гіпатэты́чны
(гр. hypotetikos)
заснаваны на гіпотэзе; мяркуемы меркаваны (напр. г-ае сцвярджэнне).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
апастэрыёрны
(ад апастэрыёры)
заснаваны на вопыце, які вынікае з вопыту (проціл. апрыёрны).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
эгаліта́рны
(фр. égalitaire, ад égalité = роўнасць)
заснаваны на ўраўняльным падзеле прыватнай уласнасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ДАГЕРАТЫ́ПІЯ (ад імя франц. вынаходніка Л.Ж.Дагера),
першы з набыўшых пашырэнне спосабаў фатаграфіі, заснаваны на выкарыстанні святлоадчувальных матэрыялаў, якія маюць галагеніды серабра. Прапанаваны ў 1839 (лічыцца годам заснавання фатаграфіі). Выкарыстоўваўся пераважна для партрэтнай здымкі да вынаходства мокракаладыйнага працэсу. Асн. недахопы дагератыпіі — нізкая святлоадчувальнасць фотапласцінак, немагчымасць атрымання копій з выявы.
т. 5, с. 572
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮМІНЕСЦЭ́НТНЫ АНА́ЛІЗ,
сукупнасць якасных і колькасных метадаў аналізу, заснаваных на назіранні люмінесцэнцыі. Пры гэтым рэгіструюць уласнае свячэнне атамаў або малекул, якія ўваходзяць у аб’ект, што даследуецца, або свячэнне спецыяльна ўведзенага люмінафору. Рэчыва ўзбуджаюць найчасцей ультрафіялетавым святлом і наглядаюць люмінесцэнцыю візуальна ці з дапамогай фатометраў.
Хімічны Л.а. заснаваны на характарыстычнасці свячэння кожнага рэчыва. Ім карыстаюцца для ідэнтыфікацыі рэчываў, вызначэння структуры малекул, кантролю чыстаты хім. прадукцыі, вызначэння канцэнтрацыі рэчываў і інш. Сартавы Л.а. дае магчымасць сартаваць шкло. насенне, раздзяляць разнародныя часцінкі, вызначаць шляхі перамяшчэння вадкасці (падземнае цячэнне, кровазварот), нябачныя надпісы, сляды бясколерных рэчываў (пры экспертызе). Люмінесцэнтныя мікраскапія і дэфектаскапія заснаваны на люмінесцэнцыі мікрачасцінак (пераважна біялагічных) у спец. мікраскопах і свячэнні люмінафораў у мікрарасколінах дэталей ці люмінафораў, якія прасачыліся праз парушэнні герметычнасці.
Літ.:
Люминесцентный анализ. М., 1961;
Божевольнов Е.А. Люминесцентный анализ неорганических веществ. М., 1966.
Г.П.Гурыновіч, Б.М.Джагараў.
т. 9, с. 407
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
каламбу́р, ‑а, м.
Жарт, заснаваны на выкарыстоўванні розных слоў, блізкіх па гучанню, або розных значэнняў аднаго слова; гульня слоў. Быстроў не вешаў галавы, пасмейваўся сабе, сыпаў каламбурамі і, здавалася, быў зусім задаволены лёсам. Мележ.
[Фр. calembour.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каскадзёр, ‑а, м.
1. У цыркавым мастацтве — выканаўца нумара, які звычайна мае характар пантамімічнай сцэнкі і заснаваны на камічных акрабатычных падзеннях (каскадах).
2. Асоба, якая выконвае ў кінафільмах складаныя або небяспечныя для жыцця трукі.
[Фр. cascadeur.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэрмаэлектры́чны, ‑ая, ‑ае.
Спец.
1. Звязаны з працэсам непасрэднага пераходу цеплавой энергіі ў электрычную ў правадніках. Тэрмаэлектрычныя з’явы.
2. Заснаваны на дзеянні двух розных праваднікоў, якія ўтвараюць замкнуты ланцуг. Тэрмаэлектрычны тэрмометр. Тэрмаэлектрычны метад кантролю.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЎТЭНТЫ́ЧНЫ ТЭКСТ (ад грэч. authentikos сапраўдны),
дакладны, заснаваны на першакрыніцы тэкст якога-небудзь дакумента, твора (складзены, як правіла, на інш. мове). У міжнар. праве — тэкст міжнар. дагавора, які дзяржавы — удзельніцы дагавору разглядаюць як асноўны, дакладны тэкст арыгінала. Калі дагавор складаецца на некалькіх мовах, то ўсе тэксты на гэтых мовах абвяшчаюцца аўтэнтычнымі.
т. 2, с. 123
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПАСТУШО́К»,
старадаўні бел. нар. танец, заснаваны на пастухоўскіх гульнях. Муз. памер 2/4. Тэмп умераны. Характар танца вясёлы, заўзяты. Танцоры імітуюць паводзіны статка. Пастушок, які ўмела валодае пугай, прымушае ўсіх падпарадкавацца яго волі. Зафіксаваны ў 20 ст. ў в. Наркі Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл. І.Серыкавым.
Л.К.Алексютовіч.
т. 12, с. 174
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)