ГАРА́НІНАЎ (Павел Фёдаравіч) (1796, г. Магілёў — 21.10.1865),
рускі батанік-сістэматык, урач. Д-р медыцыны (1824), праф. (1832). Скончыў Пецярбургскую медыка-хірург. акадэмію (1820), выкладаў у ёй з 1825. Выказаў ідэю адзінства развіцця свету. Разглядаў сістэматыку раслін і жывёл у сувязі з іх эвалюцыяй. Стварыў арыгінальную сістэму развіцця расліннага і жывёльнага свету. Аўтар першай у Расіі працы па тэхн. мікалогіі: «Грыбы, цвілі і пылавікі ў медыка-паліцэйскіх і іншых адносінах» (1848).
Літ.:
Русские ботаники: Биографо-библиогр. словарь. Т. 3. М., 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРА́ЧКА (Мікалай Іванавіч) (н. 26.1.1930, в. Мяцявічы Салігорскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1981), праф. (1984). Скончыў Бел.дзярж.ін-тнар. гаспадаркі (1956). У 1959—81 у Бел.НДІ эканомікі і арг-цыі сельскай гаспадаркі. У 1982—88 у Ін-це праблем кіравання. З 1994 у НДЭІ Мінэканомікі Беларусі. Навук.працы па праблемах удасканалення гасп. механізму с.-г. прадпрыемстваў, распрацоўкі сабекошту і цэнаўтварэння.
бел. геолаг. Д-р геолага-мінералагічных н. (1981), праф. (1989). Скончыў Казанскі ун-т (1959). З 1959 у Бел. геолага-разведачным НДІ (з 1970 нам. дырэктара, у 1975—83 дырэктар). З 1983 у БДУ. Навук.працы ў галіне геалогіі, пошуку і разведкі нафтавых і газавых радовішчаў. Стварыў схемы класіфікацыі парод-калектараў, стадый і этапаў літагенезу.
Тв.:
Формирование коллекторов нефтеносных комплексов Припятского прогиба. Мн., 1979. Литология и коллекторские свойства подсолевых девонских отложений Припятского прогиба. Мн., 1980.
венгерскі паліт. і дзярж. дзеяч. Чл. Партыі дробных сельскіх гаспадароў (з 1934), кіраўнік левага крыла (з 1937) і старшыня гэтай партыі (1947—52). Удзельнік Руху Супраціўлення ў 2-ю сусв. вайну. Старшыня СМ Венгрыі (1948—52). У 1950—60-я г. на кіруючых пасадах у с.-г. кааперацыі, чл. і адзін з кіраўнікоў Венг.сацыяліст. рабочай партыі. Герой Сац. ПрацыВенг.Нар. Рэспублікі (1967).
Тв.:
Рус.пер. — Исповедь и история: Воспоминания. М., 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ГЕЛЬ (Іван Міхайлавіч) (19.3.1830, маёнтак Залессе, Віцебская вобл. — 29.8.1916),
расійскі фармаколаг. Ганаровы чл.Ваен.-мед. акадэміі, Казанскага і Тартускага ун-таў, замежных акадэмій і таварыстваў. Скончыў Медыка-хірург. акадэмію ў Пецярбургу (1854). З 1869 праф. Казанскага ун-та. Навук.працы па праблемах уздзеяння лек. сродкаў на сардэчна-сасудзістую і нерв. сістэмы. Упершыню вызначыў магчымасць рэфлекторнага спынення дзейнасці сэрца шляхам раздражнення слізістай абалонкі носа парай хлараформу.
Тв.:
Сравнительная анатомия, физиология и фармакология сердца. Казань, 1895;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́РВІЧ (Аляксандр Гаўрылавіч) (9.10.1874, г. Палтава, Украіна — 27.7.1954),
савецкі біёлаг. Скончыў Мюнхенскі ун-т (1897). Да 1906 працаваў у г. Страсбург (Францыя) і г. Берн (Швейцарыя). З 1907 у Пецярбургу, з 1918 праф. Крымскага (Сімферопаль), з 1925 — Маскоўскага ун-таў. У 1930—45 ва Усесаюзным ін-це экстрым. медыцыны, да 1948 дырэктар Ін-та эксперым. біялогіі АМНСССР. Навук.працы па цыталогіі, эмбрыялогіі, біяфізіцы, тэарэт. біялогіі. Сфармуляваў тэорыю біял. поля з мэтай тлумачэння накіраванасці і ўпарадкаванасці развіцця арганізмаў. Дзярж. прэмія СССР 1941.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАБРАЛЮ́БАЎ (Анатоль Іванавіч) (н. 30.6.1930, Мінск),
бел. вучоны ў галіне механікі і тэхн. кібернетыкі. Д-ртэхн.н. (1988), праф. (1989). Скончыў БПІ (1953). З 1965 у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац.АН Беларусі. Навук.працы па аналізе, сінтэзе і мадэляванні дыскрэтных сістэм кіравання машынамі, аўтаматызацыі праектавання, тэорыі механізмаў і машын, тэарэт. механіцы, геафізіцы.
Тв.:
Бегущие волны деформации. Мн., 1987;
Государственная власть как техническая система: О трех великих социальных изобретениях человечества. Мн., 1995;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМАНЕ́ЎСКІ (Дзмітрый Сяргеевіч) (н. 6.7.1940, Мінск),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1985), праф. (1986). Скончыў БДУ (1962). З 1978 у БПА (з 1988 прарэктар), у 1993—95 у Мін-ве адукацыі і навукі Беларусі, з 1995 у БПА. Навук.працы па фізіцы і тэхніцы паўправаднікоў, мікраэлектроніцы, прыладабудаванні. Распрацаваў колькасныя і якасныя метады люмінесцэнтнага аналізу паўправаднікоў, апаратуру для тэхнал. кантролю якасці паўправадніковых матэрыялаў і прылад.
Тв.:
Физика и материаловедение полупроводников с глубокими уровнями. М., 1987 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНІЛЕ́ЎСКІ (Аляксандр Якаўлевіч) (22.12.1838, г. Харкаў, Украіна — 18.7.1923),
расійскі біяхімік, заснавальнік рус.навук. школы біяхімікаў. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1898). Брат В.Я.Данілеўскага. Скончыў Харкаўскі ун-т (1860). З 1863 праф. Казанскага, з 1885 Харкаўскага ун-таў, з 1892 у Ваенна-мед. акадэміі ў Пецярбургу (у 1906—10 рэктар). Навук.працы па хім. будове і абмене бялкоў, энзімалогіі, біяхіміі харчавання. Распрацаваў метад выбіральнай адсорбцыі, прапанаваў навук. класіфікацыю бялкоў мозгу, «тэорыю элементарных радоў». Выдаў «Фізіялагічны зборнік» (т. 1—2, 1888—91, разам з братам В.Я.Данілеўскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІ́ЗЕЛЬ (Інакенцій) (каля 1600—28.1.1683),
украінскі мысліцель, культ. і царк. дзеяч. Скончыў Кіева-Магілянскую калегію (1642), у 1645—50 яе прафесар, з 1646 рэктар. Архімандрыт Кіева-Пячэрскай лаўры (з 1656). Рэдагаваў «Кіева-Пячэрскі пацярык» (1661). Абароне праваслаўя прысвечаны яго працы «Старая вера» (1668), «Пра сапраўдную веру» (не захавалася). У кн. «Свет з Богам чалавеку» (1669) элементы гуманізму. У «Курсе агульнай філасофіі» (1645—47; рукапіс захоўваецца ў б-цы АН Украіны) выкладзены асновы арыстоцелеўскай філасофіі з элементамі хрысц. тэалогіі. Гізелю прыпісваецца складанне «Сінопсіса» (1674).