БЕ́КЕР Ян Самуэль, архітэктар 2-й пал. 18 ст. Працаваў у канцлера ВКЛкн. Л.Сапегі. Паводле яго праектаў пабудаваны Ружанская Петрапаўлаўская царква і манастыр базыльян (1779), Ружанскі касцёл Казіміра (1792, уваходзіў у комплекс базыльянскага манастыра), Дзярэчынскі палац (1786, з арх. Л.Гуцэвічам), рэканструяваны Ружанскі Троіцкі касцёл (1779), перабудаваны Ружанскі палац (1784—86, гл.Ружанскі палацавы комплекс).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІКРА́Т (Kallikratēs),
старажытнагрэчаскі архітэктар сярэдзіны 5 ст. да н.э.; прадстаўнік перыяду класікі. Пабудаваў на Афінскім акропалі невял. іанічны храм Ніке Аптэрас (Бяскрылай Перамогі; праект 449 да н.э., скончаны каля 420 да н.э.), Парфенон (447—438 да н.э., з Іктынам). Удзельнічаў у буд-ве так званых доўгіх сцен (каля 457—445 да н.э.) паміж Афінамі і Пірэем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МПЕН (Campen, Kampen) Якаб ван (2.2.1595, г. Харлем, Нідэрланды — 13.9.1657), галандскі архітэктар, прадстаўнік класіцызму 17 ст. Вучыўся, верагодна, у Італіі (1615—21), вывучаў творчасць А.Паладыо. Працаваў у Харлеме (1621—30). Работы ў стрыманым, крыху халодным стылі: невял. палац Маўрыцхёйс у Гаазе (1633—35, з П.Постам), ратуша ў Амстэрдаме (цяпер каралеўскі палац; 1648—55) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВА́САЎ Аляксей Васілевіч (1718—20.2.1772),
расійскі архітэктар. Узначальваў арх. частку Камісіі па мураваным буд-ве С.-Пецярбурга і Масквы. Кіраваў стварэннем ген. плана Пецярбурга (1763—69), склаў праект рэканструкцыі адміралцейскай ч. горада і праекты перадмаставых плошчаў у месцы перакрыжавання р. Фантанка з гар. магістралямі. Працаваў над праектамі планіроўкі Казані (1766), Цвяры (1767), Астрахані (1768), Харкава (1768) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́СЕР (Passer) Арэнт (?—1637),
эстонскі скульптар і архітэктар. Паходзіў з Нідэрландаў. Працаваў пераважна ў Таліне (1589—1637) і г. Хаапсалу (1626—28). У творах апіраўся на традыцыі нідэрл.маньерызму, спалучаў выкананыя ў высокім рэльефе фігуры з пышным паліхромным арнаментам (надмагілле Понтуса дэ ла Гардзі ў Домскай царкве, 1589—95; фасад будынка брацтва Чорнагаловых, 1597, у Таліне).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
П’ЕРМАРЫ́НІ (Piermarini) Джузепе (18.7.1734, г. Фаліньё, Італія — 18.2.1808),
італьянскі архітэктар, прадстаўнік класіцызму. Вучань Л.Ванвітэлі. Працаваў інспектарам буд-ва ў Ламбардыі. З 1776 выкладаў у АМ у Мілане. Асн. творы: Палацца Бельджаёза (1773—81) і Рэале, т-р«Ла Скала» (абодва 1778) у Мілане, Палацца дэль Акадэмія Вірджыліяна ў Мантуі (фасад 1773), віла Рэале ў Монцы (1776—80) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́ЛАРТ, Паларт (Poelaert) Жазеф (21.3.1817, Брусель — 3.11.1879), бельгійскі архітэктар, прадстаўнік эклектычных стыляў у бельг. архітэктуры. Вучыўся ў Парыжы. Быў на пасадзе гар. архітэктара Бруселя. Асн. творы ў Бруселі: Калона кангрэса (1850—59, выш. 47 м), царква Нотр-Дам у Лакене (1854—72, неаготыка), Палац юстыцыі (1866—83, выш. 118), перабудаваў «Т-р дэ ла Манэ» (1855) і інш.
балгарскі архітэктар; адзін з буйнейшых прадстаўнікоў эпохі Балг. адраджэння. Прафес. адукацыі не меў. Яго пабудовы ў традыцыях нац.балг. дойлідства, адметныя маляўнічасцю, арган. сувяззю з наваколлем: заезны дом Хаджы Ніколы ў г. Тырнава (1858—62), мост цераз р. Янтра ў г. Бяла (1865—67) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЛЬГРЭ́Н (Chalgrin) Жан Франсуа (1739, Парыж — 21.1.1811),
французскі архітэктар. Вучыўся ў Дж.Н.Сервандоні і Л.П.Маро-Дэпру; наведаў Рым (1758). Пабудаваў у Парыжы ў стылі класіцызму шэраг асабнякоў (1760-я г.), царкву Сен-Філіп-дзю-Руль (1769—84). Асн. яго работа — трыумфальная арка на пл. Зоркі (цяпер пл. дэ Голя; 1806—37; іл.гл. да арт.Парыж).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ВІН Леанід Мендэлевіч (н. 25.7.1936, Мінск),
бел.архітэктар. Засл.архітэктар Беларусі (1988). Скончыў БПІ (1960). Працаваў у ін-це «Мінскпраект» (у 1980—97 кіраўнік арх. майстэрні). Работы ў Мінску: інтэрнат трактарнага з-да (1966), павільён Рэсп. выставачнага цэнтра (1968), будынак б. гаркома КПБ (1979; цяпер Мін-ва замежных спраў), станцыі метро «Плошча Леніна» (1984; цяпер «Плошча Незалежнасці») і «Няміга» (1990); праект дэталёвай планіроўкі і забудовы цэнтра (1970—75), Машэрава праспекта, рэканструкцыя і добраўпарадкаванне Траецкага прадмесця (1980—86, усе ў сааўт.). Працуе таксама ў галіне манум. мастацтва: арх.-скульпт. мемар. комплексы Хатынь (Ленінская прэмія 1970), «Прарыў», «Кацюша» і «Праклён фашызму» (усе ў сааўт); помнікі Я.Купалу і Я.Коласу ў Мінску (абодва 1972), К.С.Заслонаву ў Оршы (1964), падпольшчыкам Асінторфа, Ф.Конанавай у г. Любань (абодва 1967), М.Ф.Гастэлу і яго экіпажу каля г.п. Радашковічы (1976) і інш. Сярод інш. твораў помнікі воінам-бухарцам у Бухары (1975), «Салдацкае поле» ў г. Валгаград (1976—80, абодва ў сааўт.). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1967.