Спата́каць ‘набыць з цяжкасцю, так-сяк’ (лаг., Стан.; Варл.), спота́каць ‘зладкаваць, зрабіць’ (ТС). Семантычна немагчыма вывесці з патака́ць ‘патураць’ (гл.). Ад займенніка так, магчыма, праз дзеяслоў а́каць з шырокай семантыкай, што замяшчае шырокі спектр канкрэтных значэнняў, параўн. балг. тако́вам ‘нешта рабіць’ і пад. Параўн. таксама рус. та́кать ‘гнаць, падганяць’, што звязана з *točiti, *tekti, гл. наступнае слова (гл. Фасмер, 4, 12). Аднак пры гэтым застаюцца значныя семантычныя цяжкасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сушы́цьрабіць сухім’, ’нарыхтоўваць у запас, высушваць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт., Стан., ТС, Сл. ПЗБ). Укр. суши́ти, рус. суши́ть, польск. suszyć, в.-луж. sušić, н.-луж. sušyś, чэш. sušit, славац. sušiť, серб.-харв. су́шити, ст.-слав. соушити і г. д. Прасл. *sušiti ад *suchъ ’сухі’ (Махэк₂, 591). Борысь (588) мяркуе, што гэта першапачаткова быў каўзатыў да прасл. *sъchnǫti ’сохнуць’, на які пазней налажыўся адыменны (ад *suchъ) дзеяслоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сціра́ць ’мыць, праць; чысціць’ (ТСБМ, Нас., Сл. ПЗБ), ’выціраць, рабіць чыстым, сухім’ (ТС, Варл.). Параўн. укр. стира́ти ’выціраць, уціраць’, польск. ścierać ’тс’, чэш. stirati, славац. stierať ’тс’. Вытворнае ад церці (гл.), што адлюстроўвае спосаб прання або ачышчэння (Фасмер, 3, 761). Значэнне ’мыць (бялізну), праць’ з’яўляецца беларуска-рускай інавацыяй, бо ў стараж.-рус. сътирати асноўнае значэнне было ’малоць, размолваць’ (Новое в рус. этим., 219; Из истории рус. сл., 173–174).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тра́пта ‘від плыта для сплаву шпал’: ходзі́ць на тра́пты ‘займацца лесасплавам’ (ТС), трапто́ўка ‘змацаванне разам двух, чатырох або шасці калачоў, што звязваюць дровы на плыту разам’, траптава́цьрабіць траптоўку’ (навагр., Жыв. сл.). Са ст.-польск. trapta, trawta, tryfta, запазычанага з с.-в.-ням. trift ‘сплаў бярвенняў, лесаматэрыялу’, н.-ням. Trift ‘тс’ < с.-в.-ням. triften ‘гнаць, прыводзіць у рух, піхаць, спіхваць’ (Борысь, 640; Брукнер, 575; ЕСУМ, 5, 623). Гл. таксама тратва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

предполага́ть несов.

1. (допускать что-л.) дапуска́ць; (полагать) меркава́ць; (думать) ду́маць; (считать) лічы́ць; (высказывать догадку, предположение) рабі́ць (выка́зваць) здага́дку (меркава́нне); см. предположи́ть;

2. (иметь намерение) меркава́ць; ду́маць; (собираться) збіра́цца;

что вы предполага́ете де́лать? што вы мярку́еце (ду́маеце, збіра́ецеся) рабі́ць?;

я предполага́ю вы́ехать за́втра я мярку́ю (ду́маю, ма́ю наме́р, збіра́юся) вы́ехаць за́ўтра;

3. (иметь своим условием) мець на ўва́зе, мець (сваёй) перадумо́вай; (предусматривать) прадугле́джваць;

успе́х э́того де́ла предполага́ет по́мощь друзе́й для по́спеху гэ́тай спра́вы неабхо́дна (патрэ́бна, ма́ецца на ўва́зе) дапамо́га сябро́ў;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

polish

[ˈpɑ:lɪʃ]

1.

v.

1) чы́сьціць, наво́дзіць гля́нец, глянцава́ць (чаравікі́, мэ́блю, срэ́бра)

2) шліфава́ць; рабі́ць гла́дкім

3) палірава́ць

4) надава́ць ле́пшы вы́гляд

5) рабі́ць элега́нтным, больш то́нкім, даліка́тным (мане́ры)

2.

n.

1) рэ́чыва для чышчэ́ньня (срэ́бра, мэ́блі)

2) паліту́ра f., ляк -у m.

3) шліфава́ньне, чышчэ́ньне, палірава́ньне n.

4) культу́рнасьць, культу́ра f.; элега́нтнасьць f.; вы́танчанасьць f.

- polish up

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

appearance [əˈpɪərəns] n.

1. зне́шнасць; во́нкавы вы́гляд;

2. з’яўле́нне, паяўле́нне;

make/put in an appearance з’яўля́цца (на лю́дзях)

to all appearances мярку́ючы па ўсі́м;

keep up appearances рабі́ць вы́гляд, што нічо́га не зда́рылася;

appearances are deceptive зне́шнасць падма́нлівая

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

proceed [prəˈsi:d] v.

1. (with) праця́гваць рабі́ць пача́тае;

Please proceed with your report. Калі ласка, чытайце ваш даклад далей.

2. fml ісці́, накіро́ўвацца;

proceed on a journey праця́гваць падаро́жжа

3. аднаўля́ць, перахо́дзіць (да чаго-н.); прыступа́ць (да чаго-н.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

view2 [vju:] v.

1. fml агляда́ць, разгляда́ць;

view pictures разгляда́ць малю́нкі;

view a house and grounds рабі́ць агля́д до́ма і ўча́стка

2. разгляда́ць, ацэ́ньваць;

view smth. with enthusiam ста́віцца да чаго́-н. з энтузія́змам

3. fml глядзе́ць (кінафільм)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

до́лжно безл., в знач. сказ. трэ́ба, патрэ́бна; (необходимо) неабхо́дна; (полагается) нале́жыць;

рабо́тать, как до́лжно працава́ць як след (як нале́жыць);

говори́ть то, что до́лжно гавары́ць то́е, што трэ́ба (што неабхо́дна);

так не до́лжно поступа́ть так не́льга (нямо́жна, не трэ́ба) рабі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)