verzwéifeln vi (h, s) (an D) тра́ціць надзе́ю (на што-н.), быць у ро́спачы [адча́і] (ад чаго-н.); глыбо́ка расчаро́ўвацца (у кім-н., чым-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

táuschen vt, vi мяня́ць, абме́ньваць (gegen A – што-н. на што-н.) мяня́цца (з кім-н., чым-н. – mit D);

Blícke ~ абме́ньвацца по́зіркамі; перагляну́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

bekánnt a знаёмы, вядо́мы;

~ máchen (mit D) знаёміць (з кім-н, з чым-н.);

sich ~ máchen атрыма́ць ро́згалас;

~ gében* vt абвяшча́ць, аб’яўля́ць, апубліко́ўваць; паведамля́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

beschützen vt (vor D, gegen A)

1) абараня́ць, аберага́ць, барані́ць (ад каго-н., ад чаго-н.)

2) апекава́цца (над кім-н., над чым-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

nácheifern vi (j-m in D) спабо́рнічаць (з кім-н. у чым-н.); (in D) браць пры́клад (у чым-н.), раўня́цца (на каго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Zorn m -(e)s гнеў, лю́тасць, злосць, раз’ю́шанасць;

séinen ~ an j-m áuslassen* сарва́ць свой гнеў на кім-н.;

in ~ geráten* раззлава́цца, разлютава́цца, раз’ю́шыцца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ро́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Просты, прамы, без выгібаў. З узгорку далёка відаць было жоўтае пескавое палатно шашы, роўнае, як струна. Крапіва. Роўны, як бы пракладзены па шкуру, канал у перспектыве звужаўся ў маленькую чорную кропку. Краўчанка.

2. Гладкі, без упадзін і ўзгоркаў. Поле ляжала роўнае як кінуць вокам. Адамчык. Мы аглядаем месца, дзе любяць збірацца ласі ўвосень. Гэта — узвышаная мясцовасць з даволі роўным рэльефам. В. Вольскі. // Без сучкоў, вузялкоў і пад. А калоды ўсе такія тоўстыя, такія гладкія, роўныя — паглядзець і то было люба. Колас.

3. Аднолькавы, пастаянны ў якіх‑н. адносінах на працягу якога‑н. часу, якой‑н. адлегласці. Зіма ў тым годзе была роўная. □ Чарнявы гэты хлапец — без кашулі, босы, густы і роўны загар ляжыць на ягоным целе. Мікуліч. // Спакойна, без павышэння і паніжэння (пра голас, гукі). Спакойны, роўны тон .. [Верынага] голасу вывеў Мікалая з раўнавагі. Дамашэвіч. І толькі пчолы струнным звонам Гудуць працяжна роўным тонам Ды прашмыгне лясная мыш. Колас. // Раўнамерны. Электрычная лямпачка разлівала па стале з-пад сіняга абажура роўнае мяккае святло. Бядуля. Праз нейкі момант пайшоў роўны, спорны дождж. Грамовіч. Пад роўны шум ліўня ўрэшце я заснуў. Місько.

4. толькі мн. Аднолькавыя намерам. Ля самых пуцей ляжалі роўныя кучы вугалю, загадзя нарыхтаваныя для пагрузкі на паравоз. Лынькоў. [Талерка] падскочыла на месцы і разбілася на дзве роўныя часткі. Бядуля. // Аднолькавы з кім‑н. па якіх‑н. прыкметах. Былі толькі двое, з якімі .. [Зубовіч] адчуваў сябе роўным. Трапілі яны ў астрог не зусім звычайным чынам. Машара. Па вечарах глядзелі Бясплатнае кіно: Як роўныя, сядзелі З байцамі заадно. Гілевіч.

5. перан. Ураўнаважаны (пра характар, паводзіны чалавека). Дзед не кіпеў ужо, быў аж на дзіва стрыманы і роўны. Мележ.

6. Які знаходзіцца на адной лініі з кім‑, чым‑н. (па вышыні, глыбіні і пад.). Мы палолі ў полі лён Цэлы дзень, Роўны з намі вырас ён, Маладзец! Муравейка.

7. Які мае аднолькавыя з кім‑н. правы, становішча, значэнне. — Табе, сынок, кажу яму, заўсёды знойдзецца дзяўчына з роўных нам. Гартны.

8. Які дакладна адпавядае чаму‑н. па велічыні, мае пэўную велічыню. Рост роўны двум метрам. Адлегласць роўная пяці кіламетрам. □ — Ёсць сіла, Роўная красе, Багатшая за ўсе багацці. Глебка.

•••

Быць на роўнай назе з кім гл. быць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

share​1 [ʃeə] n. (in/of)

1. ча́стка, до́ля;

get a share in the profits атрыма́ць до́лю ад прыбы́ткаў;

take a share in smth. браць удзе́л у чым-н.

2. а́кцыя, пай

♦

get one’s fair share of smth. атрыма́ць справядлі́вую до́лю чаго́-н.;

go shares (with smb.) (in smth.) infml дзялі́цца паро́ўну (з кім-н.) (чым-н.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

mate​1 [meɪt] n.

1. BrE, infml ся́бра;

workmate/room-mate/schoolmate той, з кім ра́зам працу́еш/жыве́ш у адны́м пако́і/ву́чышся ў шко́ле

2. AmE муж або́ жо́нка

3. са́мка або́ саме́ц (з адной пары)

4. па́рная рэч, друга́я з па́ры рэ́чаў;

Here’s one sock, where is its mate? Вось адна шкарпэтка, дзе ж другая?

5. naut. памо́чнік капіта́на

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

even​1 [ˈi:vn] adj.

1. ро́ўны, гла́дкі;

even ground ро́ўная зямля́

2. ро́ўны, адно́лькавы;

even shares/chances ро́ўныя до́лі/адно́лькавыя ша́нцы;

The score is now even. Лік зраўняўся.

3. цо́тны

4. спако́йны, ураўнава́жаны;

an even temper спако́йны/ураўнава́жаны хара́ктар

5. раўнаме́рны;

even breathing/pulse ро́ўнае дыха́нне/ро́ўны пульс

♦

get even with smb. раскві́твацца, зво́дзіць раху́нкі з кім-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)