Ма́кшта ’мачта’ (Нас., Яруш.), макштовы лес ’мачтавы лес’ (Нас.). Ст.-бел. маштъ (XVII ст.) ’мачта’ запазычана са ст.-польск. maszt(а) ’тс’ (Булыка, Запазыч., 199), якое з ням. Mast ’тс’, ’слуп’ < лац. mālus ’мачтавае дрэва’ (Брукнер, 324; Васэрцыер, 148). Устаўное ‑к‑ з’явілася пад уплывам слова бакшта ’вежа, турма’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ма́та ’пляцёнка з саломы, травы для ўцяплення дзвярэй, вакон ці падлогі’ (ТСБМ, Грыг., Сцяшк., Шушк., П. С., Шат., Бяльк.; КЭС, лаг.; беласт., Сл. ПЗБ), мат ’тс’ (Нас.), ’шчыток з саломы’. (ТС), віл. ма́тачына ’тс’ (Сл. ПЗБ). З польск. mata ’тс’, якое з лац. matta (праз італ. мову) (Брукнер, 325).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Блюзні́ць ’хлусіць, гаварыць дрэннае, блюзнерыць’ (Нас.), блю́зніць (Бяльк., БРС); з іншым вакалізмам блу́зніць ’трызніць’ (Шат.). Ст.-бел. блюзнити, блузнити ’ганьбіць’, блюзнерца, блузнерца ’блюзнер, богазневажальнік’ (Булыка, Запазыч.). Паводле Булыкі, там жа, запазычанне з польск. blužnić (аб польскім слове Брукнер, 30; Слаўскі, 1, 34). Гл. яшчэ Рыхардт, Poln., 36; Рудніцкі, 151.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лата́цце, латате, лататьте ’лотаць, Caltha palustris L.’ (Бес.; драг., КЭС), латаць, латаць ’тс’ (Сцяшк., Гарэц., Юрч. Вытв.), воран. латач, ганц. латашнік ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). Да лотаць (гл.). Пачатковае ла- яшчэ з прасл. перыяду; аб яго чаргаванні з lo- гл. Брукнер (KZ, 48, 217) і Слаўскі (5, 129).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бутэ́лька, таксама бутэ́ль (Нас.), бутэ́лка (Бяльк.). Укр. буте́лька. Запазычанне з польск. butelka ’тс’ (а гэта з франц. bouteille). Гл. Варш. сл., 1, 241; Брукнер, 51; Рыхардт, Poln., 38; Кюнэ, Poln., 47; Рудніцкі, 1, 274. Гл. яшчэ бу́тля. Падрабязна аб усёй групе слоў гл. Губшмід, Schläuche, 38 і наст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бі́бул ’картон’ (Арх. Бяльк., слонім.), бібу́ла ’прамакальная папера’ (Сцяц.). Укр. бібу́ла ’абгортачная папера’. З польск. bibuła ’від грубай паперы, якая ўцягвае ў сябе вільгаць’ (а гэта з лац. bibula да bibere ’піць’, гл. Варш. сл., 1, 145; Брукнер, 25). Ст.-бел. бибула ’тонкая абгортачная папера’ (XVII ст., Булыка, Запазыч.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Варахава́ты ’непрасохлы’ (КТС); ’варахаватае сена’. Магчыма, перанос значэння ’сена непрасохлае < сена, якое трэба варушыць’. Тады варахаваты да прасл. *vorxъ‑, *vьrxъ‑ (Фасмер, 1, 355; Брукнер, 601, дзе падаюцца бел. во́рох ’шум’, поворохаць ’разбураць’, воро́х ’трэск’). Параўн. варо́хаць ’варочаць з шорахам, рабіць шорах’, ворах ’шорах, шум; пераварот, нарушэнне парадку’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́дла ’труп жывёліны, мярцвячына; аб кім-, чым-н. вельмі дрэнным’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Бяльк., Грыг., Мядзв., Гарэц.), па́дліна ’тс’ (ТС), па́дло ’аб тым, хто благі’ (Сл. ПЗБ). З польск. padło ’тс’ (Карскі, Белорусы, 146), таксама як і па́дліна < польск. padlina (Кюнэ, Poln., 83). Да падаць (Брукнер, 390).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́спач ’стан, пачуццё крайняй безнадзейнасці, упадку’ (ТСБМ, Яруш., Байк. і Некр.), ’адчай’ (ваўк., Сл. ПЗБ), роспачлівы, роспачны ’поўны роспачы’ (ТСБМ). З польск. rozpacz ’тс’, якое Брукнер (465) узводзіць да opak ’наадварот’. На іншую магчымасць паказвае ст.-рус. розпачь «щель земная» («Алфавит иностранных речей» XVII ст.), гл. Кохман, Polonica, 49.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сакрэ́т ’тое, што падлягае захаванню употай, аб чым не гавораць усім; тайна’ (ТСБМ, Шат., Касп., Байк. і Некр.). З польск. sekret, таксама як і рус. секре́т (гл. Фасмер, 3, 593; Кюнэ, Poln., 96). Польскае слова з лац. sekretus ’тое, што аддзелена, скрыта; тайна’ (Фасмер, там жа; Брукнер, 484).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)