Пазвано́к ’састаўная частка пазваночніка чалавека і некаторых жывёл’ (ТСБМ). Рус.позвоно́к ’тс’. Паводле Фасмера (3, 303), звязана чаргаваннем галосных з звяно (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перажабе́ць ’перастаяць (аб малаку, тварагу) у печы’ (Ян.). З ⁺перажыбе́ць, якое да пера- (гл.), а другая частка — да літ.žìbinti ’паліць, запальваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вала́н ’шырокая ці вузкая прысабраная частка спадніцы’ (КЭС, Інстр. I). Праз польск.wolant ’тс’ < франц.volant, якое да voler ’лётаць’ (Брукнер, 630).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ветра- ’першая частка складаных слоў: ветраапыленне, ветраахоўны, ветрарухавік, ветрасілавы, ветраўлоўнік, ветраходзік і інш.’ (КТС, БРС), якая адпавядае па значэнню слову ве́цер (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БІТ (англ. bit),
1) у вылічальнай тэхніцы двайковы разрад машыннага слова; пазіцыя двайковай лічбы ў двайковым кодзе; састаўная частка байта. Лік бітаў памяці ЭВМ вызначае найб. колькасць інфармацыі, якая ў ёй змяшчаецца. Колькасць бітаў ліку — колькасць двайковых разрадаў для яго запісу.
2) У тэорыі інфармацыі — адзінка вымярэння колькасці інфармацыі. 1 біт дае крыніца інфармацыі з 2 узаемна выключальнымі роўнаімавернымі паведамленнямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМУ́РСКІ ЛІМА́Н,
паўн.часткаТатарскага праліва, паміж мацерыковай Азіяй і в-вам Сахалін. Злучае Сахалінскі заліў Ахоцкага м. на Пн з уласна Татарскім пралівам на Пд цераз Невяльскога праліў. Даўж. каля 185 км, шыр. да 40 км, глыб. 3—4,5 м. З ліст. да мая ўкрыты лёдам. Прылівы няправільныя, сутачныя, больш за 2 м. У зах. частцы ў ліман упадае р.Амур.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРАВІ́ЙСКАЯ КАТЛАВІ́НА,
падводная катлавіна на ПнЗ Індыйскага ак. паміж Аравійска-Індыйскім хрыбтом і паўн. часткай Цэнтр. Індыйскага хрыбта. Даўж. 2500 км, шыр. да 1500 км. Пераважная глыб. 4000 м, найб. — 5803 м (упадзіна на Пд). Значная частка Аравійскай катлавіны — конус вынасу р. Інд; у зах. частцы — падводная гара МДУ (глыб. над ёй — 2758 м). Грунт — фарамініферавы глей і чырв. гліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЫСА́БА (Orizaba),
Сітлальтэпетль, дзеючы вулкан у Мексіцы. На паўднёва-ўсходняй ускраіне Мексіканскага нагор’я, у Папярочнай Вулканічнай Сьеры Кардыльераў. Правільны конус Арысабы вышынёй каля 5700 м (самы высокі пункт краіны), складзены з андэзітаў і базальтаў. На схілах да 4000 м лясы, вышэй — альпійскія лугі, з 4500 м — вечныя снягі. Арысаба — частка нацыянальнага парку Піка-дэ-Арысаба (плошча 19,7 тысяч га, заснаваны ў 1936).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАБА́Ну тэхніцы,
полая дэталь або частка машыны, механізма, апарата ў форме цыліндра, конуса або шматгранніка. Барабан ёсць у складзе пад’ёмна-трансп. механізмаў (лябёдак, руднічных пад’ёмнікаў, кранаў), вярчальных печаў для награвання сыпкіх матэрыялаў, барабанна-шаравых млыноў, зернесушылак і інш. Барабанам называюць таксама некаторыя рабочыя машыны, напрыклад ачышчальны барабан для ачысткі адлівак ад пяску.
Барабаны: а — пад’ёмнай лябёдкі; б — рудніковай пад’ёмнай машыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДА́ЖЫО (італьян. adagio літар. спакойна, павольна). У музыцы: 1) павольны тэмп; 2) назва п’есы або часткі (звычайна 2-й) цыклічнага твора ў тэмпе адажыо. У балеце: 1) павольная сольная або дуэтная кампазіцыя; 2) асн.частка складаных танц. формаў (па-дэ-дэ, гран па і інш.); 3) комплекс рухаў каля станка і на сярэдзіне залы, які выпрацоўвае ўстойлівасць, уменне спалучаць рухі ног, рук, корпуса.