рускі геолаг. Акад. Пецярбургскай АН (1850). Скончыў Дэрпцкі (Тартускі) ун-т (1825), Пецярбургскі горныін-т (1838; у 1865—72 яго дырэктар). Адзін з арганізатараў і з 1882 дырэктар Геал.к-та. Вёў геал. даследаванні на Урале, Алтаі, Сярэдняй Азіі, вывучаў Данецкі і Дамброўскі кам.-вуг. басейны, жал. руды Падмаскоўя, гразевыя вулканы і радовішчы нафты на Таманскім і Керчанскім п-вах і інш. Склаў «Генеральную карту горных фармацый Еўрапейскай Расіі» (1841). Дзямідаўская прэмія 1842.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕРАЎПІА́НСКІ ХРЫБЕ́Тгорны хрыбет у сістэме Гісара-Алая ва Узбекістане і Таджыкістане, на Пд ад р. Зераўшан. Даўж. каля 370 км. Выш. да 5489 м (г. Чымтарга). На У (да р. Фандар’я) — высакагорны рэльеф з вяршынямі выш. да 4500—5000 м, на З — сярэднягор’е з карставымі формамі рэльефу (карставая бездань Кіеўская, глыб. 950 м). Складзены ў асн. з крышт. сланцаў і вапнякоў, часткова з гранітаў. На схілах — рэдкалессе (пераважна з арчы), горныя стэпы і альпійскія лугі. Ледавікі (агульная пл. 307 км²).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ЎКА (Cauca),
рака ў Калумбіі, левы прыток р. Магдалена. Даўж. 1350 км, пл. басейна каля 80 тыс.км². Пачынаецца на ПдЦэнтр. Кардыльеры, цячэ ў глыбокай тэктанічнай даліне паміж Цэнтр. і Зах. Кардыльерай, праразае горны масіў Анцьёкія, дзе ўтварае парогі і вадаспады, потым — па Прыкарыбскай нізіне, у шырокай даліне з пратокамі і азёрамі. Паводкі вясной і восенню. Сярэдні гадавы расход каля 2000 м³/с. Суднаходная на ўчастках ад г. Калі да г. Картага і ад г. Анцьёкія да вусця (усяго 620 км).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІНГС-КАНЬЁН (Kings Canyon),
нацыянальны парк у ЗША, у штаце Каліфорнія, на зах. схілах цэнтр.ч. горнай сістэмы Сьера-Невада. Засн. ў 1940. Пл. 186,2 тыс.га. Горныя хрыбты (выш. 1500—2500 м), хрыбет Сьера-Невада (выш. 4116 м), самы глыбокі ў Паўн. Амерыцы аднайм. каньён (2400 м, цясніна р. Кінгс), азёры, вадаспады, горныя лугі, хвойныя лясы (хвоя, піхта, секвоядэндран гіганцкі). Водзяцца чорны мядзведзь, горны баран і інш. Агаленні меза- і кайназойскіх адкладаў. Біясферны рэзерват. Аб’ект турызму.
савецкі матэматык і механік, адзін з заснавальнікаў нелінейнай механікі. Акад.АН Украіны (1922), АНСССР (1929; чл.-кар. з 1928). Чл. многіх замежных навук. т-ваў. Скончыў Пецярбургскі горныін-т (1902), дзе і працаваў з 1910. З 1917 праф. Крымскага ун-та, з 1922 у АН Украіны, адначасова з 1928 у АНСССР. Навук. працы па інтэрпаляцыі і набліжаным інтэграванні ўраўненняў матэм. фізікі, нелінейнай механіцы, гісторыі навукі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВА́РА (Navarra),
аўтаномная вобласць на Пн Іспаніі, у паўд. адгор’ях Зах. Пірэнеяў. Пл 10,4 тыс.км². Нас. каля 550 тыс.чал. (1997). У адм. адносінах утварае прав. Навара. Адм. ц. — г. Памплона. Рэльеф горны (пік Ані, 2504 м). Клімат умераны. За год выпадае 500—1000 мм ападкаў. У гарах захаваліся шыракалістыя лясы. Вырошчваюць пшаніцу, цукр. буракі, агародніну. Вінаградарства і садоўніцтва. Жывёлагадоўля (буйн. раг. жывёла і авечкі). Прам-сць: металург., металаапр., хім., дрэваапр., папяровая, харч., у т. л.цукр. і вінаробчая, гарбарна-абутковая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЯ́РКАЎ Васіль Данілавіч, рускі землепраходзец (17 ст.). У 1643—46 кіраваў атрадам (каля 130 чал.), які прайшоў ад Якуцка па рэках Лена, Алдан, Уур, Ганам і праз водападзел выйшаў да р. Зея і потым да р. Амур. Ад вусця Амура па Ахоцкім м. дасягнуў вусця р. Улья і адтуль праз горныхр. Джугджур, па рэках Мая і Алдан вярнуўся ў Якуцк. Сабраў каштоўныя звесткі аб прыродзе і насельніцтве Д. Усходу. Яго імем наз.гар. пасёлак у Рэспубліцы Саха (Якуція) у Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕБУ́ (Cebú),
востраў у цэнтр.ч. Філіпінскага архіпелага. Пл. 4,4 тыс.км² (з прылеглымі астравамі, што ўваходзяць у аднайм. правінцыю, каля 5,1 тыс.км²), даўж. каля 220 км. Рэльеф пераважна горны, выш. да 1073 м. Складзены ў асн. з дыярыту і крышт. сланцаў, перакрытых пясчанікамі, гліністымі сланцамі, вапнякамі. Уздоўж узбярэжжаў каралавыя рыфы. Клімат субэкватарыяльны. Аладкаў 1500 мм за год. У гарах цэнтр.ч. — вільготныя трапічныя лясы, па перыферыі — лугі. Трапічнае земляробства (вырошчванне кукурузы, цукр. трыснягу, рысу, тытуню, манга). Рыбалоўства. Порт — Себу.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Трымунта́н ‘сіберны вецер’ (Сцяшк. Сл.), трымукта́н ‘паўночны вецер’ (калінк, Арх. ГУ). Міжземнаморскі тэрмін з франц.tramontane ‘паўночны халодны вецер на заходнім узбярэжжы Італіі і паўночнай Корсікі’ або з італ.tramontano ‘тс’ < tra‑ ‘праз’ (< лац.trans‑ ‘тс’) і montana ‘гарыстая мясцовасць, нагор’е’ (лац.mons, montis ‘гара’) (Фасмер, 4, 93; ЕСУМ, 5, 618; SWO, 1980, 769), якія рознымі шляхамі трапілі на Беларусь. Параўн. польск.tramontana ‘паўночны вецер’, рус.азоўск.трамонта́но, тремонта́на ‘тс’, дан.термонта́н ‘горны вецер’.