ДЗМІТРАЧЭ́НКА (Аляксандр Пятровіч) (1.9.1900, г.п. Ула Віцебскай вобл. — 8.8.1981),
савецкі вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Акад. УАСГНІЛ (1967). Засл. дз. нав. РСФСР (1961). Герой Сац. Працы (1966). Скончыў Сцебутаўскі с.-г.ін-т (1922). Працаваў у ВНУ Ленінграда (у 1930—35 і з 1946) і Валагодскім малочным ін-це (у 1939—46). Навук. працы па пытаннях эфектыўнасці выкарыстання і ацэнцы пажыўнасці кармоў, тыпізацыі кармлення с.-г. жывёл, распрацоўцы прынцыпаў нармавання кармлення з выкарыстаннем ЭВМ для складання аптымальных рацыёнаў.
Тв.:
Методы нормирования кормления сельскохозяйственных животных. Л., 1970 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯМ’Я́НАЎ (Мікалай Якаўлевіч) (27.3.1861, г. Цвер, Расія — 19.3.1938),
савецкі хімік-арганік. Акад.АНСССР (1929; чл.-кар. 1924). Скончыў Маскоўскі ун-т (1886). З 1894 праф. Пятроўскай лясной і земляробчай акадэміі ў Маскве, з 1935 у Ін-це арган. хіміі АНСССР. Навук. працы па хіміі цыклічных злучэнняў. Распрацаваў агульны метад атрымання нармальных гранічных гліколяў, ненасычаных спіртоў і ізамерных ім аксідаў. Адкрыў ізамерызацыю аліцыклаў (расшырэнне ці звужэнне на адзін атам вугляроду) пры дэзамінаванні першасных амінаў азоцістай к-той (перагрупоўка Дз., 1903). Ленінская прэмія 1930.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРУЖЫ́НІН (Мікалай Міхайлавіч) (13.1.1886, г. Курск, Расія — 8.8.1986),
рускі гісторык. Акад.АНСССР (1953). Скончыў юрыд. (1911) і гісторыка-філал. (1918) ф-ты Маскоўскага ун-та. Працаваў пераважна ў Маскоўскім ун-це (1929—48), з 1938 у Ін-це гісторыі АНСССР. Аўтар прац па гісторыі эканомікі, грамадскай думкі і рэв. руху ў Расіі (пераважна 19 ст.). Дзярж. прэмія СССР 1947, Ленінская прэмія 1980.
Тв.:
Декабрист Никита Муравьев. М., 1933;
Государственные крестьяне и реформа П.Д.Киселева. Т. 1—2. М.; Л., 1946—58;
Русская деревня на переломе, 1861—1880 гг.М., 1978.
расійскі фізікахімік. Акад.Рас.АН (1943), Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1921), у ім і працаваў. У 1932—55 у Ваен. акадэміі хім. абароны, з 1946 у Ін-це фіз. хіміі Рас.АН. Навук. працы па фіз. хіміі паверхневых з’яў, тэорыі і тэхналогіі сарбцыйных працэсаў. Распрацаваў метады атрымання высокаэфектыўных прэпаратаў актываванага вугалю і адсарбентаў з зададзенымі параметрамі сітаватасці. Стварыў агульную тэорыю дынамікі сорбцыі і класіфікацыю структурных тыпаў паглынальнікаў. Дзярж. прэмія СССР 1942, 1950.
расійскі дырыжор. Нар.арт. Расіі (1960). Нар.арт.СССР (1977). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1947). З 1947 дырыжор, у 1960—89 гал. дырыжор і маст. кіраўнік Маскоўскага дзярж.сімф. аркестра. Выступала з многімі інш. калектывамі, у т. л.Дзярж.акад.сімф. аркестрам СССР, аркестрамі Маскоўскай і Ленінградскай філармоній, лепшымі харамі Расіі. Яе творчасці ўласцівы яркі тэмперамент, своеасаблівы творчы почырк у інтэрпрэтацыі твораў. У рэпертуары пераважна сімф. музыка рус. класікаў (С.Рахманінава, А.Скрабіна, П.Чайкоўскага) і сучасных рас. кампазітараў. Дзярж. прэмія Расіі 1980.
савецкі вучоны ў галіне гідратэхнікі; адзін з заснавальнікаў школы сав. гідратэхнікаў. Акад.АНСССР (1953), ген.-маёр інж.-тэхн. службы (1943), Герой Сац. Працы (1952). Скончыў Петраградскі ін-т інжынераў шляхоў зносін (1917). З 1942 дырэктар ін-та «Гідрапраект» (з 1957 імя Ж.). Кіраваў вышукальнымі і н.-д. работамі, праектаваннем і буд-вам Беламорска-Балтыйскага канала, канала імя Масквы, Волга-Данскога комплексу, Волга-Балтыйскага воднага шляху, Угліцкай, Рыбінскай, Волжскай імя У.І.Леніна і інш.ГЭС на Волзе. Дзярж. прэміі СССР 1950, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЛАТАЎРА́ЦКІ (Мікалай Мікалаевіч) (26.12.1845, г. Уладзімір, Расія — 23.12.1911),
рускі пісьменнік. Ганаровы акад. Пецярбургскай АН (з 1909). Вучыўся ў Пецярбургскім тэхнал. ін-це. Друкаваўся з 1866. Гал. ў творчасці З. — тэма перадрэформеннай вёскі, у адлюстраванні якой выявіўся яго народніцкі светапогляд (аповесці «Сяляне-прысяжныя», 1874—75, «Вясковыя будні», 1879, раман «Асновы», 1878—83). Аповесць «Залатыя сэрцы» (1877) прысвяціў радыкальна настроенай моладзі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗУ́БАЎ (Аляксандр Васілевіч) (н. 13.12.1936, г. Махачкала, Дагестан),
бел. мовазнавец. Акад.Міжнар. акадэміі інфарматызацыі (1996). Д-рфілал.н., праф. (1986). Скончыў Маскоўскі ун-т (1964). З 1965 працуе ў Мінскім дзярж. лінгвістычным ун-це (з 1995 прарэктар). Вывучае праблемы лінгвістыкі тэксту, камп’ютэрнай лінгвістыкі, штучнага інтэлекту, камп’ютэрнага навучання. Аўтар прац «Апрацоўка на АС ЭВМ тэкстаў натуральных моў» (1977), «Праблемы нараджэння тэксту» (ч. 1—2, 1987—89); сааўтар кніг «ЭВМ аналізуе тэкст: Кніга для настаўніка» (1989), «Асновы лінгвістычнай інфарматыкі» (ч. 1—3, 1991—93), «Лінгвістычная інфарматыка» (1995) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЯРНО́Ў (Сяргей Аляксеевіч) (10.6.1871, Масква — 22.2.1945),
рускі заолаг, адзін з заснавальнікаў айчыннай гідрабіялогіі. Акад.АНСССР (1931). Скончыў Маскоўскі ун-т (1895). З 1902 кіраўнік Севастопальскай біястанцыі. З 1914 у Маскоўскай с. -г. акадэміі імя Ціміразева, з 1924 у Маскоўскім ун-це, у 1931—42 дырэктар Заал. ін-та АНСССР. Навук. працы па экалогіі і гасп. выкарыстанні марскіх біяцэнозаў. Аўтар манаграфіі «Да пытання пра вывучэнне жыцця Чорнага мора» (1913), у якой апісаў заканамернасці размеркавання фауны і біяцэнозаў, і курса лекцый «Агульная гідрабіялогія» (1934).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў (Арцемій Васілевіч) (18.5.1906, г. Маладзечна Мінскай вобл. — 22.1.1992),
расійскі заолаг. Акад. Расійскай АН (1981). Правадзейны чл. Герм: акадэміі прыродазнаўчых навук «Леапальдзіна» (1959). Скончыў Ленінградскі ун-т (1930). З 1935 працаваў у ім, адначасова з 1965 у Заал. ін-це АНСССР. Навук. працы па марфалогіі, эмбрыялогіі і эвалюцыі беспазваночных (малюскаў, чарвей і інш.). Вынайшаў і даследаваў тып жывёл-паганафораў, вылучыў і вызначыў клас пляскатых чарвей — уданелідаў. Ленінская прэмія 1961.