзе нафтахім. комплекс) і харч. прадпрыемствы. Да 1979 называўся Бендэр-Шахпур.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯЛАГІ́ЧНАЯ МЕЛІЯРА́ЦЫЯ,
комплекс мерапрыемстваў па паляпшэнні біялагічнай прадукцыйнасці і інш. карысных якасцяў прыроднага асяроддзя біял. метадамі. Можа мець самаст. значэнне, выкарыстоўваецца як адзін з этапаў аднаўлення парушаных зямель або ўваходзіць у агульнае кола меліярац. мерапрыемстваў па паляпшэнні прыроднага асяроддзя с.-г. і інш. угоддзяў.