стрым, ‑у, м.
У выразах: няма стрыму, не было стрыму — не мець магчымасці ўтрымацца ад чаго‑н., не ведаць меры ў чым‑н. [Лейтэнант] хацеў браць замуж. Адмовіла Алеся, бо вельмі ўпадабаў сівуху, так упадабаў, што не было ніякага стрыму. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сця́гнуты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад сцягнуць.
2. у знач. прым. У мовазнаўстве — які надвергнуўся сцяжэнню, усечаны. У мове паэтычных твораў (асабліва XIX і першай трэці XX стагоддзя) нярэдка сустракаюцца так званыя сцягнутыя, або ўсечаныя, формы прыметнікаў. Граматыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
толь, ‑ю, м.
Насычаны воданепранікальным саставам тоўсты кардон, які выкарыстоўваецца як дахавы і ізаляцыйны матэрыял. Алесь сядзеў на даху драўлянага барака, у групе шчаслівых, то весела, то зусім абыякава адчуваючы, як растае пад ім і так нагрэты на сонцы толь. Брыль.
[Фр. tôle.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
укры́ўдзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.
Разм. Моцна пакрыўдзіць. Як жа зрабіць, каб, .. дбаючы пра дабро для ўсіх, не ўкрыўдзіць нічые душы паасобку? Лужанін. [Мітрафан] глыбока ведаў і разумеў сялянскую душу, таму і рабіў усё так, каб не ўкрыўдзіць яе. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
унараві́ць, ‑раўлю, ‑ровіш, ‑ровіць; зак.
Дагадзіць, зрабіўшы што‑н. так, як хочацца каму‑н. — Каму там горача стала? — пачуўся дрыготкі голас хворага. — Усім не ўнаравіць, — зачыніў вокны юнак. Гурскі. — Сынку, забралі крывапіўцы нашага бацьку! — крыкнула [маці]. — Не ўнаравіў нешта пану. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
урабі́цца, ураблюся, уробішся, уробіцца; зак.
Разм.
1. у што і без дап. Вымазацца, упэцкацца ў што‑н. [Варвара:] — Ой, дзядзька, дзе гэта вы так урабіліся? Місько.
2. Напрацавацца. [Гаспадыня:] — То, можа, вам ужо будзе сядзець, кладзіцеся... Нябось, уходаліся за дзень, урабіліся. Масарэнка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ваш, -ага, м., ва́ша, -ай, ж., ва́ша, -ага, н., мн. ва́шы, -ых; займ. прынал.
Які належыць вам, мае адносіны да вас.
Ваш веласіпед.
А вашага (наз.) няма? Як вашы (наз.: вашы родныя, блізкія) пажываюць? Што вы прысталі да мяне з вашым Уладзімірам Андрэевічам.
◊
Па-вашаму —
1) прысл. Па вашай волі, па вашым жаданні.
Няхай будзе па-вашаму;
2) прысл. Так, як робіце вы.
Я па-вашаму тут рабіць не збіраюся;
3) пабочн. сл. На вашу думку.
Гэта я, па-вашаму, хлушу?
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кі́дацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.
1. гл. кінуцца.
2. чым. Кідаць у каго-, што-н. або адзін у аднаго.
К. снежкамі.
3. перан., кім-чым. Нядбайна адносіцца да каго-, чаго-н., не шанаваць каго-, што-н. (разм.).
К. добрымі працаўнікамі.
Нельга к. грашамі.
4. Жыць у пастаянных клопатах, у горы, бедна; гадавацца без належнага догляду (разм.).
Цэлае лета кідаецца селянін: то ў полі, то на гаспадарцы.
Так і кідаецца бедная сірата без бацькоў.
◊
Асою ў вочы кідацца (разм., неадабр.) — быць вельмі назойлівым.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
заклі́каць, -і́чу, -і́чаш, -і́ча; -і́ч; -і́каны; зак.
1. каго. Паклікаць, запрасіць куды-н.
З. у госці.
З. у хату.
2. каго-што, да чаго, на што. Звярнуцца з заклікам зрабіць што-н., прыняць удзел у чым-н.
З. выбаршчыкаў аддаць галасы за кандыдатаў у дэпутаты.
З. да барацьбы або на барацьбу.
Ён закліканы быць пісьменнікам (перан.: мае прызванне да літаратурнай творчасці).
3. каго (што), да чаго. Запатрабаваць паводзіць сябе так або інакш.
З. да парадку.
|| незак. закліка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
засе́сці, -ся́ду, -ся́дзеш, -ся́дзе; засе́ў, -се́ла; -ся́дзь; зак.
1. Надоўга размясціцца дзе-н.
З. дома.
2. за што і з інф. Сесці надоўга, заняўшыся якой-н. справай.
З. за падручнікі.
З. пісаць.
3. Скрытна размясціцца дзе-н.
З. ў акопах.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), у чым. Шчыльна ўвайсці, трапіць у што-н. так, што цяжка выняць, выцягнуць.
З. ў гразі.
Куля засела ў сцяне.
Трывога засела ў душы (перан.).
|| незак. засяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 2 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)