вадасховішча ў Іванаўскім р-не Брэсцкай вобл., за 3 км на З ад в. Тышкавічы. Створана ў 1983 на месцы аднайм. возера. Пл. 2,5 км², даўж. 2,2 км, найб.шыр. 2 км, найб.глыб. 4,7 м, аб’ём вады 7 млн.м³. Напаўняецца вадой з р. Ясельда ў час веснавой паводкі. Схілы катлавіны спадзістыя, пясчаныя. Берагі нізкія, забалочаныя, месцамі пад лесам. Выкарыстоўваецца для арашэння зямель, рэкрэацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІ́КАЕ БАЛО́ТА,
на ПнУ Глускага р-на Магілёўскай вобл., на водападзеле р. Пціч і яе прытока р. Ліса. Вярховага, нізіннага і мяшанага тыпаў. Пл. 1,7 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 1,4 тыс.га. На балоце воз. Дзікае. Глыб. торфу да 6,5 м, сярэдняя 2,7 м. Ёсць сапрапелі. На вярховых участках пераважае дрэвава-хмызняковая расліннасць з хвоі, бярозы, вольхі, на нізінных — асокі і імхі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІТВЯ́НСКАЕ БАЛО́ТА, Дзітва,
у Воранаўскім і Лідскім р-нах Гродзенскай вобл., у пойме р. Дзітва і яе прытока р. Радунька. Нізіннага тыпу. Пл. 5,2 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 4,3 тыс.га. Глыб. торфу да 6 м, сярэдняя 2,3 м. Паўн.ч. балота. у т. л. пойма р. Радунька, асушана, занята пасевамі шматгадовых траў. На неасушаных участках хмызняк, асокі. На Пд балота пясчаныя грады, парослыя хмызняком.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́БРЫЧ, Добрыца,
рака ў Рагачоўскім і Кармянскім р-нах Гомельскай вобл., правы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўж. 36 км. Пл. вадазбору 234 км². Пачынаецца за 200 м на З ад в. Рубанае Рагачоўскага р-на. Цячэ па Чачорскай раўніне. Асноўны прыток р. Ржаўка. Даліна трапецападобная. Пойма двухбаковая. Ад вытоку на працягу каля 7 км рэчышча каналізаванае, ніжэй звілістае. На рацэ плаціна і сажалка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУСТА́ТЫ, Густата,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Густатка (выцякае з возера), за 22 км на ПдУ ад г. Браслаў. Пл. 2,4 км², даўж. 3,2 км, найб.шыр. 1,1 км, найб.Глыб. 2,8 м, даўж. берагавой лініі 7,7 км. Пл. вадазбору 24,7 км². Схілы катлавіны выш. 2—5 м, пераважна разараныя. Берагі нізкія, забалочаныя. Вакол возера забалочаная пойма. Дно плоскае, сапрапелістае. Зарастае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУЧО́К (Пётр Іосіфавіч) (18.3.1923, в. Лысоўшчына Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 18.4.1945),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Мінскі аэраклуб (1940), Батайскую ваен.авіяц. школу (1942). У Вял.Айч. вайну са жн. 1943 на 4, 2, 1-м Укр. франтах. Камандзір звяна знішчальнага авіяпалка ст. лейтэнант Гучок зрабіў 209 баявых вылетаў, правёў 56 паветр. баёў, асабіста збіў 20 самалётаў ворага. Загінуў у баі пад Берлінам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАВЫ́ДАЎКА,
вёска ў Светлагорскім р-не Гомельскай вобл., каля р. Іпа. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 22 км на ПдЗ ад Светлагорска, 135 км ад Гомеля, 9 км ад чыг. ст. Жэрдзь. 103 ж., 60 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Магіла ахвяр фашызму. Каля вёскі Давыдаўскае радовішча каменнай солі і Давыдаўскае радовішча нафты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАКУ́ДАЎСКАЕ БАЛО́ТА,
у Лідскім р-не Гродзенскай вобл., у вадазборы р. Лідзея (прыток Дзітвы) і р. Нарва (прыток Нёмана). Нізіннага, вярховага і мяшанага тыпаў. Пл. 7,8 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 6,3 тыс.га. Глыб. торфу 6,7 м, сярэдняя 3 м. Ёсць сапрапель. Асушаная ч. балота выкарыстоўваецца для торфаздабычы і для вырошчвання пераважна сеяных траў. На неасушанай ч. растуць карлікавая бяроза, хвоя, вярба, асокі, журавіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМА́НАВА,
вёска ў Івацэвіцкім р-не Брэсцкай вобл., на левым беразе р. Грыўда; чыг. ст. на лініі Брэст—Баранавічы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 19 км на ПнУ ад Івацэвіч, 155 км ад Брэста. 1400 ж., 541 двор (1997). Вытв.-гандл. камбінат. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. За 3 км ад Д. магіла ахвяр фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМАТКА́НАВІЧЫ,
вёска ў Клецкім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 10 км на ПнЗ ад Клецка, 137 км ад Мінска, 12 км ад чыг. ст. Клецк. 920 ж., 316 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнікі архітэктуры — ветраны млын (пач. 20 ст.) і сядзіба (19—20 ст.).