Кракаво́ран ’груган’ (ТС). Магчыма, адзін са слядоў лакальнага гоцкага уплыву. Пра гоцкія назвы для Corvidae мы нічога не ведаем, але верагодна, што яны супадалі з паўночнагерманскімі, дзе krakr ’воран’, kraka ’варона’. Ясныя сляды германскага (гоцкага) уплыву мы знаходзім у кашубскім арэале. Параўн. адпаведна славін. krak ’воран’, кашуб. kraka ’варона’ (Мартынаў, Бел.-польск. ізал., 96).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кіпр ’непакладаны кабан’ (ДАБМ). Зафіксавана ў цэнтральным Палессі. Вельмі архаічнае слова. Параўн. балг. кипря се ’надзімацца, напінацца’, чэш. kipry ’жвавы’. Гэтыя словы маюць паралелі ў іншых славянскіх мовах, але з больш далёкай семантыкай. Усе яны ўзыходзяць да дзеяслова kypeti ’кіпець’, ад якога утварыўся прыметнік з г‑суфіксацыяй kyprъ (як хуігь ад хуіёіі). Гл. кіпець.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рудні́к ’сістэма збудаванняў для здабывання карысных выкапняў’ (ТСБМ). Укр., рус. рудни́к, славен. rudnik, серб.-харв. ру̂дни́к, балг. ру́дник. Утварэнне з суфіксам ‑нік ад руда (гл.), характэрнае пераважна для ўсходне- і паўднёваславянскіх моў. У заходнеславянскіх мовах назвы з тым жа коранем, але іншымі суфіксамі: польск. rudnia, в.-луж. rudnica, чэш. rudný důl (Чарных, 2, 126).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дамы́сліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
Разважыўшы, прыдумаць дадаткова, дадумаць да канца. Аднак і пры наяўнасці самых дбайных адносін да канкрэтнага факта пісьменнік павінен нешта дадумаць, дамысліць і абагульніць. «ЛіМ». [Азгур] перш пачаў сам мне паказваць і тлумачыць замыслы, кампазіцыі, але ўгледзеў, што гэта мяне скоўвае, не дае дамысліць і пашукаць рашэння самому. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бакаві́на, ‑ы, ж.
1. Бакавая частка чаго‑н. Доўга сек [Эфір] бакавіну гары, доўга абліваўся салёным потам, але, нарэшце, прабіўся да нейкай мяккай пароды. М. Ткачоў.
2. Тое, што і бакавіца. Бакавіна вагона.
3. Бакавая частка тушы. — Шынкевіч таксама добрая цаца! — падчэпліваючы відэльцам сакавітую бакавіну ліня з каструлі, абурана прадаўжаў Фама Гаўрылавіч. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
балбатня́, ‑і, ж.
Разм. Пустая, марная размова; пустаслоўе. [Паходня:] — Завялі сварку, прыпомнілі нейкія старыя рахункі — так у балбатні і прайшоў цэлы вечар. Хадкевіч. Андрэй выхваляцца не будзе, з балбатні няма толку, але рабіць тое-сёе пачне. Ермаловіч. // Выдумкі, плёткі. Хмялеўскі ведаў толькі тое, што ўся гэтая балбатня пра гарэлку і пра валоў пустое. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
баўтану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак. і аднакр.
Разм.
1. Скалануць якую‑н. пасудзіну з вадкасцю. Баўтануць біклажкай.
2. Матнуць галавою, нагою і пад. Хомка троху прыпамінаў, але [невыразна] баўтануў галавою, бо не меў ахвоты размаўляць. Гарэцкі.
3. Рэзка, адрывіста пляснуць чым‑н. па вадзе. Вось ён [сом] блізка баўтануў хвастом і перавярнуўся. Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бессаро́мны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае сораму; нахабны. Алена ўжо была б рада, каб гэтая.. баба адкаснулася ад яе, але хіба так лёгка збавіцца ад такой бессаромнай нахабніцы. Чарнышэвіч. // Непрыстойны, пазбаўлены пачуцця сораму. Лёдзя адразу ўвайшла ў атмасферу чыста жаночых клопатаў, трывог, шчырых, бессаромных размоў. Карпаў. // Які выяўляе бессаромнасць, нахабнасць. Бессаромны позірк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адно́снасць, ‑і, ж.
Уласцівасць адноснага (у 1 знач.). Матэрыялістычная дыялектыка Маркса і Энгельса безумоўна ўключае ў сябе рэлятывізм, але не зводзіцца да яго, г. зн. прызнае адноснасць усіх нашых ведаў не ў сэнсе адмаўлення аб’ектыўнай ісціны, а ў сэнсе гістарычнай умоўнасці межаў набліжэння нашых ведаў да гэтай ісціны. Ленін.
•••
Тэорыя адноснасці гл. тэорыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адубяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Тое, што і адубець. [Прыборны:] — Дадумаўся, ліха на цябе, у лістападзе Днепр пераплываць. Зусім адубянець мог на сярэдзіне. Шамякін. Васіль Ціханавіч.. стаяў.. і думаў, як адважыцца сказаць пра смерць Дзяніса. Гэта трэба зрабіць сёння — для гэтага ж ён і прыйшоў сюды, але адчуваў, што язык нібы адубянеў. Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)