аўстрыйскі паліт. і дзярж.дзеяч, дыпламат, эканаміст. Скончыў Венскі эканам.ун-т. У 1960-я г. сакратар федэральнага канцлера І.Клаўса. З 1969 на дыпламат. службе. У 1978—82 прадстаўнік Аўстрыі пры ААН, да 1987 пасол у ЗША. З 1992 федэральны прэзідэнт Аўстрыі, садзейнічаў уступленню краіны ў Еўрап. саюз (1.1.1995).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІЯ-УЛЬ-ХАК (Махамад) (12.8.1924, г. Джаландхар, Індыя — 17.8.1988),
пакістанскі ваен. і дзярж.дзеяч. Удзельнік інд.-пакістанскіх войнаў (1965, 1971). З 1973 генерал і нач. штаба сухапутнай арміі. У 1977 узначаліў дзярж.ваен. пераварот, у 1977—78 кіраўнік урада і ваен. адміністрацыі. З 1978 прэзідэнт Пакістана. Імкнуўся да ісламізацыі эканам. і грамадскага жыцця ў краіне. Загінуў у авіякатастрофе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРО́З (Аляксандр Аляксандравіч) (н. 29.2.1944, с. Буда Тарашчанскага р-на Кіеўскай вобл.),
дзяржаўны і паліт.дзеяч Украіны. Скончыў Укр.с.-г. акадэмію ў Кіеве. Працаваў інжынерам у сельскай гаспадарцы. У 1976—89 на розных пасадах у парт.-дзярж. апараце Украіны. З 1991 дэпутат, у 1994—98 старшыня Вярх. Рады Украіны. З 1994 старшыня Палітсавета Сацыяліст. партыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕНО́ЦІ ((Menotti) Чыра) (22.1.1798, г. Карпі, Італія — 26.5.1831),
дзеячітальян.нац.-вызв. руху. Фабрыкант у г. Мадэна (сталіцы аднайм. герцагства). Удзельнік руху карбанарыяў. Узначаліў рэв. змову з мэтай дасягнення адзінства і незалежнасці Італіі. Арыштаваны 3.2.1831 напярэдадні падрыхтаванага ім паўстання ў Мадэне, якое перарасло ў рэвалюцыю ў Цэнтр. Італіі. Пасля задушэння рэвалюцыі аўстр. войскамі (сак. 1831) М. пакараны смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭТО́РЫУС ((Pretorius) Марцінус Веселс) (17.9.1819, каля Храф-Рэйнета, Паўд.-Афр. Рэспубліка — 19.5.1901),
палітычны дзеяч бурскіх рэспублік. Сын А.В.Я.Прэторыуса. Адзін з заснавальнікаў Паўд.-Афр. Рэспублікі (гл.Трансвааль), яе прэзідэнт у 1857—60 і 1864—71. У 1860—63 прэзідэнт Аранжавай свабоднай дзяржавы. Адзін з кіраўнікоў барацьбы супраць брыт. акупацыі (1878—81). У 1881—83 чл. кіруючага трыумвірату Трансвааля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛАНТА́Й, Калонтай (Kołłątaj) Гуга (1.4.1750, в.Вял. Дэдэркалы Шумскага р-на Цярнопальскай вобл., Украіна — 28.2.1812), паліт.дзеяч Рэчы Паспалітай, філосаф, педагог, публіцыст. Д-р філасофіі і тэалогіі. Вучыўся ў Кракаўскім ун-це, у Італіі (1772—74). З 1774 кракаўскі канонік. ДзеячАдукацыйнай камісіі, распрацаваў план развіцця адукацыі ў Рэчы Паспалітай, які стаў асновай «Статута» гэтай камісіі. У 1782—86 рэктар Кракаўскага ун-та. Лідэр рэфарматарскай плыні ў час працы Чатырохгадовага сейма 1788—92. Адзін з аўтараў Канстытуцыі 3 мая 1791. Падтрымліваў ідэю цэнтралізацыі Рэчы Паспалітай праз больш цеснае аб’яднанне ВКЛ э Польшчай. Адзін з вядучых ідэолагаў, потым кіраўнік «левага» («якабінскага») крыла ў час паўстання 1794. Пасля паражэння паўстання ў аўстр. зняволенні. У 1802—06 жыў на Валыні, адзін з заснавальнікаў Крамянецкага ліцэя. Аўтар шэрагу філас. і гіст. прац, заснаваных на перадавых ідэях Асветніцтва, вучэнні франц. фізіякратаў, эвалюц. канцэпцыі развіцця грамадства.
Літ.:
Хинц Х.Ф. Гуго Коллонтай: Пер. с пол. М., 1978;
Pasztor M. Hugo Kołłątaj na sejmie Wielkim w latach 1791—1792. Warszawa, 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́УСІНЕН (Ота Вільгельмавіч) (4.10.1881, г. Лаўка, Фінляндыя — 17.5.1964),
фінляндскі і савецкі паліт. і дзярж.дзеяч, дзеячміжнар.камуніст. руху. Акад.АНСССР (1958). Герой Сац. Працы (1961). Скончыў Гельсінгфорскі (Хельсінкскі) ун-т (1905). З 1904 лідэр Сацыял-дэмакратычнай партыі Фінляндыі, рэдактар яе тэарэт. органаў «Sosialistinen aikakauslehti» («Сацыялістычны часопіс», 1906—08) і «Työmies» («Работнік», 1907—16). У 1908—17 дэп.фінл. сейма. Адзін з кіраўнікоў Фінляндскай рэвалюцыі 1918 і заснавальнікаў Камуніст. партыі Фінляндыі. Дэлегат 1-га, 3—7-га кангрэсаў Камінтэрна (гл.Камуністычны Інтэрнацыянал), у 1921—39 чл. Прэзідыума і сакратар яго Выканкома. З 1922 у СССР. У 1940—56 старшыня Прэзідыума Вярх. Савета Карэла-Фінскай ССР і нам. старшыні Прэзідыума Вярх. Савета СССР. З 1941 чл.ЦККПСС, у 1952—53 і 1957—64 чл. Прэзідыума і сакратар ЦККПСС. Дэп. Вярх. СаветаСССР з 1940. Працы па гісторыі рэв. руху ў Фінляндыі, пытаннях міжнар.камуніст. і рабочага руху.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НКРУ́МА ((Nkrumah) Кваме) (21.9.1909, Нкрофул, каля г. Аксім, Гана — 27.4.1972),
дзяржаўны і паліт.дзеяч Ганы, адзін з ідэолагаў афр.нац.-вызв. руху. Скончыў Лінкальнскі ун-т (ЗША), вучыўся ў Лонданскім ун-це і школе эканомікі і паліт.навук.Дзеяч панафр. руху ў ЗША і Еўропе (гл.Панафрыканізм). З 1947 ген. сакратар партыі Аб’яднаны канвент Залатога Берага, у 1949 стварыў Нар. партыю канвента. Ў 1948 і 1950—51 арыштаваны брыт. ўладамі. З 1952 прэм’ер-міністр першага афр. ўрада Залатога Берага (з 1957 Гана). З 1957 прэм’ер-міністр, з 1960 адначасова прэзідэнт Ганы. Адзін з ініцыятараў стварэння Арг-цыі афр. адзінства. Спробы Н. пабудовы ў Гане «афр. сацыялізму» і хуткага стварэння буйной прам-сці выклікалі цяжкі сац.-эканам. крызіс у краіне. 24.2.1966 скінуты ваеннымі. Жыў у эміграцыі ў Гвінеі.
Тв.:
Рус. пер — Автобиография. М., 1961;
Я говорю о свободе: Изложение африканской идеологии. М., 1962;
Африка должна объединиться. М., 1964.
Літ.:
Ульяновский Р.А. Кваме Нкрума // Ульяновский Р.А. Политические портреты борцов за национальную независимость. М., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
стоўп1, стаўпа, м.
Абл. Сцірта, торп. Ціток узлез на жытні стоўп і адразу ўбачыў, што снапы каля сцяны паварушаны.Лобан./увобразнымужыв.Сваю ноч верасень дасыпае дзе-небудзь у гумне, на стаўпе духмянага мурагу.Васілевіч.
стоўп2, стаўпа, м.
1.Спец. Вежа або калона. Александрыйскі стоўп.
2. Тое, што і слуп (у 2 знач.). Даўно ўжо зышла на зямлю .. цёплая летняя ноч, і залацісты стоўп ад поўнага месяца лёг на люстраную гладзь шырокай Волгі.Багдановіч.
3.перан.Іран. Важны дзеяч, значная службовая асоба. Стаўпы грамадства. □ Раней, бывала, «стаўпы парадку» і кроку не ступяць, каб не наведаць яго; ніколі, бывала, не абыходзілася, каб на Марціна не склалі пратакола або не ўшпілілі штрафу.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уругвайскі ваенны і паліт.дзеяч, нац. герой Уругвая. Служыў у ісп.калан. войсках. У 1811—14 узначальваў нар. паўстанне Усх. берага (сучасны Уругвай) супраць ісп. панавання. Выступаў за незалежнасць Уругвая, супраць далучэння яго да Аргенціны. У 1816—20 вёў барацьбу супраць браз. агрэсіі. У 1820 пацярпеў паражэнне ад партуг.-браз. войскаў і інтэрніраваны ў Парагваі.