падміргну́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак. і аднакр., каму.

Тое, што і падмаргнуць. — Стары вол баразны не псуе, — казалі некалі людзі, — падміргнуў Воранаў земляку. Пальчэўскі. — Ведаем мы гэтых пустэльнікаў, — зноў падміргнуў Дубейка. — У ціхай вадзе чэрці водзяцца. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парта́ч, ‑а, м.

Разм. груб. Чалавек, які нядбала або няўмела выконвае сваю работу. За што ні возьмуцца — ну хоць ты плач! — Цудоўны матэрыял пакрэмзаюць на латы. ... Нажніцы ж, так сказаць, былі не вінаваты, Бо імі працаваў кравец-партач. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прысу́нуць, ну, ‑неш, ‑не; зак., што.

Сунучы, пасоўваючы, наблізіць да каго‑, чаго‑н. Прысунуць куфар да сцяны. Прысунуць крэсла да стала. □ [Ганна:] Вы не пакрыўдзіцеся на мяне, калі я папрашу вас прысунуць гэты столік і мы з вамі паснедаем? Кучар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разахво́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад разахвоціць.

2. у знач. прым. У якога з’явілася моцная ахвота рабіць што‑н. Прахожыя з пашанай расступіліся, а разахвочаныя хлопцы позіркамі пыталіся ў публікі — «Ну, што яшчэ. Толькі паддавай нам!..» Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спаласну́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Злёгку абмыць; апаласнуць. Шура падбег да вадакачкі, спаласнуў банку вадой — не памагло. Ставер. Саша праспаў ледзь не дзве гадзіны, а калі ўстаў, спаласнуў твар вадой і выйшаў на двор. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сча́хнуць, ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм.

1. Стаць чахлым, змарнець. Расліннасць счахла без вады.

2. Схуднець; стаць хворым, слабым. Аб адно лета счах чалавек. // перан. Згаснуць. — За мной! — зноў загадаў Тужыкаў, калі ракета счахла, і сігануў у ноч. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шмыгну́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм.

1. Аднакр. да шмыгаць.

2. Хутка, непрыкметна пайсці, знікнуць. Не марудзячы больш ні хвіліны, Сяргей, хаваючыся за машыну, шмыгнуў за вугал гаража. Мележ. [Гендарсан] адчыніў кантору, а сам шмыгнуў за перагародку. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

pretty1 [ˈprɪti] adj.

1. прыго́жанькі, ла́дны, прыва́бны (пра дзяцей, жанчын, маленькія рэчы)

2. мі́лы, чаро́ўны, цудо́ўны;

a pretty park цудо́ўны парк;

pretty flowers цудо́ўныя кве́ткі

3. iron. вясёленькі, нішто́ сабе́;

А pretty mess you’ve made of it. Ну і кашу ты заварыў.

as pretty as a picture dated прыго́жы як карці́нка (карці́на);

a pretty penny dated кру́гленькая су́ма

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

басата́, ‑ы, ДМ ‑це, ж., зб.

Лаянк. Галадранцы, басякі. Лепш не чапаў бы Харытон галадранай басаты. Баранавых. // Разм. груб. Пра хлапчукоў, якія любяць рабіць шкоду. [Дзядзька да Косціка:] — Ты чаго тут тырчыш? Мо ў хату залезці хочаш? А ну марш адсюль, басата... Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апу́хнуць, ну, ‑неш, ‑не; пр. апух, ‑ла; зак.

Павялічыцца ў аб’ёме, раздацца (пра паверхню цела ці яе частку) у выніку траўмы або якога‑н. захворвання. Нага апухла, відаць, дужа баліць, і.. [хлапчук] увесь час згінаецца над ёю ды хукае на яе. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)