святля́к, светляка, м.

Невялікае насякомае сямейства жукоў, якое свеціцца ў цемры. Хмары камароў звінелі ў паветры, .. і быстрыя агеньчыкі першых светлякоў мігцелі там і тут. Самуйлёнак. Ля дарогі, у мясцінах, дзе было ніжэй, бледна-зялёна гарэлі светлякі,.. [Марусаў] браў іх у рукі — яны холадна тлелі, пакуль не адаграваліся ў далоні. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіня́к, ‑а, м.

1. Пасінелае месца на целе, твары як след ад удару і пад. Саўка, змяты і збіты, у сіняках і з наручнікамі, ступіў крокі два да стала і спыніўся. Колас. Усё цела хлопчыка было ў сіняках, правая рука распухла і не згіналася. Сіняўскі.

2. Меданосная ядавітая расліна сямейства бурачнікавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скрану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Зрушыцца з месца. Нібы прыкуты быў да месца Міколка, не мог скрануцца, ні паварушыцца. Лынькоў. Хацелася сесці і адпачыць. Але нам было вядома, што лепш не спыняцца, бо затым не скранешся. Лось. Саша скранулася з месца і ішла павольна да стала, як баючыся. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спіра́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

Памянш.-ласк. да спіраль (у 1, 2 знач.). Спрытна хадзіў у яго руках рубанак, і тонкая стружка, завіваючыся ў залацістыя пад сонцам спіралькі, з ціхім шолахам ападала на дол. Лынькоў. З гэтых дроцікаў трэба было скруціць спіральку і пакласці на рэйку. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ста́віцца 1, ‑віцца; незак.

Зал. да ставіць.

ста́віцца 2, стаўлюся, ставішся, ставіцца; незак.

Праяўляць, выражаць свае адносіны да каго‑, чаго‑н. Мясцовыя людзі .. заўсёды з насцярогай ставяцца да чужых. Навуменка. Таццяна радасна ажывілася — ёй надзвычайна прыемна было, што Зелянюк ставіцца да яе з шчырай даверлівасцю і нават радзіцца з ёй. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

су́мна,

1. Прысл. да сумны.

2. безас. у знач. вык. Пра пачуццё суму, якое адчувае хто‑н. Карызну стала сумна, маркотна, як чалавеку, які разлучыўся з блізкімі людзьмі. Зарэцкі. [Толю] стала сумна сядзець тут аднаму. Якімовіч. Як ні старалася Граноўская, каб гасцям не было сумна, нічога з гэтага не выходзіла. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

таўшчыня́, ‑і, ж.

1. Велічыня папярочнага сячэння прадмета. Таўшчыня дошкі. □ Калі б .. рассыпаць [Гімалаі] па ўсёй зямлі, то атрымаўся б суцэльны пласт таўшчынёй каля 20 метраў. Матрунёнак.

2. Паўната, сытасць. У пакоіку яго спаткала гаспадыня, нізкая жанчына. Па яе фігуры адразу [цяжка] было вызначыць, што перамагае ў ёй: таўшчыня ці вышыня. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

туры́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да турыста, турыстаў. Турысцкая база. □ Сцяпан купіў турысцкую пуцёўку і падаўся .. да берагоў Чорнага мора. Радкевіч. Наша турысцкая група зрабіла ўжо немалы шлях па краіне, наведала многа вялікіх і малых гарадоў, і ў кожнага з нас было што ўспомніць і аб чым падумаць. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уво́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; незак.

1. Незак. да увесціся.

2. Уст. Ісці ў царкву з дзіцём на ўводзіны (у 3 знач.). Маладзіцы мелі розныя тэрміны: каму трэба было «уводзіцца» каля сёмухі, каму каля Пятра, каму на каляды, а хто яшчэ і зусім не вытрымаў свой тэрмін. Колас.

3. Зал. да уводзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уле́жаць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак.

Змагчы прабыць некаторы час у ляжачым становішчы; астацца ляжаць. — Хоць Міхаіл Пятровіч прыпісаў мне пасцельны рэжым, але ўлежаць я не мог. С. Александровіч. Снарады клаліся густа і трапна. Улежаць пад такім агнём было цяжка. Машара. — Ты думаеш, дзеравіна гэта доўга ўлежыць тут? — паківала галавой жанчына [экскаватаршчыку]. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)